ГАЛЕРЭЯ “БЕЛАРТ”. ВЫСТАВА ЮЛІІ МАЦУРА. 01.03.-23.03.2024

СЯБРЫ!
ЗАПРАШАЕМ У ГАЛЕРЭЮ “БЕЛАРТ”

У першы дзень вясны, 1 сакавіка ў 18.00 у мастацкай галерэі БелАрт адбудзецца адкрыццё персанальнай выставы жывапісу Юліі Мацура “Сузіранне”.

Экспазіцыя выставы дапамагае гледачам запаволіцца і пачаць вывучаць рэальнасць праз прызму мастацкіх вобразаў. У сённяшнім свеце са звышхуткімі тэмпамі, вельмі каштоўна, што мастак можа дазволіць сабе мець час на сузіранне. Асэнсаванне ж убачанага ў творчых людзей адбываецца праз стварэнне твораў мастацтва.

Прыродныя матывы – гэта тое, што натхняе Юлію Мацуру ў любую пару года. Мастачка тонка прыкмячае графіку галін, метрычныя шэрагі траў, фактуру лісця. Стрыманыя па колеры працы, раскрываюць сваё ўздзеянне праз адмысловую пластычнасць і рытміку кампазіцыі.

ПОЛАЦК: ВЫСТАВА АНАТОЛЯ АРЦІМОВІЧА ДА 85-ГОДДЗЯ МАСТАКА

15 сакавіка 2024 года ў мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка адбылося адкрыццё персанальнай выставы “Выбранае” заслужанага дзеяча мастацтваў, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, прафесара Анатоля Яфімавіча АРЦІМОВІЧА. Выстава адкрывае серыю выставачных праектаў, якія адбудуцца ў 2024-2025 гг., прымеркаваных да 85-годдзя Анатоля Яфімавіча. А. Арцімовіч з’яўляецца адным з найбольш яркіх і вядомых майстроў скульптуры свайго

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ! СПАЧУВАЕМ! 25 жніўня 2023 года на 61 годзе пайшла з жыцця вядомы беларускі мастак, сябра секцыі мастацкага тэкстылю Беларускага саюза мастакоў ГАЛІНА ПЯТРОЎНА КРЫВАБЛОЦКАЯ. Беларускі саюз мастакоў выказвае глыбокае спачуванне родным і блізкім мастака. Галіна Крываблоцкая скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1976). Вучылася ў П. Масленікава, А. Бараноўскага, М. Раманюка. З 1976 года працавала на

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

29.01.2024 – ВІНШУЕМ ВАЛЕРЫЯ ЛЕАНТОВІЧА З 85-ГОДДЗЕМ!

29 студзеня спаўняецца 85 гадоў вядомаму беларускаму мастаку дэкатарыўна-прыкладнога мастацтва Валерыю Аляксеевичу ЛЕАНТОВІЧУ. Зычым Валерыю Аляксеевічу здароўя, моцы, выдатнага настрою і шмат гадоў наперадзе! Валерый Леантовіч нарадзіўся 29 студзеня ў 1939 годзе, у горадзе Горлаўка, Данецкай вобласці (Украіна). Скончыў Львоўскі дзяржаўны інстытут прыкладнога і дэкаратыўнага мастацтва і быў запрошаны на пасаду мастака Мінскага фарфоравага завода

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ Ў ДОМЕ ПРЭСЫ. 27 МАЯ 2021 ГОДА

У прэс-цэнтры Дома прэсы пагутарылі пра новыя праекты Беларускага саюза мастакоў, якія адкрыюцца 27 мая ў Палацы мастацтва:  фестываль мастацкай фатаграфіі “Мост”, выставачны праект секцыі графічнага дызайна “Літарт” і выставу секцыі жывапісу “Лабірынт”

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »