“Абняць неабсяжнае”: да 100-годдзя народнага мастака Віктара Аляксандравіча Грамыкі ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава яго работ

Віктар Грамыка – народны мастак БССР, ганаровы член Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Двойчы Віктар Грамыка быў абраны старшынёй Беларускага саюза мастакоў. У часы яго кіравання будаваўся Палац мастацтва ў Мінску.

100-гадовы юбілей майстра прыпаў на 1 студзеня, а 3-га студзеня ў Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава яго твораў “Абняць неабсяжнае”.
 
У экспазіцыі прадстаўлены жывапіс мастака з калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея – работы на ваенную тэматыку, пейзажы, партрэты.
 
Віктар Грамыка – чалавек свайго часу, ён сфарміраваў светапогляд цэлага пакалення. Яго работы “Салдаты”, “1941 год. Над Прыпяццю” паказвалі трагічны бок Вялікай Айчыннай вайны, яны задалі новы накіранак у выяўленні гэтай важнгай для краіны тэмы – больш асабісты, шчыры, без параднасці. Пейзажы В.Грамыкі таксама адметныя, яны адрозніваюцца насычанымі каляровымі пабудовамі, часам настолькі незвычайнымі, што здаецца, быццам карціна напісана нейкімі адмысловымі светлавымі фарбамі. У экспазіцыі можна ўбачыць і знакамітую работу “Ільны беларускія”, якая сваёй колеравай пабудовай і кампазіцыйнай манументальнасцю нагадывае знакамітыя слуцкія паясы.
 
Імя Віктара Грамыкі стала сінонімам манументальнасці, абшару і шыраты, якіх можна дасягнуць у пейзажным мастацтве. Ён імкнуўся “асягнуць невымернае – увесь неабсяжны свет”, таму ўвасабляў у сваіх творах планетарнае адчуванне яго маштабу.
Выстава працуе да 23 студзеня 2023 года.
 
Кароткая біяграфія
 
Віктар Аляксандравіч Грамыка нарадзіўся ў 1923 годзе ў вёсцы Сянькова Магілёўскай вобласці. Дзяцінства правёў у невялікім пасёлку Смаляны пад Оршай. Атэстат сталасці атрымаў 21 чэрвеня 1941 года, а праз некалькі дзён Оршу захапілі немцы. У час Вялікай Айчыннай вайны прайшоў шлях ад разведчыка да камісара атрада. Быў падпольшчыкам у групе Канстанціна Заслонава, ваяваў у Смаленскім партызанскім палку асаблівага прызначэння пад кіраўніцтвам Івана Садчыкава, дзе быў карэспандэнтам, рэдактарам і выдаўцом газеты “Народный мститель”.
 
Пасля вайны Віктар Грамыка паступіў у Мінскае мастацкае вучылішча. У час вучобы працаваў літсупрацоўнікам і мастаком у маладзёжнай газеце і Белдзяржвыздаце, мастацкім рэдактарам часопіса “Маладосць”. У 1951 годзе ён скончыў вучылішча, а ў 1959-м – Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (цяпер – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў). У 1959-1997 гадах Віктар Грамыка выкладаў у БДТМІ (Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў). З 1968 па 1973, з 1977 па 1982 гады узначальваў Саюз мастакоў БССР. У 2000 годзе абраны ганаровым членам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Удзельнічаць у рэспубліканскіх і ўсесаюзных выставах пачаў з 1947 года. Працаваў у жанрах станковага жывапісу, пейзажа і партрэта. У першых работах народнага мастака адразу ж праявілася яго яркая творчая індывідуальная манера.
 
Творчая дзейнасць мастака адзначана залатым медалём АН СССР і сярэбраным медалём імя Мітрафана Грэкава, медалём Францыска Скарыны, а таксама ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР і Вярхоўнага Савета РСФСР. Ён узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны I ступені і Чырвонай Зоркі, Айчыны III ступені, медалямі “За адвагу”, “Партызану Айчыннай вайны” I ступені. Віктар Грамыка – лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, міжнароднай прэміі імя Міхаіла Шолахава, кавалер ордэна Францыска Скарыны.
 
Творы захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім абласным мастацкім музеі ім. П.В.Масленікава, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, у прыватных калекцыях у Расіі, Украіне, Казахстане, Амерыцы, Японіі, Венгрыі, Балгарыі і іншых краінах.
 
Мастак пайшоў з жыцця 10 ліпеня 2019 г., калі яму было 96 гадоў. Ён пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

ПАЛАЦ МАСТАЦТВА: РЭСПУБЛІКАНСКАЯ МАСТАЦКАЯ ВЫСТАВА “ВІВАКОЛААРТ”. 12.10.-10.11.2023

12 кастрычніка ў 18.00 у Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” (вул.Казлова, 3) адкрыецца рэспубліканская мастацкая выстава “Viva Kola Art”. Гэта сумесны праект Беларускага саюза мастакоў і Веласіпеднага клуба “Мінск”. Аснову экспазіцыі складуць лепшыя работы ўдзельнікаў мастацкага конкурсу “Viva Kola Art”. Конкурс праводзіцца сярод мастакоў, фатографаў, дызайнераў з мэтай развіцця і папулярызацыі веласіпеднага спорту, веласіпеднага руху

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

Віншуем ШАПО УЛАДЗІМІРА ДЗМІТРЫЕВІЧА з 75-годдзем! Уладзімір Дзмітрыевіч Шапо нарадзіўся 4 лютага 1949 года ў гарадскім пасёлку Відзы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1972). Педагогамі былі Фелікс Гумен, Яўген Красоўскі, Іван Сталяроў. Падчас вучобы шмат падарожнічаў, збіраў матэрыялы па ўсёй Расіі (Поўнач, Запаляр’е, Камчатка), Сярэдняй

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

АРТ-ГАСЦЁЎНЯ “ВЫСОКАЕ МЕСЦА”: АЛЯКСАНДР МАТВЕЕНКА “ЧЭРЫКАЎСКІЯ КРАЯВІДЫ”. 22.03-14.05.2023

22 сакавіка 2023 года ў Арт-гасцёўні “Высокае мѣста” адкрываецца персанальная выстава жывапісу Аляксандра Матвеенкі “Чэрыкаўскія краявіды” да 70-годдзя майстра. Выстава падрыхтавана сумесна з Беларускім саюзам мастакоў. Прырода роднага краю ва ўсе часы зачароўвала мастакоў, была асалодай і натхненнем для іх. Назіраючы за роднымі мясцінамі, творца імкнецца адлюстраваць іх прыгажосць у сваіх палотнах, падзяліцца іх непаўторнасцю з іншымі.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ЗАПРАШАЕМ НА АДКРЫЦЦЁ: СКУЛЬПТУРА – ГОРАДУ

СЯБРЫ! СКУЛЬПТУРА – ГОРАДУ! ЗАПРАШАЕМ на адкрыццё новага выставачнага праекта секцыі скульптуры Беларускага саюза мастакоў 23 лютага 2023 года ў 17.00 у Палац Мастацтва. Які ён – скульптурны горад сення і, магчыма, заўтра? На выставе «Скульптура – гораду» будуць прадстаўлены скульптурныя творы, якія з’явіліся на вуліцах і плошчах сталіцы ў апошнія дзесяцігоддзі. Гэта помнікі, мемарыялы,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »