14.01.2024 — ВІНШУЕМ З 80-ГОДДЗЕМ МІХАІЛА БАРЗДЫКУ!

ВІНШУЕМ! З 80-годдзем беларускага графіка, сябру секцыі графікі Беларускага саюза мастакоў БАРЗДЫКУ МІХАІЛА ФЁДАРАВІЧА.

Міхаіл Барздыка нарадзіўся 14 студзеня 1944 года ў вёсцы Шклянцы Докшыцкага раёна Віцебскай вобласці.
Скончыў архітэктурны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1973) і выкладаў у ім. З 1975 г. супрацоўнічаў з беларускімі выдавецтвамі. У 1986 годзе скончыў Маскоўскі паліграфічны інстытут.
Член Беларускага саюза мастакоў з 1990 года.

Працуе ў станковай (у асноўным афорт), кніжнай графіцы. Творчасць адрозніваецца спалучэннем філасофскага разумення жыцця і лірычнай інтэрпрэтацыі (дыптых «Аблокі і камяні», 1988; «Метамарфозы», 1992; «Варыяцыі на тэму восені», 1994; «падабенства», 1995; і інш.). Многія творы прысвечаны Плешчаніцам і Лагойскаму раёну.

Работы мастака захоўваюцца ў музеях Беларусі, Венгрыі, ЗША, Італіі, Расіі, Францыі.

СПАЧУВАЕМ! ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ ДЗЯДЗЮЛЯ УЛАДЗІМІР УЛАДЗІМІРАВІЧ

CПАЧУВАЕМ! 22 студзеня 2023 года на 67 годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак, педагог, жывапісец, сябра секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва ДЗЯДЗЮЛЯ УЛАДЗІМІР УЛАДЗІМІРАВІЧ. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака. Кароткая біяграфія мастака: Нарадзіўся ў 1956 г. У 1986 — скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. У 1991 — скончыў творчыя майстэрні Акадэміі

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

Юбілей мастака Юрыя Якавенкі

28 снежня юбілей адзначае член Беларускага саюза мастакоў, Юрый Якавенка. Да гэтай знаменальнай даты мастак прымеркаваў адкрыццё буйной персанальнай выставы ў Расійскай Федэрацыі, што стала яркім сведчаннем яго актыўнай творчай жыцця і прызнання ў сяброўскай краіне. Беларускі саюз мастакоў віншуе Юрыя Якавенку з юбілеем! Жадаем выбітнаму мастаку моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, натхнення і новых поспехаў

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГАЛЕРЭЯ МАСТАЦТВА: КАСТУСЬ КАЧАН. ЖЫВАПІС. 14.02-11.03.2023

Імя Кастуся Качана ў беларускім сучасным выяўленчым мастацтве перш за ўсё звязваюць з развіццём традыцый пейзажнага жанру. Пейзаж у беларускім мастацтве займае асаблівае месца, беларускія творцы знаходзілі і зараз знаходзяць у ім найбагацейшыя магчымасці для творчых выказванняў, сярод якіх асноўнымі з’яўляюцца прызнанні ў любові да роднай зямлі. На працягу ўжо доўгіх гадоў мастак апявае прыгажосць

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »