Віншуем ШАПО УЛАДЗІМІРА ДЗМІТРЫЕВІЧА з 75-годдзем!

Уладзімір Дзмітрыевіч Шапо нарадзіўся 4 лютага 1949 года ў гарадскім пасёлку Відзы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1972). Педагогамі былі Фелікс Гумен, Яўген Красоўскі, Іван Сталяроў. Падчас вучобы шмат падарожнічаў, збіраў матэрыялы па ўсёй Расіі (Поўнач, Запаляр’е, Камчатка), Сярэдняй Азіі. Аднак асноўнай тэмай творчасці сталі радзіма (Прыдзвінне, Паазер’е) і дзяцінства.

Выстаўляецца з 1975 года ў Беларусі, Расіі, Латвіі, Польшчы, Германіі, Вялікабрытаніі… Работы знаходзяцца ў Дзяржаўным музеі мастацкай культуры Наўгародскай зямлі, Браслаўскім раённым аб’яднанні музеяў, Віцебскім абласным краязнаўчым музеі, Карціннай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка і іншых калекцыях. Член Беларускага саюза мастакоў з 1989 года. Працуе ў станковай графіцы, акварэлі, дэкаратыўна-афарміцельскім мастацтве.

Уладзімір Дзмітрыевіч на працягу некалькіх дзесяцігоддзяў распрацоўвае асобны сусвет, заснаваны на асаблівым мастацкім бачанні жыцця. ТЯго работы ўражваюць яркасцю, экспрэсіўнасцю, «вітражнасцю», якія адлюстроўваюць непасрэднасць пачуццяў аўтара. Яго візітка — шматаблічныя, у нечым фантасмагарычныя вобразы.

Сярод твораў: «Залаты Браслаў» (1989), «Анёлы-ахоўнікі» (2003), «Купалле» (2005), «Аўтапартрэт з кошкай» (2009), «Адрачэнне Пятра» (2009), «Добрая вестка» (2009), «Іоф» (2009), «Святы Францыск» (2009), «Уцёкі ў Егіпет» (2009), «Уезд у Іерусалім» (2009), «Маленне аб чашы» (2009), «Дыялог ля брамы» (2009), «Пацалунак Юды» (2009), алегарычныя вобразы мастакоў В. Васільева, Д. Генеральніцкага, Ф. Гумена, А. Дасужава, А. Крошкіна, Л. Мірзаяна, А. Арлова, В. Ральцэвіча, А. Слепава, Д. Цырліна (усе 2009); трыпціх «Возера Снуды» (1997); серыі графічных кампазіцый у розных тэхніках «Паазер’е» (1980), «Казкі старога Браслава» (1984), «Чалавек ёсць тое, што ён ясі» (2009) і інш.

 

16.01.2024 — ВІНШУЕМ З 70-ГОДДЗЕМ НІНУ КУХАРЭНКА

16 студзеня 2024 года адзначае 70-годдзе НІНА УЛАДЗІМІРАЎНА КУХАРЭНКА – сябра секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў, мастак-кераміст, майстар роспісу па фарфоры, удава народнага мастака Беларусі А.М. Кішчанкі, захавальніца яго спадчыны. Беларускі саюз мастакоў шчыра віншуе Ніну Уладзіміраўну з яе юбілеем і зычыць здароўя, плёну і творчага натхнення! Ніна Кухарэнка нарадзілася ў 1954 г. у

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ХАТЫНЬ. ДА 80-ГОДДЗЯ ТРАГЕДЫІ. 22.03.-24.04.2023

  22 сакавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава “Хатынь. Да 80-годдзя трагедыі” з калекцыі музея і прыватных збораў. 22 сакавіка – Дзень памяці трагедыі Хатыні. У гэты дзень, 80 гадоў таму, у 1943 годзе нацысцкія карнікі разрабавалі і спалілі дашчэнту беларускую вёску Хатынь разам з усімі яе жыхарамі – у асноўным жанчынамі, старымі і

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

Сябры!Сумная навіна! 15 сакавіна 2024 года на 59 годзе раптоўна пайшоў з жыцця СВЕНТАХОЎСКІ УСЕВАЛАД ПЯТРОВІЧ, мастак-графік, дызайнер, каліграф. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне блізкім і родным мастака. Усевалад СВЕНТАХОЎСКІ нарадзіўся ў Мiнску. Скончыў Мiнскую мастацкую вучэльню імя А. Глебава (1986) i Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (1993). Вучыўся ў Аляксея Зінчука, Вячаслава Семянько, Паўла Семчанкі,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

РАКУРСЫ ТВОРЧАСЦІ ПАЎЛА МАСЛЕНІКАВА. ВЫСТАВА ДА 110-ГОДДЗЯ НАРОДНАГА МАСТАКА Ў НАЦЫЯНАЛЬНЫМ МАСТАЦКІМ МУЗЕІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ. 16.02-21.04.2024

16 лютага ў 17:00 у Нацыянальным мастацкім музеі (вул. Леніна, 20) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы «Ракурсы творчасці: зямля, вада, неба» народнага мастака Беларусі, выдатнага майстра лірыка-эпічнага пейзажа, тэатральнага жывапісца, мастацтвазнаўцы і таленавітага педагога Паўла Васільевіча Масленікава (1914–1995), прысвечанай 110-годдзю з дня нараджэння мастака. У экспазіцыі будзе прадстаўлена каля 40 жывапісных твораў майстра з калекцыі Нацыянальнага

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »