«ЦІКАВЫЯ НАТАТКІ АБ КОЛЕРАПРАЗРЫСТАСЦІ»
У галерэі «МАСТАЦТВА» БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ (пр-т Незалежнасці, 12)
ЗАПРАШАЕМ!
«Цікавыя нататкі аб колерапразрыстасці»- выстава арт-аб’ектаў і прадметаў дызайну.
У экспазіцыі прадстаўлены: акварэль і графіка (ДЗМІТРЫЙ СУРЫНОВІЧ), жывапіс (АЛЕСЬ ФАЛЕЙ), скульптура (ГАННА АЛЯКСЕЙЧЫК, АЛЕНА ЗЛАТКОВІЧ), фатаграфія (ВІКТАР СЯНЬКОЎ, КСЕНІЯ СВІРЫД), ДПМ (ВОЛЬГА СЯМАШКА, ІЛОНА ГАВІНА), дызайн (ІГАР САЛАЎЁЎ) .
Юлія Протас, куратар выставы, мастацтвазнаўца галерэі «Мастацтва:»…Колерапразрыстасць (color opacity) — умоўны тэрмін, які азначае сукупнасць выразных уласцівасцей колеру і святла, якія па-рознаму выяўляюць сябе ў залежнасці ад абранага мастаком або дызайнерам матэрыялу. Колерапразрыстасць дазваляе разгледзець аб’ект у момант яго найбольшай уразлівасці, у працэсе яго знікнення і трансфармацыі…»
Выстава працуе па 28 сакавіка ў «Галерэі Мастацтва»
СССР -100. ПАДМУРАК СУЧАСНАГА МАСТАЦТВА
Беларускі саюз мастакоў і Саюз мастакоў Расіі прадстаўляюць выставу «СССР-100», якая 12 студзеня 2023 года адкрылася ў залах Новай Траццякоўскай галерэі ў Маскве. У экспазіцыі выстаўлены работы сяброў двух саюзаў мастакоў,, а таксама знакавыя творы вядомых майстроў савецкага часу.Выстава «СССР — 100» — гэта сімбіёз жывапісу, графікі і скульптуры. У экспазіцыі сабраны самыя рэдкія і ўнікальныя