ГАРАДСКАЯ МАСТАЦКАЯ ГАЛЕРЭЯ ТВОРАЎ Л.Д.ШЧАМЯЛЁВА: ДА 100-ГОДДЗЯ НАРОДНАГА МАСТАКА БЕЛАРУСІ. З 4 ЛЮТАГА 2023

З 4 лютага 2023 года ў Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва пачне працаваць юбілейная выстава жывапісу і графікі народнага мастака Беларусі Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва, прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Майстра.

Усё, што я ўвасабляю ў палотнах – маё жыццё.
Гэта гісторыя маёй Радзімы, гэта людзі,
якіх бясконца люблю, і – прырода,
без якой не ўяўляю свайго існавання.
Л. Шчамялёў

Леанід Дзмітрыевіч Шчамялёў – выдатны мастак сучаснасці, які ўнёс значны ўклад у развіццё мастацкай культуры Беларусі. Яго творчая спадчына адлюстроўвае важнейшыя падзеі гісторыі краіны і штодзённасці, падымае сур’ёзныя грамадзянскія і філасофскія праблемы, падахвочвае да разважання пра самыя важныя для чалавека рэчы: пра дабро і зло, пра Радзіму і яе лёсы, пра каханне і радасць жыцця.

Упершыню ў адной галерэйнай прасторы прадстаўлена 150 карцін народнага мастака Леаніда Дзмітрыевіча Шчамялёва. У дзевяці залах Галерэі мастацтваў Леаніда Шчамялёва можна пазнаёміцца са знакавымі працамі патрыятычнай тэматыкі – «Радзіма», «На роднай ніве», «Мора нарачанскае», «Светамесяц», «На зямлі Агінскага», «Вяснянскае поле», краявідамі – «Сонечны ранак», «Суботні дзень», «Мінскае мора», «Вогненны лён», «Лівень», партрэтамі вядомых дзеячаў і блізкіх людзей, напоўненымі псіхалагічнай глыбінёй, выдатнымі нацюрмортамі – пышнымі і сціплымі, яркімі і пяшчотнымі, якія распавядаюць кожны сваю гісторыю. І, вядома, на выставе прадстаўлены графічныя працы Майстра. Усе творы Леаніда Шчамялёва адрозніваюцца экспрэсіўнасцю і свабоднай пластычнай манерай выканання. Наведвальнікі юбілейнай экспазіцыі змогуць таксама пазнаёміцца з фотаархівам сям’і, які дазволіць убачыць Л. Шчамялёва ў коле сяброў і родных, “дакрануцца” да палітры народнага мастака.

Уплыў творчасці Леаніда Шчамялёва на жывапісную культуру Беларусі другой паловы XX стагоддзя велізарны, а яго жыццёвы шлях МАСТАКА і ГРАМАДЗЯНІНА – гэта высокі прыклад творчага даўгалецця, духоўнай сталасці і жыццёвай мудрасці.

ПАМЯЦІ ВОГНЕНЫХ ВЁСАК – ПЕРШАЯ ВЫСТАВА З ПРАЕКТА “КОЛЕРЫ ВЯЛІКАЙ ПЕРАМОГІ”

Першая выстава праекта “Колеры Вялікай Перамогі” прадставіць графічныя работы на тэму вайны народных мастакоў Беларусі Г.Паплаўскага, В.Шаранговіча, А.Кашкурэвіча, работы такіх вядомых аўтараў як П.Любамудраў, М.Селешчук, М.Гуціеў, А.Дземарын, Р.Віткоўскі, Л.Ран. У іх – боль, гнеў, захапленне мужнасцю людзей, радасць пераможных дзён, выказаная мовай літаграфій, лінагравюр, афортаў… Усіх аўтараў так ці інакш закранула вайна: праз іх уласныя

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва Падзякай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Дранец Аляксандр Валянцінавіч, скульптар, сябра секцыі скульптуры грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ – АРСЕНІЯ ДВАРОНІНА З 75-ГОДДЕМ!

Віншуем ДВАРОНІНА АРСЕНІЯ МІХАЙЛАВІЧА з 75-годдзем! З нагоды юбілею 01 сакавіка 2024 г. у 16:00 у карціннай галерэі імя Г.Х.Вашчанкі адбудзецца адкрыццё юбілейнай выставы гомельскага мастака, сябры Беларускага саюза мастакоў Арсенія Двараніна. Арсеній Міхайлавіч шмат дзесяцігоддзяў актыўна і плённа працуе ў розных тэхніках і жанрах, пастаянна удзельнічае ў абласных і рэспубліканскіх выставах, неаднаразова прадстаўляў сваю

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

РОД ГОМЕЛЬСКІ. 30 ліпеня 2024 года ў 17.00 у Палацы мастацтва

30 ліпеня 2024 года ў Рэспубліканскай мастацкай галерэе “Палац мастацтва” (вул.Казлова, 3) у 17.00 адбудзецца адкрыццё выставы “Род Гомельскі” Гомельскай арганізацыі Беларускага саюза мастакоў. Усё наша сучаснае жыццё практычна на кожным кроку да мяжы напоўнена разнастайнымі медыя. Сацсеткі, тэлебачанне, рэклама на вуліцы – мы ўвесь час падвяргаемся шквалу візуальных вобразаў, з якімі нам даводзіцца ўзаемадзейнічаць,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »