АЛЯКСАНДР КОЗЕЛ. СКУЛЬПТУРА. ВЫСТАВАЧНАЯ ЗАЛА ІМЯ А.БЕМБЕЛЯ. З 24.01.2024

Сябры!
Запрашаем пазнаеміцца са скульптурнымі творамі Аляксандра Козела ў зале імя А.Бембеля Беларускага саюза мастакоў (вул.Якуба Коласа 29а).

Адкрыццё праекта адбудзецца сёння 24 студзеня (серада) у 17.00

Козел Аляксандр Іванавіч

Н. 26.2.1951, в. Лучынскія Мінскага р-на.

Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1983).
Працуе ў манум., станковай і мемар. скульптуры. Матэрыял — мармур, граніт.
3 1987 удзельнік маст. выставак.
З 2002 — сябра Беларускага саюза мастакоў.

Яго аўтарству належаць такія скульптуры як “Галгофа” (царква Марыі Магдаліны, Мінск), “Галгофа” (Задомля, Мінскі раён), “Папараць-кветка” (“Піянерскі парк”, г. Гомель), “Роздум пры свячах”, “Успамін-2”, “Фантазія” (г. Магілёў), “Чаканне мацярынства” (г. Люберцы, Расія), кампазіцыя, прысвечаная І. Бродскаму, і шмат іншых тэматычных кампазіцый. У тым ліку Аляксандрам Іванавічам былі выкананы мемарыяльныя партрэтныя выявы знакамітых дзеячаў культуры Беларусі.

З 2007 г. пачаў працаваць як пісьменнік і драматург, друкуецца ў газеце “Культура” (п’есы “Маленькі Ясь і Папараць-кветка”, “Чароўны пялестак”), у часопісах “Вожык”, “Маладосць”, “Куфэрак”, “Планета сям’я”, а таксама ў дзіцячых часопісах “Вясёлка”, “Островок”, “Рюкзачок”, “Качели”, “Детская площадка”. Шэраг казак аўтара прагучаў на нацыянальным беларускім радыё

Творы знаходзяцца ў галереях і прыватных калекцыях.

ВІНШУЕМ -ІВАНІХШЫНА ЮРЫЯ МІКАЛАЕВІЧА З 75-ГОДДЗЕМ!

Віншуем ІВАНІХШЫНА ЮРЫЯ МІКАЛАЕВІЧА з 75-годдзем! Івахнішын Юрый Мікалаевіч працуе ў галіне мастацкага праектавання інтэр’ераў, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004). Аформіў інтэр’еры інстытута «Мінскпраект», «Белбыттэхпраекта» і Дома мадэлей N 2, гасцініцы і рэстарана «Беларусь», Палаца Рэспублікі, станцыі метро «Маскоўская», канцэртнай залы «Мінск» і інш. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

«ВІЦЕБСКІ МАСТАК» — ВЫСТАВА Ў ГАЛЕРЭЯ «УНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ»

27 сакавіка ў мастацкай галерэі «Універсітэт культуры» адбылося ўрачыстае адкрыццё выставачнага праекта «Віцебскі мастак». У экспазіцыю ўвайшлі працы аўтараў розных пакаленняў віцебскай школы. Усе работы на выставе прадстаўлены ў розных жанрах, сюжэтах і тэхніках, кожны аўтар прадэманстраваў сваё майстэрства з дапамогай жывапісу і скульптуры. З прывітальным словам да прысутных звярнуліся дырэктар мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ — МІШЧАНКУ МІКАЛАЯ ЯЎГЕНАВІЧА З 75-ГОДДЗЕМ!

Віншуем!Мішчанку Мікалая Яўгенавіча, вядомага беларускага мастака-жывапісца, сябру Беларускага саюза мастакоў секцыя «Традыцыя», лаўрэата прэміі Саюза рускіх мастакоў «За ўклад у развіццё рэалістычнага мастацтва», з 75-годдзем! Мікалай Мішчанка – прыхільнік традыцыйнай прафесійнай мастацкай школы, уся яго творчасць звернута да лепшых жывапісных традыцый. Асноўныя жанры, у якіх працуе мастак — пейзаж і нацюрморт. Працуючы ў непасрэдным кантакце з

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

БЕЛАРУСЬ – КРАІНА ТАЛЕНТАЎ. БЕЛАРУСКІЯ ПІСЬМЕННІКІ Ў ТВОРЧАСЦІ БЕЛАРУСКІХ МАСТАКОЎ. 15.03.-29.12.2024

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры Літаратура здаўна была крыніцай творчага натхнення для мастакоў. Рысы твараў і характары герояў, перададзеныя праз прызму аўтарскага бачання і таленту, захапляюць гледача. Сіла мастацтва здольна выклікаць не толькі эстэтычныя пачуцці, але і абудзіць цікавасць да гісторыі. Праз партрэты, скульптуры, бюсты, барэльефы на экспазіцыі прадстаўлены выбітныя постаці беларускіх літаратараў розных часоў,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »