Старшыня арганізацыі: Кузьміч Мікалай Пятровіч
Юрыдычны адрас: г. Брэст, вул. Гогаля, 54.
Пасведчанне аб рэгістрацыі арганізацыйнай структуры грамадскага аб’яднання № 01-145 выдадзена кіраваннем юстыцыі Брэсцкага аблвыканкама 28 лістапада 2014 года.
Арганізацыя аб’ядноўвае прафесійных мастакоў розных жанраў: жывапіс, графіка, скульптура, манументальна-дэкаратыўнага мастацтва. На ўліку ў арганізацыі 47 чалавек (на студзень 2021 года). Арганізацыяй вытворчай дзейнасці займаецца ўнітарнае мастацкае прадпрыемства “Мастацтва” грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”.
Гісторыя Брэсцкай абласной арганізацыі ГА “БСМ”
Калектыў брэсцкіх мастакоў утварыўся на базе Дома народнай творчасці ў 1946 годзе, дзе была арганізавана першая выстава народнай творчасці.
28 сакавіка 1947 гады, у Брэсце ў Доме піянераў адкрылася першая абласная мастацкая выстава.
У 1947 годзе ў Саюз савецкіх мастакоў быў прыняты М.Чураба, а ў 1949 годзе – П.Данелія і І.Фяцісаў, а ў кандыдаты В.Шыкін, І.Рудчык і М.Аўчыннікаў.
26-27 красавіка 1949 года адбылоўся першы арганізацыйны сход Брэсцкага абласнога філіяла Саюза савецкіх мастакоў Беларусі.
На падставе Загаду № 9 Праўлення Саюза мастакоў СССР ад 19 студзеня 1971 года абласны філіял Саюза савецкіх мастакоў беларусаў быў ператвораны а Брэсцкую абласную арганізацыю Саюза мастакоў БССР.
У складзе арганізацыі (1985) мастакі: П.Данелія, М. Клімаў, Э.Куфко, І. Крупскі, К.Максімцаў (Баранавічы), 3.Меньшова (Баранавічы), У. Мікалаеў, П. Пагодзін, І. Рудчык, В.Сабалеўскі, В. Старчакоў, І. Фяцісаў, М.Чypaба, В.Шыкін (з 1977).
Арганізацыя прапагандуе беларускае мастацтва, арганізуе выставы, творчыя вечары і сустрэчы, праводзіць працу з маладымі мастакамі.
З архіўных матэрыялаў
“Выставачная зала ў г. Брэсце адкрыўся ў снежні 1978 года юбілейнай выставай, прысвечанай 60-годдзю БССР і Кампартыі Беларусі.
Экспазіцыйная плошча залы – 240 кв.м. Выставачная зала стаў цэнтрам мастацкага жыцця Брэстчыны. Тут экспануюцца абласныя, персанальныя, перасоўныя рэспубліканскія, абменныя мастацкія выставы. Штогод у план выставачнай дзейнасці ўключаюцца выставы твораў майстроў народнай творчасці і дзіцячага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Вялікай папулярнасцю карыстаюцца ўсесаюзныя выставы з фондаў Дырэкцыі выстаў Саюза мастакоў СССР, такія, як: “Мастакі на Малой зямлі”, “Мастацтва Прыбалтыкі”, “Мастакі ” Мурзілкі”, “Савецкая жанравая карціна”.
Штогод выставачная зала наведвае больш за 60 тыс. жыхароў горада, гасцей з самых розных куткоў Савецкага Саюза, замежных турыстаў з ПНР, ГДР, Канады.
На базе найбольш значных выстаў, якія экспануюцца ў выставачнай зале, працуе факультэт выяўленчага мастацтва Брэсцкага гарадскога народнага універсітэта культуры, асноўным кантынгентам слухачоў якога з’яўляюцца студэнты тэхнікумаў, музычнай вучэльні, навучэнцы ПТВ, што з’яўляецца несумнеўным укладам у справу эстэтычнага выхавання моладзі”.
Рашэннем гарвыканкама №384 06.05.98. арэндаваныя плошчы па вул.Савецкай, 54 былі перададзеныя камбінату “Мастацтва” ў бязвыплатнае карыстанне.
Рашэннем праўлення Брэсцкай абласной арганізацыі ад 10 студзеня 2001 года выставачная зала была перададзена на баланс абласнога ўпраўлення культуры з захаваннем права выставачнай дзейнасці.