3 ЛЮТАГА 2023- адзначаем 100-годдзе народнага мастака Беларусі Леаніда Шчамялёва

Леанід Шчамялёў – фігура для нашай краіны знакавая. Франтавік, народны мастак Беларусі, ён стаў легендай яшчэ пры жыцці. А жыццё, у тым ліку творчае, выдалася доўгім і плённым. Выбітны майстар сышоў ад нас два гады таму, ледзь не дажыўшы да 98 гадоў і да апошніх дзён пагружаны ў працу. І выставу ў гонар свайго 100‑годдзя планаваў адчыняць сам.  Знакавая дата прыпадае на 5 лютага. Але выставы, акцыі і іншыя ўрачыстыя падзеі ў гонар юбілею выбітнага мастака сучаснасці будуць праходзіць на працягу ўсяго года.

Старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык:

– Леанід Шчамялёў – гэта сапраўды чалавек-эпоха, гэта патрыярх, знакаміты мастак, які ўнёс значны ўклад у развіццё беларускага мастацтва. Усе мы ім ганарымся – не толькі саюз мастакоў, але і ўся наша творчая супольнасць, увесь наш беларускі народ. Жыццё яго твораў працягваецца, і, вядома, мы будзем святкаваць гэтую дату.

– Сёлета ў нас не адна юбілейная дата, а дзве – галерэя Леаніда Шчамялёва таксама святкуе 20-годдзе, – адзначыла загадчыца Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва Ганна Ясюк. — Што да экспазіцыі, уся галерэя зараз выкарыстоўваецца пад гэтую выставу: дзевяць залаў, якія мы размеркавалі па тэмах. Першая і, мусіць, найважнейшая — партрэты родных і блізкіх Леаніда Дзмітрыевіча, ваенная тэма, нацюрморты, пейзажы… 

Да юбілею ў выдавецтве “Беларусь” у серыі “Славутыя мастакi з Беларусi” выйшла кніга вядомага беларускага мастацтвазнаўцы Барыса Крэпака, прысвечаная Леаніду Шчамялёву.

– Я сябраваў з гэтым чалавекам 55 гадоў, – распавёў мастацтвазнаўца. — І падлічыў, што за гэтыя гады падрыхтаваў дзесяць выданняў пра Леаніда Дзмітрыевіча, у тым ліку тры каталогі (адзін у Маскве) і кнігі, альбомы, якія друкаваліся ў выдавецтвах «Беларусь», «Мастацкая лiтаратура»… Шчамялёў мяне падсілкоўваў і шмат чаму навучыў. Я ад пачатку да канца бачыў, як ствараліся яго работы – як яны нараджаліся і выходзілі з майстэрні, пачынаючы ад белага чыстага палатна і канчаючы выставачнай залай.

Дакументальны фільм пра Леаніда Шчамялёва зараз рыхтуюць у майстэрні Уладзіміра Бокуна. Праект знаходзіцца на стадыі мантажу.

– Фільм, які мы здымаем, ствараецца на замову тэлеканала АНТ пры актыўным удзеле галерэі Шчамялёва і Нацыянальнага мастацкага музея, – распавёў кіраўнік кінастудыі Уладзімір Бокун. — Ён выйдзе ў серыі «Ад першай асобы»: да гэтага ў ёй ужо выходзілі праекты пра Максіма Танку і Якуба Коласа. Гэта фільмы, заснаваныя на асабістых успамінах. Карціна аб Шчамялёве была задумана ў мінулым годзе. Праца вельмі няпростая, мантаж заканчваецца, толькі што зьявілася назва, мы доўга над ім думалі: «Леанід Шчамялёў. Усе адценні белага». Прэм’ера пройдзе на тэлеканале ОНТ у лютым.

16.01.2024 – ВІНШУЕМ З 70-ГОДДЗЕМ НІНУ КУХАРЭНКА

16 студзеня 2024 года адзначае 70-годдзе НІНА УЛАДЗІМІРАЎНА КУХАРЭНКА – сябра секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў, мастак-кераміст, майстар роспісу па фарфоры, удава народнага мастака Беларусі А.М. Кішчанкі, захавальніца яго спадчыны. Беларускі саюз мастакоў шчыра віншуе Ніну Уладзіміраўну з яе юбілеем і зычыць здароўя, плёну і творчага натхнення! Ніна Кухарэнка нарадзілася ў 1954 г. у

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва Падзякай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Дранец Аляксандр Валянцінавіч, скульптар, сябра секцыі скульптуры грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ТВОРЧЫЯ МАЙСТЭРНІ – СПАДЧЫНА МІХАІЛА САВІЦКАГА. 07.02-18.02.2024. ВЫСТАВА-ПРЭЗЕНТАЦЫЯ Ў НЦСМ

З 7 па 18 лютага 2024 г. у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь пройдзе выстава-прэзентацыя “Творчыя майстэрні – спадчына М. Савіцкага”, прымеркаваная да дня нараджэння Народнага мастака СССР, Героя Беларусі Міхаіла Андрэевіча Савіцкага (1922-2010). У 1981 г. па ініцыятыве Міхаіла Савіцкага ў Мінску адкрыліся Творчыя майстэрні жывапісу і скульптуры Акадэміі майстэрстваў СССР. Установа набыла

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГАЛЕРЭЯ “МАСТАЦТВА”: УЛАДЗІМІР ЦЕРАШЧУК. КВЕТАСВЕТ. 22.03-22.04.2023

У працах, прадстаўленых у «Галерэі Мастацтва» Уладзімір Церашчук не спаборнічае з прыродай, а рэфлексуюць наконт яе багацця і разнастайнасці. У кветкавых нацюрмортах Уладзіміра Церэшчука запамінальная мастацкая выява фарміруюць сіла колеру і перадача характару кветак, але без батанічных падрабязнасцяў. Пастаўленыя ў вазы букеты з’яўляюцца магутнай крыніцай інспірацыі для жывапісца… Мастак выбудоўвае свае нацюрморты як структуры са

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »