17.01.2024 – ВІНШУЕМ З 70-ГОДДЗЕМ АЛЯКСАНДРА МІРОНЧЫКА!

ВІНШУЕМ! Скульптара, сябру секцыі скульптуры Беларускага саюза мастакоў Мірончыка Аляксандара Іванавіча з 70-годдзем!

Аляксандр Мірончык нарадзіўся 17.01. 1954 у Мінску. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1991). Вучыўся ў А. Бембеля, А. Анікейчыка, Г. Мурамцава.
Удзельнік мастацкіх выставак з 1984 года.
Сябра БСМ з 1993. Жыве ў Мінску.
Працуе ў станковай і манументальнай скульптуры.

Асноўныя працы:
“Reincornation”, бронза, граніт, Н-40, 1990г
“Растраляная песня, або цяжарная труной”, бронза, граніт, Н-40, 1990г
“Vesta”, бронза, граніт, Н-45, 1992г
“Calamitas nulla Sola”, мармур, Н-25, 1996г
“ Fiat lux”, мармур, Н-23, 1996г
“Malum”, сілумін, граніт, Н-30, 2011г
“Venus” сілумін, граніт, Н-40, 2011г
Партрэтныя мемарыяльныя знакі: Р.Шырме, Я. Купале, Б. Сачанку, Лэсе Украінкі, герою Савецкага Саюза Глебаву.

СТУДЭНТЫ БДУІР НАВЕДАЛІ АДНАГО З АЎТАРАЎ “ХАТЫНІ”

Студэнты БДУІР наведалі скульптара “Хатыні” Напярэдадні ў рамках акцыі “Ад усёй душы” студэнты факультэта інфармацыйнай бяспекі БДУІР наведалі беларускага архітэктара і скульптара, аўтара “Хатыні” і “Брэсцкай крэпасці-героя” Валянціна Занковіча для віншавання з Новым годам і Калядамі. Валянцін Паўлавіч пажадаў студэнтам удала здаць сесію і павіншаваў іх з навагоднімі святамі.  

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

МУЗЕЙ ЯКУБА КОЛАСА: ВЫСТАВА МАКСІМА ПЕТРУЛЯ “ПАРАЛЕЛІ”. З 18.05.2023

Мастацкая  інтэграцыя Максіма Петруля “Паралелі”. У мастацтва шмат форм для выражэння. У кагосьці гэта слова, у іншага – пластычная форма. Макcім Пятруль – беларускі скульптар, сябра музея Якуба Коласа. Дзякуючы плённаму творчаму супрацоўніцтву ў 2022 г. здзейснілася важная падзея – на Вайсковых могілках была адчынена памятная дошка сярэдняму сыну Якуба Коласа Юрыю Міцкевічу, які загінуў

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

“СЦЭНАГРАФ-і-Я” – ВЫСТАВА СЕКЦЫІ МАСТАКОЎ ТЭАТРА Ў РТБД

21 сакавіка ў 18:30 у холе Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі адбудзецца адкрыцце выставы “СЦЭНАГРАФ-і-Я”. Экспазіцыя аб’яднала больш за 50 эскізаў, малюнкаў, макетаў і фатаграфій спектакляў вядомых беларускіх сцэнографаў, чые імёны можна ўбачыць на афішах вядучых тэатраў нашай краіны.⠀ Выстава арганізавана сумесна з Беларускім саюзам мастакоў і Беларускім саюзам тэатральных дзеячаў і прысвечана Сусветнаму дню тэатра.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГАЛЕРЭЯ “ВЫСОКАЕ МЕСЦА”: ВЫСТАВА ЮРЫЯ ЯКАВЕНКІ “ПАМІЖ СЦЫЛАЙ І ХАРЫБДАЙ”. З 15.02.2023

З 15 лютага 2023 года ў Арт-гасцёўні “Высокае мѣста” пачне працаваць персанальная выстава графікі “Паміж Сцылай і Харыбдай” вядомага беларускага мастака Юрыя Якавенкі. Выстава падрыхтавана сумесна з Беларускім саюзам мастакоў Вытанчаная прыгажосць выканання, насычанасць тонкімі алегарычнымі падтэкстамі робяць афорты Юрыя Якавенкі зразумелымі і блізкімі для ўсіх, хто пагружаны ў мінулае, як і сам аўтар. Яго працы адрознівае высокая тэхніка

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »