СВЯТА-ЕЛІСАВЕЦІНСКІ МАНАСТЫР. ВЫСТАВА ПАД ЧАС ПАСЯДЖДЭННЯ ПРЭЗІДЫУМА САВЕТА РЭСПУБЛІКІ

29 сакавіка ў Свята-Елісавецінскім манастыры ў Мінску пад час выязнога пашыранага пасяджэння Прэзідыума Савета Рэспублікі была прэзентавана выстава твораў мастакоў-сяброў Беларускага саюзу мастакоў, а таксама калекцыя лепшых жывапісных работ з фондаў ГА » БСМ».

«У сучасных рэаліях грамадска-дзяржаўнае партнёрства ў захаванні духоўна-маральных каштоўнасцей актуальна як ніколі. Аб гэтым заявіла старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава на пасяджэнні.

«Беларусь — краіна вялікай культуры, найбагацейшай гістарычнай спадчыны, шматвяковых духоўна-маральных традыцый і невычэрпнага творчага патэнцыялу. Наша агульная задача — усяляк садзейнічаць захаванню і прымнажэнню гэтых каштоўнасцей, якія народ Беларусі ствараў і развіваў на працягу сваёй шматвяковай гісторыі. У вечным пошуку станоўчага і добрага непарушнымі арыенцірамі выступаюць агульначалавечыя каштоўнасці і ідэалы…» — засведчыла на пасяджэнні Наталля Качанава, старшыня Савета Рэспублікі.

Нагадаем, 29 сакавіка ў Свята-Елісавецінскім манастыры ў Мінску пад час выязнога пашыранага пасяджэння Прэзідыума Савета Рэспублікі была прэзентавана выстава твораў мастакоў-сяброў Беларускага саюзу мастакоў, а таксама калекцыя лепшых жывапісных работ з фондаў ГА » БСМ».

УЛАДЗІМІР ЛУКАШЫК, ВЫСТАВА ПАМЯЦІ МАСТАКА «ПЕРААДОЛЕННЕ». 14.12.2023-11.02.1014

Выстава памяці мастака Уладзіміра Лукашыка «Пераадоленне» працуе ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў. Нарадзіўся творца 17 сакавіка 1953 года ў Мінску, працаваў як дызайнер кніг, ілюстратар і педагог, а таксама зрабіў дызайн памятнай манеты да 600-годдзя Грунвальдскай бітвы. Графічная манера Уладзіміра Лукашыка была ў значнай ступені абумоўлена яго адукацыяй. Пасля школы ён паступіў на факультэт архітэктуры

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІЦЕБСК ЮБІЛЕЙНАЯ ВЫСТАВА НАТАЛЛІ ЛІСОЎСКАЙ «ПАД МІРНЫМ НЕБАМ». 12.12.2023-14.01.2024

У Мастацкім музеі горада Віцебска з 12 снежня 2023 года па 14 студзеня 2024 года працуе юбілейная выстава работ віцебскага мастака, члена БСМ Наталлі Сяргееўны Лісоўскай «Пад мірным небам». Наталля Сяргееўна Лісоўская — мастак па тэкстылю, член БСМ, дыпламант многіх выставак, лаўрэат конкурсаў, узнагароджана Граматай Міністэрства культуры РБ за выдатныя творчыя дасягненні і значны ўклад

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГАЛЕРЭЯ БЕЛАРТ: ВЫСТАВА НАТАЛЛІ ЖЫГАМОНТ. 14.11-09.12.2023

Выстава жывапісу Наталлі Жыгамонт «Імя Табе…» з 14 лістапада па 09 снежня 2023 года. Карціны для Наталлі Жыгамонт — не застылыя субстанцыі, але самастойныя аб’екты, якія жывуць і, што цікава, узаемадзейнічаюць з кантэкстам і змяняюцца ў часе. Мастачка дадае дэталі, змяняе адценні, а часам і больш радыкальна перапісвае свае працы. Атрымліваецца своеасаблівае «жыццё» палатна. У

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

МУЗЕЙ ЯКУБА КОЛАСА: ВЫСТАВА МАКСІМА ПЕТРУЛЯ «ПАРАЛЕЛІ». З 18.05.2023

Мастацкая  інтэграцыя Максіма Петруля “Паралелі”. У мастацтва шмат форм для выражэння. У кагосьці гэта слова, у іншага – пластычная форма. Макcім Пятруль – беларускі скульптар, сябра музея Якуба Коласа. Дзякуючы плённаму творчаму супрацоўніцтву ў 2022 г. здзейснілася важная падзея – на Вайсковых могілках была адчынена памятная дошка сярэдняму сыну Якуба Коласа Юрыю Міцкевічу, які загінуў

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »