Галерея Беларт Мерапрыемствы.

Адрас галерэі: г.Мінск, вул. Карла Маркса, 4

Тэлефоны: 8(017)365-31-24   8(017)126-65-87

E-mail: info@bel-art.by

Сайт: http://bel-art.by/

  • Продаж твораў мастацтва (жывапіс, графіка, скульптура, кераміка)
  • Мастацкія выставы-продажы
  • Кансультацыя мастацтвазнаўцаў пры выбары твора
  • Партрэты на заказ

Аплаціць пакупку ў галерэі Вы можаце як наяўным, так і безнаяўным спосабам у беларускіх рублях. Таксама з 2019 года Вы можаце набыць любы твор у нашай галерэі ў растэрміноўку на 2 месяцы з картай растэрміноўкі МТБанка Халва.

Час працы: панядзелак ‒ пятніца 11:00 ‒ 20:00, субота, нядзеля ‒ выхадныя

У мастацкай галерэі “Беларт” Вы можаце набыць жывапіс розных напрамкаў, акварэль, арыгінальную і друкаваную графіку (у рамах і лістах), скульптуру і кераміку. Гарадскія пейзажы, віды беларускай прыроды, нацюрморты, абстрактныя кампазіцыі і многія іншыя праявы творчасці вядомых і пачынаючых мастакоў з розных гарадоў Беларусі.

Акрамя сучаснага жывапісу і графікі, у галерэі можна знайсці творы ХХ стагоддзя класікаў беларускага выяўленчага мастацтва.

Экспазіцыя мастацкай галерэі “Беларт” папаўняецца штотыдзень. Пры фарміраванні экспазіцыі мы стараемся ўлічваць разнастайнасць смакавых прыхільнасцяў і фінансавых магчымасцяў нашых пакупнікоў.

Кошты на карціны, выстаўленыя ў галерэі, дэмакратычныя і даступныя не толькі для людзей з дастаткам вышэй сярэдняга. Шырокі спектр прадстаўленых работ дорыць магчымасць большасці з наведвальнікаў набыць карціну ў хатнюю або офісную прастору.

Акрамя таго ў галерэі можна замовіць у прафесійнага мастака як свой уласны партрэт, так і партрэты блізкіх людзей.

Кола аўтараў, з якімі галерэя супрацоўнічае, пастаянна пашыраецца, сярод іх не толькі мінчане, але і мастакі з Віцебска, Гомеля, Магілёва, Бабруйска. Перавага аддаецца жывапісцам і графікам, якія ўваходзяць у Беларускі саюз мастакоў. Перыядычна праводзяцца персанальныя выставачныя праекты асобных мастакоў, якія дазваляюць атрымаць больш яснае ўяўленне аб своеасаблівасці творчай манеры таго ці іншага аўтара, адкрыць для сябе новыя таленты. Ствараючы экспазіцыю ў нашай галерэі, мы разлічваем на тое, што наведванне галерэі стане для людзей розных узроставых груп спосабам прыемнага баўлення часу, магчымасцю пашырыць свой кругагляд і адцягнуцца ад паўсядзённых клопатаў.