УЛАДЗІМІР ЛУКАШЫК, ВЫСТАВА ПАМЯЦІ МАСТАКА «ПЕРААДОЛЕННЕ». 14.12.2023-11.02.1014

Выстава памяці мастака Уладзіміра Лукашыка «Пераадоленне» працуе ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў.

Нарадзіўся творца 17 сакавіка 1953 года ў Мінску, працаваў як дызайнер кніг, ілюстратар і педагог, а таксама зрабіў дызайн памятнай манеты да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы.

Графічная манера Уладзіміра Лукашыка была ў значнай ступені абумоўлена яго адукацыяй. Пасля школы ён паступіў на факультэт архітэктуры Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, а праз два гады – на кафедру прамысловага мастацтва Акадэміі мастацтваў. Дызайнерская адукацыя выхоўвае асаблівыя рысы: невідавочнасць вырашэння задачы, скіраванасць на нестандартныя творчыя хады, валоданне крэатыўнымі тэхнікамі і адмысловымі метадамі генерацыі ідэй.

Выразнасць і дынамічнасць графікі майстра часта абумоўлены спецыфікай фармату кніжнага аркуша, але і разуменнем выявы як канструкцыі, што павінна прыцягваць увагу і актыўна ўздзейнічаць на глядацкае ўспрыманне. Гэтай логікай кіруецца, напрыклад, мастак-плакатыст, кампануючы твор фармальна выразны, які ў адзінцы свайго візуальнага вымярэння змяшчае максімум інфармацыі. Мастак-плакатыст мае ўяўленне пра сілавыя лініі твора – дыяганалі, цэнтр і перыферыю аркуша, пра законы фармальнай кампазіцыі. Усе гэтыя асаблівасці глядацкага ўспрымання дызайнеры ведаюць, што, аднак, не робіць іх адразу аўтарамі глыбокіх і пераканальных мастацкіх твораў, бо апошнія ўтрымліваюць яшчэ адзін пласт – сімвалічны і наратыўны, калі вока, зачапіўшыся за няўлоўныя кручочкі, расстаўленыя візуальнымі майстрамі, перадае нешта душы і розуму.

Плоскасць у графіцы заўсёды выконвала важную ролю, такая спецыфіка графічнага мастацтва: у малюнку ці друку, нават у акварэлі – усе гэтыя тэхнікі аддаюць належнае фону, пустаце. У творах Лукашыка ўзаемаадносіны асноўнай выявы і фону ўзаемазалежныя. Але не так, як у фігуратыўнай карціне; у яго гэтыя адносіны не столькі сугучныя, колькі кантрасныя. Прынцып ізаляванасці галоўнага аб’екта, прамаляванага вельмі дэталёва, амаль гіперрэалістычна, з’яўляецца яго галоўным мастацкім прыёмам.

Свае кампазіцыі У.Лукашык будаваў шматпланава, аднак іх прастора ўтвараецца метадам калажу па прынцыпе тэатральных дэкарацый. Мастак выдзяляе планы, кампануе сюжэты не як аповед, а як верш, строгімі рытмамі і выразнымі сілуэтамі. Прычым вельмі важную ролю ў яго графічных аркушах адыгрывае плоскасць.

На выставе ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў асаблівы акцэнт зрабілі і на выявы коней. Іх сапраўды шмат, і вывучыў Уладзімір Лукашык іх дасканала і нават з сярэдзіны 1980-х займаўся верхавой яздой на іпадроме ў Ратамцы. Любоў да высакародных жывёл, да прыроды, да гісторыі сваёй краіны сталі стрыжнем яго творчасці. Жарсць, з якой аўтар працаваў над тэмамі, што яго хвалявалі, вызначыла сілу ўздзеяння гэтага мастацтва.

 

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Барабанцаў Віктар Кірылавіч, мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, сябра секцыі «Традыцыя» грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў»

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

САЮЗ МАСТАКОЎ ДАЛУЧЫЎСЯ ДА ДАБРАЧЫНАЙ АКЦЫІ «З ДОБРЫМ СЭРЦАМ У КОЖНЫ ДОМ»

З добрым сэрцам у кожны дом ❤️ Беларускі саюз мастакоў і Рэспубліканская мастацкая галерэя «Палац мастацтва» далучыліся да дабрачыннай акцыі «З добрым сэрцам у кожны дом». Акцыя арганізавана адміністрацыяй Савецкага раёна города Мінска для збору сродкаў на дапамогу сем’ям, у якіх выхоўваюць дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Грошы патрэбны на куплю дарагіх лекаў і сродкаў рэабілітацыі,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВЯЛІКАЯ СТРАТА ДЛЯ НАЦЫЯНАЛЬНАГА МАСТАЦТВА!

На 98-м годзе жыцця 14 студзеня 2021 года пасля цяжкой хваробы памёр народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі ЛЕАНІД ДЗМІТРЫЕВІЧ ШЧАМЯЛЁЎ. БЕЛАРУСКІ САЮЗ МАСТАКОЎ, СЯБРЫ І КАЛЕГІ, УСЯ ТВОРЧАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ ШЧЫРА ПАДЗЯЛЯЕ ГОРА, ЯКОЕ НАПАТКАЛА СЯМ’Ю МАСТАКА, І ПРЫНОСІЦЬ САМЫЯ ГЛЫБОКІЯ СПАЧУВАННІ ЯГО РОДНЫМ, СЯБРАМ І БЛІЗКІМ. Пра час і месца развітання з Леанідам

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ЛЕАНІД ШЧАМЯЛЁЎ. ДА 100-ГОДДЗЯ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ

З 9 лютага 2023 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь працуе выставачны праект “Леанід Шчамялёў. Да 100-годдзя з дня нараджэння”. Леанід Шчамялёў (1923–2021) – фігура легендарная для беларускага і савецкага мастацтва. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977), народны мастак Беларусі (1983), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1982), прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва (2009) –

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »