ВІЦЕБСКІЯ МАСТАКІ Ў РАМКАХ ПРАЕКТА “1.10 КВАДРАТА” ПРАДСТАЎЛЯЮЦЬ ВЫСТАВУ У НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БІБЛІЯТЭЦЫ БЕЛАРУСІ. 30.01.- 01.04.2024

30 студзеня ў галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца адкрыццё праекта віцебскіх мастакоў у рамках рэспубліканскай выставы “1,10 квадрата”, прымеркаванай да 110-годдзя “Чорнага квадрата” Казіміра Малевіча.

Праект прысвечаны юбілею фундаментальнага сімвала новага мастацтва XX стагоддзя, модулю новай пластычнай сістэмы, галоўнаму твору мінулага стагоддзя, эталоннаму формаў-элементу супрэматызму – “Чорнаму квадрату” Казіміра Малевіча, які стаў пунктам адліку сістэмы каардынат сусветнага мастацтва.

“1,10 квадрата” – сучаснае Віцебскае чытанне прапанаванай Казімірам Малевічам новай мастацкай сістэмы. Сённяшняе амплуа супрэматызму і абстрактныя прысвячэнні юбіляру здзівяць наведвальнікаў рашэннямі, вынаходствамі і інтэрпрэтацыямі.

“Мастакі, якія зараз жывуць у Віцебску і лічаць сябе спадкаемцамі тэорыі Малевіча, спрабуюць шукаць нешта новае. У Віцебску пастаянна адбываецца шмат розных выставаў і праектаў. На выставе ў біьліятэцы прадстаўлены вельмі розныя аўтары, але кожны з іх, з аднаго боку, насычае мастацтва эмацыянальнасцю, а з другога – філасофіяй. А ў цэлым мастацтва XX і XXI ст. пасля Малевіча адрозніваецца тым, што мы імкнемся прачытваць у ім утоеныя сэнсы”, – падкрэсліла першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч.

Выстава арганізавана сумесна з Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі і будзе працаваць да 1 красавіка 2024 г.

АНАСТАСІЯ БАЛЫШ “НАШЫ СВЯТЫНІ”. ВЫСТАВА Ў ПРЭЗІДЭНЦКАЙ БІБЛІЯТЭЦЫ. З 08.02.2024

Выстава твораў сябры Беларускага саюза мастакоў Анастасіі Балыш “Нашы Святыні” адкрылася ў Прэзідэнцкай бібліятэцы 08 лютага 2024 года. Мастачка з’яўляецца прыхажанкай Спаса-Праабражэнскага сабору, у якім 110 год таму пачаў служыць свяшчэннапакутнік Парфірый (Рубановіч) – прэсвітар Заслаўскі. Кожнае стагоддзе адкрывае чалавецтву святых – прападобных і праведных. Парфірый Заслаўскі стаў адным з тых, хто прыняў пакуты па

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Міско Іван Якімавіч, народны мастак Беларусі, сябра секцыі скульптуры Беларускага саюз мастакоў

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ! СПАЧУВАЕМ! 25 жніўня 2023 года на 61 годзе пайшла з жыцця вядомы беларускі мастак, сябра секцыі мастацкага тэкстылю Беларускага саюза мастакоў ГАЛІНА ПЯТРОЎНА КРЫВАБЛОЦКАЯ. Беларускі саюз мастакоў выказвае глыбокае спачуванне родным і блізкім мастака. Галіна Крываблоцкая скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1976). Вучылася ў П. Масленікава, А. Бараноўскага, М. Раманюка. З 1976 года працавала на

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ – ЕЛАТАМЦАВУ ІРЫНУ МІХАЙЛАЎНУ З 95-ГОДДЗЕМ!

Віншуем ЕЛАТАМЦАВУ ІРЫНУ МІХАЙЛАЎНУ з 95-годдзем! Нарадзілася ў 1929 годзе ў Ленінградзе. У 1953 годзе скончыла ЛВХПУ (цяпер Санкт-Пецярбургская дзяржаўная мастацка-прамысловая акадэмія імя А.Л. Шцігліца). Працавала навуковым супрацоўнікам у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, старшым выкладчыкам гісторыі замежнага, рускага і савецкага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на кафедры тэорыі і гісторыі мастацтва БДТМІ (цяпер

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »