16.01.2024 – ВІНШУЕМ З 70-ГОДДЗЕМ НІНУ КУХАРЭНКА

16 студзеня 2024 года адзначае 70-годдзе НІНА УЛАДЗІМІРАЎНА КУХАРЭНКА – сябра секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў, мастак-кераміст, майстар роспісу па фарфоры, удава народнага мастака Беларусі А.М. Кішчанкі, захавальніца яго спадчыны.

Беларускі саюз мастакоў шчыра віншуе Ніну Уладзіміраўну з яе юбілеем і зычыць здароўя, плёну і творчага натхнення!

Ніна Кухарэнка нарадзілася ў 1954 г. у Паставах Віцебскай вобласці. У 1974 г. скончыла Абрамцаўскае мастацка-рамеснае вучылішча, у 1980 г. ⸺ Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў).

Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1988 года.

Яе манументальныя керамічныя пано ўпрыгожваюць інтэр’еры гасцініц”Агат”, “Кастрычніцкая”, “Беларусь”.

На фотаздымках – пано “Разліў. Красаванне” (1987 год) у гасцініцы “Беларусь”.

РАКУРСЫ ТВОРЧАСЦІ ПАЎЛА МАСЛЕНІКАВА. ВЫСТАВА ДА 110-ГОДДЗЯ НАРОДНАГА МАСТАКА Ў НАЦЫЯНАЛЬНЫМ МАСТАЦКІМ МУЗЕІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ. 16.02-21.04.2024

16 лютага ў 17:00 у Нацыянальным мастацкім музеі (вул. Леніна, 20) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Ракурсы творчасці: зямля, вада, неба” народнага мастака Беларусі, выдатнага майстра лірыка-эпічнага пейзажа, тэатральнага жывапісца, мастацтвазнаўцы і таленавітага педагога Паўла Васільевіча Масленікава (1914–1995), прысвечанай 110-годдзю з дня нараджэння мастака. У экспазіцыі будзе прадстаўлена каля 40 жывапісных твораў майстра з калекцыі Нацыянальнага

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: МІКАЛАЙ КАЗАКЕВІЧ. ВЫСТАВА АДНОЙ КАРЦІНЫ

Летні настрой у Нацыянальным мастацкім музеі зараз стварае выстава адной карціны – “Над роднымі прасторамі” заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Мікалая Канстанцінавіча Казакевіча. Праца напоўнена святлом, любоўю да людзей і прыроды – гэта сапраўдны гімн яркаму і бесклапотнаму дзяцінству. Як прызнаваўся сам мастак, крыніцамі яго натхнення з’яўляюцца мір і колер: “Сакрэт просты – люблю неба, фарбы,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

МАСТАЦКАЯ ГАЛЕРЭЯ Л.Д,ШЧАМЯЛЁВА. ВЫСТАВА АЛЯКСАНДРА ПАШКЕВІЧА

27.03.2024. Мастацкая галерэя Л.Д.Шчамялева Адкрыцце персанальнай выставы жывапісу і графікі «АДЛЮСТРАВАННЕ» сябра Беларускага саюза мастакоў Аляксандра Мікалаевіча Пашкевіча (г.Маладэчна), прысвечанай 50-годдзю творчай дзейнасці аўтара.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ! СПАЧУВАЕМ! 21 лістапада 2023 года на 74 годзе пайшла з жыцця вядомы беларускі мастацтвазнаўца, крытык, галерыст, аўтар і вядучая рубрык па выяўленчым мастацтве на радыё і ў друкаваных выданнях, экспадызайнер, куратар, заснавальнік першай беларускай Аўтарскай некамерцыйнай канцэптуальнай галерэі “Брама”, сябра секцыі мастацтвазнаўства і крытыкі Беларускага саюза мастакоў ФІНКЕЛЬШТЭЙН ЛАРЫСА ДЫВІДАЎНА. Беларускі саюз мастакоў выказвае

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »