ВЫВСТАВА ПАМЯЦІ УЛАДЗІМІРА ЖБАНАВА

26 студзеня Уладзіміру Жбанаву споўнілася б 70 гадоў.

З гэтай 26 студзеня сябры фотагуртка «Пазітыў» пад кіраўніцтвам М.Лінніка (працуе пры бібліятэцы імя Янкі Купалы) ў бібліятэцы 15 на вул.Талбухіна ў Мінску адкрылі выставу, прысвечаную памяці і творчасці вядомага беларускага скульптара Уладзіміра Іванавіча Жбанава. 26.01. Уладзіміру Жбанава магло б споўніцца 70 гадоў…

На адкрыцці прысутнічаў старшыня секцыі скульптуры Іван Арцімовіч і дачка скульптара.

Яно работы сталі своеасаблівай візітнай карткай карткай Мінска. У 1997—1998 гадах Жбанаў займаўся ў асноўным паркавай і вулічнай скульптурай, чым і заслужыў прызнанне і любоў сотняў тысяч гледачоў. Сярод скульптур Уладзіміра самыя вядомыя — «Дзяўчына на лаўцы» («Мінчанка»), «Дзяўчынка з парасонам», «Фатограф», «Дама з сабачкам», «Конь», «Гусі ў фантане», «Конік», «Баншчык»…

Заслуга мастака ў тым, што ён зняў скульптуру з пастамента, дадаў ёй лёгкасці і запалу, пазбавіўшы ідэалагічнай нагрузкі. Яго творы сталі народнымі, з імі фатаграфуюцца, у іх загадваюць жаданні.

Уладзімір Жбанаў нарадзіўся ў 1954 годзе ў Мінску, у сям’і вайскоўца. У 1973 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя А.Глебава, у 1979-м — Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, аддзяленне скульптуры. Служыў у Аўганістане (1979-1980). Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы ім. Глебава 13 гадоў.

Памёр 16 студзеня 2012 года, пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ВЫСТАВА УЛАДЗІМІРА СТЭЛЬМАШОНКА

9 верасня 2023 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (выставачны корпус, вул. К. Маркса, 24, 3 паверх, 1 зала) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Уладзімір Стэльмашонак. Сыны зямлі беларускай” з фондаў музея, прымеркаванай да 95-годдзя з дня нараджэння народнага мастака БССР, педагога Уладзіміра Іванавіча Стэльмашонка (1928–2013). Уладзімір Іванавіч Стэльмашонак. 1928–2013. Аўтапартрэт (“Аўтакрыж”).

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

МУЗЕЙ ЯКУБА КОЛАСА: ВЫСТАВА МАКСІМА ПЕТРУЛЯ «ПАРАЛЕЛІ». З 18.05.2023

Мастацкая  інтэграцыя Максіма Петруля “Паралелі”. У мастацтва шмат форм для выражэння. У кагосьці гэта слова, у іншага – пластычная форма. Макcім Пятруль – беларускі скульптар, сябра музея Якуба Коласа. Дзякуючы плённаму творчаму супрацоўніцтву ў 2022 г. здзейснілася важная падзея – на Вайсковых могілках была адчынена памятная дошка сярэдняму сыну Якуба Коласа Юрыю Міцкевічу, які загінуў

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ! СУМНАЯ НАВІНА! 18 снежня 2023 года пайшоў з жыцця вядомы беларускі графік і жывапісец, сябра Віцебскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў ВАЛЬНОЎ УЛАДЗІМІР МІКАЛАЕВІЧ. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака. Развітанне з Уладзімірам Мікалаевічам Вальновым адбудзецца 20 снежня 2023 года з 10.00 да 12.00 у малой зале Абласной бальніцы г.Віцебска. Вальноў

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПРЫЕМНАЯ НАВІНА! ПЫТАННЕ ІЛЬГОТ ПА МАЙСТЭРНЯХ ВЫРАШАНА СТАНОЎЧА!

СЯБРЫ! З вялікай радасцю паведамляем, што рашэннем Дзяржаўнага камітэта па маёмасці 5 мая 2021 года СТАНОЎЧА ВЫРАШАНА ПЫТАННЕ ПА ГАРАДСКІХ ТВОРЧЫХ МАЙСТЭРНЯХ! Паніжаючы каэфіцыент 0,1 будзе прымяняцца для сяброў творчага саюза пры арэндзе гарадскіх плошчаў для творчых майстэрняў да 100 кв.м. уключна! Пры гэтым аднаму сябру саюза можа быць прадастаўлена адна творчая майстэрня з прымяненнем

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »