Вішнеўскі Уладзімір Мікалаевіч
Нарадзіўся 17.02.1955, в. Балотчыцы, Слуцкі р-н, Мінскай вобласці.
Скончыў:
1966-1973 – Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве.
1973-1979 – Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (з 1991 – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), аддзяленне графікі. Настаўнікі: П.Любамудраў, П.Свентахоўскі, А.Шэвераў. Кіраўнік дыпломнага праекту: В.Шаранговіч.
Месца працы:
З 1987 – Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў.
Творчыя саюзы і аб’яднанні:
1988 – сябра Беларускага саюза мастакоў, секцыя графікі.
Узнагароды:
Прэмія Федэрацыі прафсаюзаў
Медаль Беларускага саюза мастакоў
Дыпломы конкурсаў “Мастацтва кнігі” (1987, 1993)
Творчасць:
Станковая і кніжная графіка, жывапіс, скульптура
Асноўныя выставы:
Каля 20 персанальных выстаў.
2005 – юбілейная выстава, Музей гісторыі і культуры, Мінск, Беларусь.
2005 – юбілейная выстава графікі (50), Галерэя “Калегіум”, Вроцлаў, Польшча.
2008 – Дні беларускай культуры ў Літве, Галерэя віленскай ратушы, Вільня, Літва.
2015 – юбілейная выстава графікі, Музей сучаснага мастацтва, Мінск, Беларусь.
2016 – VIII Фестываль незалежнай беларускай культуры, Вроцлаў, Польшча.
2020 – “Лесвіца ў неба”, НММ РБ, Мінск, Беларусь.
Асноўныя творы:
Полацкія напевы. Афорт. 23*35. 1986
Будка суфлёра (з серыі “Будаўніцтва чалавека”). Афорт. 65*50. 1987
Белый і Чорны анёлы. Афорт. 23*33. 1991
П’ета Чарнобыльская. Афорт. 50*80. 1995
Прысвячэнне Уладзіміру Караткевічу. Афорт. 65*50. 1995
Святло ў сутонні душаў (Дастаеўскі). Афорт. 65*50. 1996
Дзяды. Афорт. 50*80. 1996
Туга. Дрэва, метал. 70*70*30. 1997
Жанчына пантофель ІІ. Дрэва, метал, граніт. 63*50*13. 1998
Ініцыял паэта. Афорт. 65*50. 1999
Неба і зямля Фердынанда. Афорт. 65*50. 2002
Рагвалодаў камень. Папера, туш, акварэль. 86*66. 2011
Эскіз формы ІІ (Дынаміка). Папера, туш, акварэль. 86*65,5. 2012
Ваўчыца. Дрэва. 130*47*30. 2016
Работы знаходзяцца:
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь, Магілёўскі абласны мастацкі муузей імя П.В. Масленікава, Галерэя імя Г. Вашчанкі ў Гомелі, Нацыянальны інстытут імя Асалінскіх ў Вроцлаве, Музей сучаснага рускага мастацтва ў Нью-Йорку, Публічная бібліятэка С.Шчадрына (С.Пецярбургу), Галерэя прэфектуры Канагава (Японія) і шматлікіх прыватных сборах.