19.01.2024 — ВІНШУЕМ НАТАЛЛЮ ПАПЛАЎСКУЮ з 93 ГАДАВІНАЙ НАРОДЗІНАЎ

ВІНШУЕМ! НАТАЛЛЮ МІКАЛАЕЎНУ ПАПЛАЎСКУЮ
вядомага беларускага графіка, ілюстратара з 93 гадавінай народзінаў.

Наталля Паплаўская — мастак, графік. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі. Узнагароджана медалём Францыска Скарыны. Сябра БСМ з 1966 года.

Нарадзілася Наталля Мікалаеўна 19.01.1931 года ў Саратаве. З 1946 г. жыве ў Беларусі, з’яўляецца прадстаўніком славутай дынастыі беларускіх графікаў Паплаўскіх.

Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча (1952), аддзяленне графікі Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (1964). Удзельнічае ў выставах з 1956 года.

Наталля Паплаўская — аўтар акварэльных серый «Палессе шасцідзесятых», «Героі беларускіх казак», «Музей прыроды», «Браслаўскія матывы», «З Чырвонай кнігі», а таксама ілюстрацый да беларускіх казак і казак народаў свету.

З інтэрв’ю Георгія Паплаўскага: «У мяне рэпартажы, рэалістычная проза на палотнах, а вось у Наталлі — уласны казачны свет.  На нашых вачах змяняліся пакаленні, мастацкія плыні, але мы заўсёды заставаліся верныя абранаму кірунку.»

СТУДЭНТЫ БДУІР НАВЕДАЛІ АДНАГО З АЎТАРАЎ «ХАТЫНІ»

Студэнты БДУІР наведалі скульптара «Хатыні» Напярэдадні ў рамках акцыі «Ад усёй душы» студэнты факультэта інфармацыйнай бяспекі БДУІР наведалі беларускага архітэктара і скульптара, аўтара «Хатыні» і «Брэсцкай крэпасці-героя» Валянціна Занковіча для віншавання з Новым годам і Калядамі. Валянцін Паўлавіч пажадаў студэнтам удала здаць сесію і павіншаваў іх з навагоднімі святамі.  

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ! СПАЧУВАЕМ! 17 кастрычніка 2023 года пасля цяжкога захворвання на 71 годзе пайшоў з жыцця беларускі мастак-графік, сябра секцыі графікі Беларускага саюза мастакоў УЛАДЗІМІР АЛЯКСАНДРАВІЧ ЛУКАШЫК. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака. Развітанне з Уладзімірам Лукашыкам адбудзецца 19 кастрычніка ў 12.00 у зале развітання па адрасе вул.Кальварыйская 33а. Уладзімір Лукашык у

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

АЗЕРБАЙДЖАН: ВЫСТАВА «БЕЛАРУСЬ ВАЧЫМА МАСТАКОЎ»

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь і грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз мастакоў» прапануюць выставу «Беларусь вачыма мастакоў», якая пачне працу ў рамках правядзення Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы. Урачыстая прэзентацыя выставы адбудзецца 2 красавіка ў Азербайджанскім нацыянальным музеі мастацтваў. У 2024 годзе Беларусь святкуе 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ствараючы

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ЯЎГЕН ЧАМАДУРАЎ. ВЫСТАВА ДА 100-ГОДДЗЯ Ў МУЗЕІ ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСКАГА КІНО. 25.01-31.03.2024

З 25 студзеня па 31 сакавіка ў Музеі гісторыі беларускага кіно будзе працаваць выстава, прысвечаная 110-гадоваму юбілею тэатральнага мастака Яўгена Чамадурава. Адным з самых выдатных майстроў сцэнічнага мастацтва Беларусі з’яўляецца Яўген Рыгоравіч Чамадураў. Мастак высокага ўзроўню, ён прытрымліваўся ў творчасці прынцыпа спалучэння ў адзінае цэлае сутнасці музычнага твора, рэжысёрскай задумы, акцёрскага выканання і вобразнага дэкарацыйнага

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »