ВЫСТАВА «ФАРБЫ СПАДЧЫНЫ» Ў РАМКАХ АКЦЫІ «БЕЛЫНІЧЫ — КУЛЬТУРНАЯ СТАЛІЦА»

У мастацкім музеі імя В.К.Бялыніцкага-Бірулі ў Бялынічах адкрылася выстава «Фарбы спадчыны», арганізаваная ў рамках рэспубліканскай акцыі «Бялынічы — культурная сталіца Беларусі-2024».

✔️Ганаровымі гасцямі падзеі сталі старшыня беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык, дырэктар абласнога мастацкага музея імя П. Масленікава Яўген Белавусаў.

🖼️Палатны, прадстаўленыя на выставе, пісалі не толькі вядомыя майстры, але і студэнты Беларускай Акадэміі мастацтваў.
Створаны яны ў рамках пленэру, прымеркаванага да 70-годдзя Мінкультуры Беларусі.
— Гэта ўжо трэці пленэр, які праводзіцца па ініцыятыве беларускага саюза мастакоў, — адзначыў Глеб Отчык.

✔️Аб важнай ролі ў жыцці нашай краіны, якую адыгрывае захаванне і аднаўленне помнікаў культурнай спадчыны, увядзенне іх у гаспадарчы і турыстычны абарот, казаў кіраўнік мастацкага музея імя П. Масленікава Яўген Белавусаў.
— Упэўнены, што бялынічане і госці горада высока ацэняць працы нашых майстроў пэндзля!

«ПЕРЛ» АНДРЭЯ ВАРАБ’ЕВА І АКСАНЫ ЕЎДАКІМЕНКІ. ГАЛЕРЭЯ «ВЫСОКАЕ МЕСЦА». 13.03.-21.04.2024

13 сакавіка 2024 года а 18-й гадзіне ў Арт-гасцёўні “Высокае мѣста” адбудзецца адкрыццё выставы скульптуры і жывапісу “ПЕРЛ” сябраў Беларускага саюза мастакоў Андрэя Вераб’ёва і Аксаны Еўдакіменка. Выстава арганізавана пры падтрымцы Беларускага саюза мастакоў. Андрэй Вераб’ёў – выпускнік Мінскага дзяржаўнага мастацкага каледжа імя А.К. Глебава і Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У творчасці майстра больш за ўсё

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

Выставачны праект «GamEmоtion» адкрыўся 1 жніўня  2024 года ў Палацы мастацтва

Выставачны праект «GamEmоtion» адкрыўся 1 жніўня  2024 года ў Палацы мастацтва. Як выглядае гульня вачыма мастака, які працуе з традыцыйнымі матэрыяламі і дапоўненай рэальнасцю? Выставачны праект «GamEmоtion» прадстаўляе шырокай аўдыторыі творчасць 75 сучасных беларускіх мастакоў у напрамках інтэрактыўнага, класічнага і лічбавага мастацтва, звязанага з тэмай гульні — ад поўнага пранікнавення ў лічбавую рэальнасць да адыходу

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВЫСТАВА «КАЛЯДНАЕ КОЛА»

ВЫСТАВА «КАЛЯДНАЕ КОЛА» Запрашаем у Гродзенскую выставачную залу на ўрачыстае адкрыццё новай экспазіцыі! Што? Выстава Гродзенскай абласной арганізацыі «Беларускага саюза мастакоў» — «КАЛЯДНАЕ КОЛА». Калі? З 9 па 28 студзеня 2026 года. Урачыстае адкрыццё — 9 студзеня (пятніца) а 17:30. Дзе? Гродзенская выставачная зала: г. Гродна, вул. Ажэшкі, 38. Хто? Са спецыяльнай каляднай калабарацыяй ЯГОР

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »