БЕЛАРУСЬ – КРАІНА ТАЛЕНТАЎ. БЕЛАРУСКІЯ ПІСЬМЕННІКІ Ў ТВОРЧАСЦІ БЕЛАРУСКІХ МАСТАКОЎ. 15.03.-29.12.2024

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Літаратура здаўна была крыніцай творчага натхнення для мастакоў. Рысы твараў і характары герояў, перададзеныя праз прызму аўтарскага бачання і таленту, захапляюць гледача. Сіла мастацтва здольна выклікаць не толькі эстэтычныя пачуцці, але і абудзіць цікавасць да гісторыі.

Праз партрэты, скульптуры, бюсты, барэльефы на экспазіцыі прадстаўлены выбітныя постаці беларускіх літаратараў розных часоў, такія як Мікола Гусоўскі, Францішак Багушэвіч, Адам Міцкевіч, Карусь Каганец, Цішка Гартны, Максім Гарэцкі, Сяргей Грахоўскі, Рыгор Барадулін, Уладзімір Караткевіч, Іван Шамякін, Васіль Быкаў і іншыя.

Імёны аўтараў-мастакоў не менш гучныя: Георгій Паплаўскі, Леанід Шчамялёў, Мікалай Гуціеў, Эдуард Агуновіч, Мікалай Купава, Яўген Ціхановіч, Ала Замай і многія іншыя.

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ІВАН АХРЭМЧЫК. 22.12-21.01.2023

ВЫСТАВА “ІВАН АХРЭМЧЫК.МАЙСТАР. ЛЮДЗІ. ЭПОХА” 22 снежня 2023 г. а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы, прысвечанай творчасці народнага мастака БССР Івана Восіпавіча Ахрэмчыка (1903–1971). Выставачны праект “Іван Ахрэмчык. Майстар. Людзі. Эпоха” знаёміць з творчай спадчынай мастака. На выставе прадстаўлены работы з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь, матэрыялы

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГАЛЕРЭЯ “МАСТАЦТВА”: O.ZHE «ФАЗІС» 06.02-23.02.2024

Галерэя “Мастацтва” Беларускага саюза мастакоў прадстаўляе выставу жывапісу і графікі Вольгі Жэбінай / O.ZHE «ФАЗІС» 06.02/23.02.2024 *фазіс – кніжн. тое ж, што фаза; этап у развіцці чаго-небудзь Уступаем у новы фазіс*! Сучасны праект у Галерэі Мастацтва! Вольга Жэбіна – сталы ўдзельнік выставачных праектаў у Палацы мастацтва. З 2022 года – сябра БСМ. Нарадзілася ў 1986

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГАЛЕРЭЯ “ВЫСОКАЕ МЕСЦА”: ВЫСТАВА ЮРЫЯ ЯКАВЕНКІ “ПАМІЖ СЦЫЛАЙ І ХАРЫБДАЙ”. З 15.02.2023

З 15 лютага 2023 года ў Арт-гасцёўні “Высокае мѣста” пачне працаваць персанальная выстава графікі “Паміж Сцылай і Харыбдай” вядомага беларускага мастака Юрыя Якавенкі. Выстава падрыхтавана сумесна з Беларускім саюзам мастакоў Вытанчаная прыгажосць выканання, насычанасць тонкімі алегарычнымі падтэкстамі робяць афорты Юрыя Якавенкі зразумелымі і блізкімі для ўсіх, хто пагружаны ў мінулае, як і сам аўтар. Яго працы адрознівае высокая тэхніка

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ТВОРЧЫЯ МАЙСТЭРНІ – СПАДЧЫНА МІХАІЛА САВІЦКАГА. 07.02-18.02.2024. ВЫСТАВА-ПРЭЗЕНТАЦЫЯ Ў НЦСМ

З 7 па 18 лютага 2024 г. у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь пройдзе выстава-прэзентацыя “Творчыя майстэрні – спадчына М. Савіцкага”, прымеркаваная да дня нараджэння Народнага мастака СССР, Героя Беларусі Міхаіла Андрэевіча Савіцкага (1922-2010). У 1981 г. па ініцыятыве Міхаіла Савіцкага ў Мінску адкрыліся Творчыя майстэрні жывапісу і скульптуры Акадэміі майстэрстваў СССР. Установа набыла

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »