Выстава скульптуры і графікі Анатоля Арцімовіча “ХХІ стагоддзе”. 26.11. 2021

Наш арт-фестываль працягваецца!
Сябры, запрашем наталіцца мастацтвам!
26 лістапада (чацвер) 2020 года у 18.00 прыходзьце на адкрыцце выставы скульптуры і графікі Анатоля Арцімовіча “ХХІ Стагоддзе” выставачная зала імя А.Бембеля (Беларускі саюз Мастакоў, вул. Якуба Коласа 29А). Юбілейная персанальная выстава заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесара Анатоля Яфімавіча Арцімовіча адкрыецца ў выставачнай зале імя А.А.Бембеля Беларускага саюза мастакоў (вул. Якуба Коласа 29а) 26 лістапада (чацвер) ў 18.00. Выстава падрыхтавана Беларусім саюзам мастакоў у рамках І Трыенале жывапісу, графікі і скульптуры. Куратар выставы скульптар і мастацтвазнаўца Іван Арцімовіч.
“У 2020 годзе вядомаму беларускаму мастаку, скульптару, педагогу Анатолю Ефімавічу Арцімовічу спаўняецца 80 гадоў. Анатоль Яфімавіч з’яўляецца адным з найбольш яркіх і вядомых майстроў скульптуры свайго часу. Яго манументальныя творы атрымалі шырокае прызнанне ў нашай краіне, а педагагічны талент дазволіў квітнець цэлай плеядзе маладых беларускіх скульптараў, якія сёння прадстаўляюць сабой галоўныя творчыя сілы рэспублікі.
Сярод найбольш вядомых манументальных работ А. Арцімовіча: манумент “Курган Славы” (у суаўтарстве з А. Бембелем, А. Стаховіч), Мемарыяльны комплекс “Брэсцкая крэпасць-герой” (кампазіцыя ўваходу ў мемарыял), кампазіцыя гарэльефа “Салідарнасць” для Мінскага Дома мадэляў (сумесна з А. Яскиным), помнік Рагнедзе і Ізяславу ў Заслаўі, помнік Еўфрасінні Полацкай у Мінску, помнік Францыску Скарыну ў Калінінградзе і многія іншыя.
На выставе будуць паказаны станковыя скульптурныя творы, эцюды і мадэлі нерэалізаваных манументаў. У апошнія гады мастак шмат часу надаваў малюнку, ствараючы экспрэсіўныя графічныя работы, якія таксама можна будзе ўбачыць на выставе. Гэтая новая грань таленту майстра раскрывае нам мастака з нечаканага боку, а таксама шмат што можа распавесці ўважліваму гледачу.
Прадстаўленыя працы канцэптуальна разнастайныя, выкананы ў розных тэхніках і матэрыялах”.
Іван Арцімовіч, куратар выставы.
Выказваем вялікую ўдзячнасць у падрыхтоўцы залы імя А.Бембеля для выставы Івану Арцімовічу І Аляксандру Зінкевічу!

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва Падзякай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджана Журавовіч Ларыса Віктараўна, графік, сябра Магілёўскага аддзялення грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

БЕЛАРУСЬ – КРАІНА ТАЛЕНТАЎ. БЕЛАРУСКІЯ ПІСЬМЕННІКІ Ў ТВОРЧАСЦІ БЕЛАРУСКІХ МАСТАКОЎ. 15.03.-29.12.2024

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры Літаратура здаўна была крыніцай творчага натхнення для мастакоў. Рысы твараў і характары герояў, перададзеныя праз прызму аўтарскага бачання і таленту, захапляюць гледача. Сіла мастацтва здольна выклікаць не толькі эстэтычныя пачуцці, але і абудзіць цікавасць да гісторыі. Праз партрэты, скульптуры, бюсты, барэльефы на экспазіцыі прадстаўлены выбітныя постаці беларускіх літаратараў розных часоў,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

“Viva Kola Art” – 2024

Дадзены старт другому рэспубліканскаму конкурсу “Viva Kola Art”, які ў 2024 годзе пашырае свае гарызонты! Пасля паспяховага дэбюту ў мінулым годзе арганізатары праекта – Беларускі саюз мастакоў і Веласіпедны клуб “Мінск” – вырашылі зрабіць конкурс яшчэ больш маштабным. Ідэя сінтэзу спорту і мастацтва знайшла водгук у іншых відаў спорту, а таксама ў Нацыянальнага алімпійскага камітэта

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

РЭСПУБЛІКАНСКАЯ ВЫСТАВА ” 1.10 КВАДРАТА”. ПАЛАЦ МАСТАЦТВА. 01.02-03.03.2024

01 лютага (чацвер) у 18.00 у Палацы мастацтва запрашаем на адкрыццё рэспубліканскай выставы, прысвечанай 110-годдзю “Чорнага квадрата” Казіміра Малевіча! Прадстаўлены жывапіс, графіка, скульптура, шкло, кераміка, метал, фатаграфія, арт-аб’екты. У праекце прымаюць удзел сябры Беларускага саюза мастакоў з Мінска і ўсіх рэгіёнаў Беларусі, дызайнеры, творчая моладзь,  усе зацікаўленыя тэмай творцы. Гэта выстава- амаж вялікаму звяргальніку традыцый

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »