ПАЛАЦ МАСТАЦТВА: РЭСПУБЛІКАНСКАЯ МАСТАЦКАЯ ВЫСТАВА “ВІВАКОЛААРТ”. 12.10.-10.11.2023

12 кастрычніка ў 18.00 у Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” (вул.Казлова, 3) адкрыецца рэспубліканская мастацкая выстава “Viva Kola Art”. Гэта сумесны праект Беларускага саюза мастакоў і Веласіпеднага клуба “Мінск”.

Аснову экспазіцыі складуць лепшыя работы ўдзельнікаў мастацкага конкурсу “Viva Kola Art”. Конкурс праводзіцца сярод мастакоў, фатографаў, дызайнераў з мэтай развіцця і папулярызацыі веласіпеднага спорту, веласіпеднага руху і прапаганды здаровага ладу жыцця праз нацыянальнае выяўленчае мастацтва, для прыцягнення да яго ўвагі шырокіх слаёў грамадства.

“Веласіпедны клуб “Мінск” 20 верасня адзначыў сваё 10-годдзе, таму адзін з паверхаў выставы будзе поўнасцю прысвечаны гісторыі клуба. Але галоўнымі, зразумела, стануць работы ўдзельнікаў конкурсу, які праходзіць у сямі намінацыях: “Скульптура”, “Графіка”, “Жывапіс”, “Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”, “Арт-аб’ект”, “Фатаграфія” і “Творчы дэбют”. На працягу месяца мы будзем прадстаўляць нашу выставу, а пасля падвядзем вынікі і вызначым пераможцаў, якія атрымаюць прызы”, — зазначыў дырэктар веласіпеднага клуба “Мінск” Аляксей Іваноў.

Удзел у конкурсе бяруць сталыя, вядомыя мастакі і творчая моладзь з усіх абласных гарадоў Беларусі, а таксама з Баранавіч, Бабруйска, Жлобіна, Маладзечна, Салігорска. Сярод іх — прафесіяналы і аматары, якія актыўна ўдзельнічаюць у выставачнай дзейнасці, а таксама студэнты БДАМ, навучэнцы мастацкага каледжа імя А. Глебава, мастацкага каледжа імя І. Ахрэмчыка. Усяго больш за 200 чалавек. Пераможцы конкурсу будуць аб’яўлены 11 лістапада.

Падобны праект рэалізаваны ўпершыню. У рамках выставы будзе прадстаўлена гісторыя вядучага прафесійнага веласіпеднага клуба краіны —  велаклуба “Мінск”. Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне калекцыянераў (БелРААК, Мінск) падрыхтавала сваю экспазіцыю “Азбука Мінска”, а прыватны калекцыянер Андрэй Камоска азнаёміць наведвальнікаў выставы з гісторыяй развіцця Мінскага мотавелазавода.

Рэспубліканскі мастацкі конкурс “Viva Kola Art” — гэта крок на шляху да сінтэзу веласпорту і мастацтва, а дакладней веласіпеда як інструмента, які аб’ядноўвае людзей рознага ўзросту, нацыянальнасцей і прафесій.

 

TERRAGRAPHICA. ПАЛАЦ МАСТАЦТВА. 21.03-21.04.2024

Выстава “Terragraphica: Sacrum” працуе ў Палацы мастацтва. Яна дэманструе, як змянялася чалавечае ўяўленне пра будову светабудовы ад легенд і міфаў да рэлігіі. Экспазіцыя ўключае больш за 600 твораў мастацтва. Гэта афорты, ксілаграфія, літаграфія, арыгінальная графіка. Іх аснова – эвалюцыя поглядаў на рэлігію. Аўтары самыя розныя. З Беларусі — Леў Алімаў, Аляксандр Шапо, Фёдар Шурмелёў, Усевалад

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ЗАПРАШАЕМ ДА ЎДЗЕЛУ Ў КОНКУРСЕ ГА “Беларускі саюз мастакоў” і ТАА “Веласіпедны клуб МІНСК” “ВіваРовэрАрт”

ИНСТРУКЦИЯ о порядке организации ипроведения республиканскогохудожественного конкурса«ВиваРоварАрт» Данная Инструкция определяет порядок организации и проведения республиканского художественного конкурса «ВиваРоварАрт» (далее – конкурс). Конкурс проводится в целях: популяризации и показа лучших новаций и достижений через национальное изобразительное искусство, привлечения к нему внимания широких слоев общества;повышения профессионального мастерства участников конкурса;выявления и поддержки талантливой молодежи, развития творческих способностей.развития и

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ – КУРАЧЫЦКУЮ ТАМАРУ МІКАЛАЕЎНУ З ЮБІЛЕЕМ!

Віншуем КУРАЧЫЦКУЮ ТАМАРУ МІКАЛАЕЎНУ з юбілеем! З 1988 сябра Беларускага саюза мастакоў. 1975-2002 гг. – працавала ў камбінаце прыкладнога мастацтва ў г. Барысаве. Асноўныя 14 манументальных работ і больш за 80 эталонаў для вытворчасці камбіната. Творчыя работы апублікаваны ў энцыклапедычных матэрыялах акадэміі навук і саюза мастакоў, часопісаў ДПМ, часопісах аб мастацтве г. Дрэздэн, кніга “Мастацтва

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

РАКУРСЫ ТВОРЧАСЦІ ПАЎЛА МАСЛЕНІКАВА. ВЫСТАВА ДА 110-ГОДДЗЯ НАРОДНАГА МАСТАКА Ў НАЦЫЯНАЛЬНЫМ МАСТАЦКІМ МУЗЕІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ. 16.02-21.04.2024

16 лютага ў 17:00 у Нацыянальным мастацкім музеі (вул. Леніна, 20) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Ракурсы творчасці: зямля, вада, неба” народнага мастака Беларусі, выдатнага майстра лірыка-эпічнага пейзажа, тэатральнага жывапісца, мастацтвазнаўцы і таленавітага педагога Паўла Васільевіча Масленікава (1914–1995), прысвечанай 110-годдзю з дня нараджэння мастака. У экспазіцыі будзе прадстаўлена каля 40 жывапісных твораў майстра з калекцыі Нацыянальнага

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »