ЭКСПЕРЫМЕНТАЛЬНЫ КАНТАКТ. ВЫСТАВА ПАМЯЦІ АЛЕСЯ РОДЗІНА. ПАЛАЦ МАСТАЦТВА. 01.02-03.03.2024

У Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” 1 лютага 2024 года ў 18.00 адкрываецца выставачны праект “ЭСПЕРЫМЕНТАЛЬНЫ КАНТАКТ”, прысвечаны памяці беларускага мастака-эксперыментатара АЛЕСЯ РОДЗІНА (1947-2022).

Ёсць такія мастакі, што як зоркі: нават сыходзячы  ў нябыт, яны застаюцца арыенцірамі на творчым небасхіле, пачынаюць ззяць праз час яшчэ мацней. Такім мастаком быў і Алесь Родзін, якому прысвячаецца выстава-успамін “Эсперыментальны кантакт”.  Куратар выставы – Зміцер Юркевіч, сябра і спадзвіжнік па арганізацыі творчых фестываляў.

Алесь Родзін (з інтэрв’ю): “У мастацтве я тут і не тут, я ўсюды і нідзе. Я павінен быць ва ўсім. Мастак павінен быць бясскурым. Ён павінен толькі адчуваннем жыць – тады ён праваднік. Праз яго ідуць фатоны, нейтроны, пратоны. Ён прапускае праз сябе гэтае боскае скіраванне, нанізвае, стварае і далучаецца да нечага. Тут, усюды і нідзе…”

85-ГОДДЗЕ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

16 лістапала 2023 года ў камернай зале імя Л.Александроўскай Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь адбылася цырымонія ўзнагароджання ў сувязі са святкаваннем 85-годдзя Беларускага саюза мастакоў. Удзел у мерапрыемстве прынялі В.І.Грамада, першы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь, Т.В.Філімонава, старшыня Рэспубліканскага прафсаюза работнікаў культуры, інфармацыі, спорта і турызма, В.П.Брэль, начальнік Упраўлення культуры Мінгарвыканкама,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва Падзякай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Дранец Аляксандр Валянцінавіч, скульптар, сябра секцыі скульптуры грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў»

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НОВАЯ КУЛЬТУРНАЯ СТАЛІЦА 2024 ГОДА — БЯЛЫНІЧЫ!

Слуцк — радзіма знакамітых паясоў і культурная сталіца 2023 года — 15 снежня перадала ганаровае званне «Культурнай сталіцы года» гораду Бялынычы Магілёўскай вобласці! Рэспубліканская акцыя «Культурная сталіца года» ў Слуцку прайшла з размахам! За бягучы год было праведзена больш за 100 мерапрыемстваў — гэта канцэртныя праграмы, выставы, фестывалі, конкурсы, спектаклі, выступленні вядучых артыстаў і калектываў

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »