ГАЛЕРЭЯ МАСТАЦТВА: ВЫСТАВА ЖЫВАПІСУ ІГАРА БЯСПАЛАВА 17.01-12.02.2023

У экспазіцыі прадстаўлены пластычны эквівалент музычных пераваг і філасофскіх разважанняў жывапісца, сябры Магілёўскай абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў Ігара Бяспалава.

Пераважна буйны фармат работ, абумоўлены тэмпераментам аўтара, які стварае мастацкую прастору, якая актыўна апелюе да гледача, залучае яго «ў свае межы» і бударажыць пачуццёвы апарат.

Прадстаўленыя працы можна падзяліць на два тыпы: тыя, у якіх адгадваецца сюжэт, і — нефігуратыўныя кампазіцыі. Наратыўны дыяпазон экспазіцыі прадстаўлены аўтарскай рэфлексіяй на ўбачанае, пачутае і прачытанае: чалавек і горад, гістарычныя і міфалагічныя сюжэты, матывы прыроды — паказаны ў праламленні вядомай экспрэсіўна-дэкаратыўнай аўтарскай манеры.

Рытмічнасць ліній і плям, якія раздражняюць оптыку рэцыпіента каларыстычныя спалучэнні, фактурны ландшафт жывапісу — усё гэта накіравана на запрашэнне гледача да актыўнага дыялогу.

Экспазіцыя з’яўляецца своеасаблівай рэтраспектыўнай творчай справаздачай мастака за апошнія 10 гадоў, такім чынам у наведвальнікаў сталічнай «Галерэі Мастацтва» з’яўляецца ўнікальная магчымасць зазірнуць у атмасферу майстэрні магілёўскага жывапісца-авангардыста Ігара Бяспалава.

СПАЧУВАЕМ!

10 студзеня 2024 года ва ўзросце 91 год пайшла з жыцця НАЗІМАВА Ірына Васільеўна, вядомы беларускі мастацтвазнаўца, педагог, аўтар даследаванняў па тэорыі і гісторыі беларускага і сусветнага выяўленчага мастацтва, праблемах эстэтычнага выхавання, удава народнага мастака Беларусі Уладзіміра Стэльмашонка. Ірына Васільеўна была аднім са старэйшых навуковых супрацоўнікаў Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (з 1957 года). Беларускі

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ!

Віншуем Занковіча Валянціна Паўлавіча, сябру секцыі скульптуры Беларускага саюза мастакоў, аднаго з аўтараў хатынскага мемарыяла, з атрыманнем ганаровага звання «Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь».

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ХАТЫНЬ. ДА 80-ГОДДЗЯ ТРАГЕДЫІ. 22.03.-24.04.2023

  22 сакавіка ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адкрываецца выстава “Хатынь. Да 80-годдзя трагедыі” з калекцыі музея і прыватных збораў. 22 сакавіка – Дзень памяці трагедыі Хатыні. У гэты дзень, 80 гадоў таму, у 1943 годзе нацысцкія карнікі разрабавалі і спалілі дашчэнту беларускую вёску Хатынь разам з усімі яе жыхарамі – у асноўным жанчынамі, старымі і

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »