Адкрыццё выставы графікі “Княства вобразаў і сноў” у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі да 90 годдзя Уладзіміра Караткевіча.

У рамках І Трыенале жывапісу, графікі і скульптуры
У экспазіцыі — работы Арлена Кашкурэвіча, Васіля Шаранговіча, Міхаіла Басалыгі, Міколы Купавы, Яўгена Куліка, Юрыя Якавенкі, Уладзіміра Вішнеўскага, Віктара Мікіты і Юрыя Хілько, Тамары Шэлест, Людмілы Лобан, Святланы Рыжыкавай, Елізаветы Пастушэнкі.

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ВЫСТАВА «ВАЛЕРЫЙ ШКАРУБА. IN MEMORIAM». 27.01-02.04.2023

На вялікай галерэі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь адкрылася рэтраспектыўная выстава “Валерый Шкаруба. In Memoriam”. Выстава прысвечана памяці і 65-годдзю з дня нараджэння Валерыя Шкарубы – выбітнага беларускага мастака, творы якога добра вядомыя як у Беларусі, так і за яе межамі. Ён працаваў у жанры пейзажнага жывапісу і развіваў у сваёй творчасці традыцыі рэалістычнага мастацтва.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

«ВІЦЕБСКІ МАСТАК» — ВЫСТАВА Ў ГАЛЕРЭЯ «УНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ»

27 сакавіка ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адбылося ўрачыстае адкрыццё выставачнага праекта «Віцебскі мастак». У экспазіцыю ўвайшлі працы аўтараў розных пакаленняў віцебскай школы. Усе работы на выставе прадстаўлены ў розных жанрах, сюжэтах і тэхніках, кожны аўтар прадэманстраваў сваё майстэрства з дапамогай жывапісу і скульптуры. З прывітальным словам да прысутных звярнуліся дырэктар мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

У Смаргоні ўрачыста адкрылі мемарыяльны комплекс на лініі супрацьстаяння ў Першую сусветную вайну

Аўтарскі калектыў: кіраўнік, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь Анатоль Арцімовіч, скульптары Уладзімір Церабун, Іван Арцімовіч, архітэктар Аляксандр Бажыдай. Месца для мемарыяла выбрана не выпадкова. З верасня 1915-га па люты 1918 года тут праходзіла лінія руска-германскага фронту. Горад не здаваўся ворагу 810 дзён. Тут загінулі дзясяткі тысяч салдат і афіцэраў. 16-тысячны горад быў фактычна разбураны за

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

2 студзеня 2024 года раптоўна на 82-м годзе пайшоў з жыцця вядомы беларускі скульптар, з 1990 па 2001 гады старшыня Беларускага саюза мастакоў Генадзь Васільевіч Буралкін. Беларускі саюз мастакоў выказвае глыбокае спачуванне родным і блізкім мастака. Яркі, неардынарны творца Генадзь Буралкін з’яўляўся аўтарам многіх манументальных, станковых і графічных работ. Генадзь Буралкін з 1990 па 2001

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »