АЗЕРБАЙДЖАН: ВЫСТАВА «БЕЛАРУСЬ ВАЧЫМА МАСТАКОЎ»

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь і грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз мастакоў» прапануюць выставу «Беларусь вачыма мастакоў», якая пачне працу ў рамках правядзення Дзён культуры Рэспублікі Беларусь у Азербайджанскай Рэспубліцы.

Урачыстая прэзентацыя выставы адбудзецца 2 красавіка ў Азербайджанскім нацыянальным музеі мастацтваў.

У 2024 годзе Беларусь святкуе 80-годдзе вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ствараючы жывапісныя пейзажы, беларускія мастакі Антон Вырва, Ганна Конанава, Глеб Отчык, Ганна Садоўская прапануюць асэнсаваць прыгажосць і каштоўнасць мірнага стваральнага жыцця, аддаючы даніну памяці вызваліцелям.

Экспазіцыю складаюць 35 жывапісных твораў. Геаграфія твораў прадстаўляе розныя куткі Беларусі – лясныя далечыні, сельскія прасторы, гарадскія віды. Кожны з мастакоў прапануе свае інтэрпрэтацыі жывапіснага пейзажа праз прызму патрыятычнай тэматыкі.

«Цёплыя адносіны з мастакамі Азербайджана падтрымліваюцца з 2013 года.  Ёсць і рэальны плён будучага супрацоўніцтва.
Так, сябры БСМ афармлялі беларускае пасольства ў Баку манументальнымі рэльефамі і роспісамі.
мастакамі Азербайджана мы рэалізавалі скульптуру знакамітаму паэту сярэднявечнага Усходу Нізамі Гянджаві, устаноўленую насупраць пасольства Азербайджана ў Мінску. У 2014 годзе да нас на буйны пленэр прыязджалі мастакі з Азербайджана. А пленэр у Азербайджане праходзіў пры ўдзеле беларускіх аўтараў» — адзначыў Глеб Отчык.

Ён выказаў надзею, што з падпісаннем пагадненняў па выніках маючых адбыцца Дзён культуры супрацоўніцтва з мастакамі Азербайджана стане больш моцным, з’явіцца дадатковая магчымасць для рэалізацыі выставачных праектаў.  У беларускага боку ёсць намеры падпісаць пагадненні: з Саюзам мастакоў Азербайджана, Нацыянальным музеем мастацтваў, Цэнтрам Гейдара Аліева.

На открытии белорусской выставки в г.Баку выступили Министр культуры Республики Беларусь, директор Национального художественного музея Азербайджана Ширин Маликова, председатель Союза художников Азербайджана Фархад Халилов, директор Национального художественного музея Республики Беларусь Анна Кононова.
Все выступающие сошлись на мнении, что Дни культуры открывают новые горизонты сотрудничества.

🌾В представленных на выставке работах Антона Вырво, Анны Кононовой, Глеба Отчик, Анны Садовской и Владимира Уроднич воспевается красота жизни. Работы передают неповторимую ауру богатой природы, городских и сельских пейзажей Беларуси. В каждом полотне — любовь к родному краю

МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ ГОРАДА МІНСКА: «Z O O A R T»

21 снежня 2023 года а 17-й гадзіне ў Музеі гісторыі горада Мінска адбудзецца адкрыццё куратарскай анімалістычнай выставы твораў з керамікі, шкла, дрэва, металу, каменю «Z O O A R T». На выставе «Z O O A R T» прадстаўлена больш за 100 твораў 44 беларускіх мастакоў, сярод якіх прафесійныя члены ГА «Беларускага саюза мастакоў», секцыі

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ — ЛІЛІЮ НІШЧЫК З ЮБІЛЕЕМ!

ВІНШУЕМ!Лілію Яўгеньеўну НІШЧЫК з юбілеем! Лілія Нішчык — скульптар, жывапісец, кераміст, сябра Беларускага саюза мастакоў і Беларускага саюза дызайнераў.  Зладзіла больш за 20 персанальных праектаў у Беларусі і за мяжой, а таксама з’яўляецца лаўрэатам нацыянальных конкурсаў і праектаў. Творы Ліліі знаходзяцца ў калекцыях многіх музеяў Беларусі, у Пасольствах РБ у Францыі, Германіі, у прыватных калекцыях

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ ГЛЕБА АНАТОЛЬЕВІЧА ОТЧЫКА З ПЕРАВЫБАРАМІ НА ПОСТ СТАРШЫНІ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

15 снежня 2022 года ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбыўся XXIV з’езд грамадскай арганізацыі “Беларускі саюз мастакоў”. З перважнай большасцю галасоў у першым туры адкрытым галасаваннем старшынёй Беларускага саюза мастакоў быў абраны ГЛЕБ АНАТОЛЬЕВІЧ ОТЧЫК! Шчыра віншуем новага старшыню саюза і зычым яму поспехаў у справе развіцця выяўленчага мастацтва ў краіне!

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: СВЯТАСЦЬ ЗЯМЛІ БЕЛАРУСКАЙ. 01.11-03.12.2023

З 1 лістапада ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь працуе выстава па выніках VIII Міжнароднага мастацкага пленэру “Святасць зямлі беларускай”, прысвечанага 850-годдзю прастаўлення прападобнай Еўфрасінні Полацкай і Году міру і стварэння. Светлы вобраз прападобнай Еўфрасінні, апякункі і нябеснай заступніцы зямлі беларускай, – вечны сімвал міралюбнасці, пакорлівасці, лагоднасці і любві да бліжніх. Падзвіжніцкая дзейнасць святой Еўфрасінні, заснаванне манастыроў і

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »