ГАЛЕРЭЯ «ВЫСОКАЕ МЕСЦА»: ВЫСТАВА ЮРЫЯ ЯКАВЕНКІ «ПАМІЖ СЦЫЛАЙ І ХАРЫБДАЙ». З 15.02.2023

З 15 лютага 2023 года ў Арт-гасцёўні Высокае мѣста пачне працаваць персанальная выстава графікі “Паміж Сцылай і Харыбдай” вядомага беларускага мастака Юрыя Якавенкі. Выстава падрыхтавана сумесна з Беларускім саюзам мастакоў

Вытанчаная прыгажосць выканання, насычанасць тонкімі алегарычнымі падтэкстамі робяць афорты Юрыя Якавенкі зразумелымі і блізкімі для ўсіх, хто пагружаны ў мінулае, як і сам аўтар. Яго працы адрознівае высокая тэхніка выканання. Канфлікт, кантраст, супрацьпастаўленне стваральнага і разбуральнага, эстэтыка лініі і плямы на паперы – вось што ў першую чаргу цікавіць аўтара. Прыцягваючы шырокія фрагменты сусветнага мастацкага і культурнага досведу, аўтар выступае як мастак сучаснай генерацыі, для якога выкарыстанне, цытаванне дасягненняў сусветнага мастацтва і культуры – цалкам натуральны метад творчага самавыяўлення. Усё гэта прыводзіць да дыялогу з гледачом-інтэлектуалам, які ва ўсім імкнецца знайсці зашыфраваны падтэкст.

У экспазіцыі выставы “Паміж Сцылай і Харыбдай” прадстаўлена некалькі новых серый мастака. Адна з найбольш яскравых серый “Ясон і Арганаўты” – гэта гістарычныя і сэнсавыя асацыяцыі міфаў і паданняў старажытнай Грэцыі, якія пры гэтым не з’яўляюцца непасрэднымі ілюстрацыямі да зместу саміх твораў. Гэта своеасаблівая гульня ў аналогіі і метафары, дзе асновай мастацкага мадэлявання свету становяцца калізіі гісторыі. Нягледзячы на сучаснае пераасэнсаванне міфалагічных сюжэтаў, Юрый Якавенка не можа поўнасцю пазбавіцца ад іх магічна-цудадзейнага ўплыву. І калі ў тэксце яны выяўляюцца праз россып расповядаў пра прыгоды грэчаскіх герояў і багоў, то ў графічных лістах мастака становяцца знакавай сістэмай, распрацаванай для філасофскага асэнсавання і эстэтычнага глядацкага ўспрымання, якая набывае выключную важнасць для разумення сэнсавых акцэнтаў кожнай з прац.

У кожным творы мастак сумяшчае вытанчаную вязь дэталяў і фармальную пластыку фону. Усе кампазіцыі прасякнуты адчувальнай самаіроніяй сучаснага чалавека, які з асаблівай вастрынёй разумее, што рэальнасць застаецца такой жа недасканалай, як і шмат стагоддзяў таму. І толькі мастак можа дазволіць сабе “гуляць” з ёй: ствараць і разбураць на паперы сусветы…

Віншуем з юбілеем!

Віншуем з 75-годдзем мастака-графіка, прадстаўніка знакамітай віцебскай школы акварэлі ГЕОРГІЯ ЛЯВОНАВІЧА ТАНКОВІЧА, сябру Віцебскай абласной арганізацыі. Творчасць гэтага сціплага і вельмі дэлікатнага мастака прыцягвае увагу сваёй адметнасцю і, шчырасцю. Георгій Танковіч – прыхільнік акварэльнага жывапісу па вільготнай паперы, на якой яму заўжды ўдаецца перадаць характар і настрой натуры, якую ён адлюстроўвае. У яго творах ёсць нейкая

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

МАГІЛЁЎСКАЙ АБЛАСНОЙ АРГАНІЗАЦЫІ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ — 50!

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.Масленікава 22 снежня ў 17.00 адкрываецца выстава «Высокае неба Прыдняпроўя», якая прысвечана 50-годдзю з дня заснавання Магілёўская абласной арганізацыі Беларускага саюза мастакоў.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СССР -100. ПАДМУРАК СУЧАСНАГА МАСТАЦТВА

Беларускі саюз мастакоў і Саюз мастакоў Расіі прадстаўляюць выставу «СССР-100», якая 12 студзеня 2023 года адкрылася ў залах Новай Траццякоўскай галерэі ў Маскве. У экспазіцыі выстаўлены работы сяброў двух саюзаў мастакоў,, а таксама знакавыя творы вядомых майстроў савецкага часу.Выстава «СССР — 100» — гэта сімбіёз жывапісу, графікі і скульптуры. У экспазіцыі сабраны самыя рэдкія і ўнікальныя

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

МУЗЕЙ ГІСТОРЫІ ГОРАДА МІНСКА: «Z O O A R T»

21 снежня 2023 года а 17-й гадзіне ў Музеі гісторыі горада Мінска адбудзецца адкрыццё куратарскай анімалістычнай выставы твораў з керамікі, шкла, дрэва, металу, каменю «Z O O A R T». На выставе «Z O O A R T» прадстаўлена больш за 100 твораў 44 беларускіх мастакоў, сярод якіх прафесійныя члены ГА «Беларускага саюза мастакоў», секцыі

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »