Унітарнае мастацкае прадпрыемства “МАСТАЦТВА-БСМ” Беларускага саюза мастакоў
Адрас: 246050 г. Гомель, вул. Савецкая, 28, паштовы адрас: 246050 г. Гомель, вул. Катуніна, 20
Тэл. 8 0296721233, 80298326490
е-mail: zulami123@yandex.ru
Камбінат займаецца стварэннем:
- манументальнай і манументальна-дэкаратыўнай скульптуры (помнікаў-ансамбляў, якія уключаюць скульптурныя кампазіцыі, архітэктурныя аб’ёмы, шматфігурныя кампазіцыі, аднафігурныя кампазіцыі, архітэктурныя кампазіцыі (абеліск, стэла, арка і да т.п.) са скульптурнымі элементамі, помнікі-бюсты, надмагіллі, мемарыяльныя дошкі, барэльефы і фігуры);
- мініяцюрнай скульптуры (партрэтная фігура, паўфігура, бюст, анімалістычная скульптура, двухбаковая медаль, плакеткі);
- твораў станковага жывапісу і станковай графікі (тэматычных карцін з невялікай колкасцю фігур і карцін нефігурнага характару, тэматычных карцін на гістарычную тэматыку з вялікай колькасцю фігур, групавых партрэтаў, пейзажаў, эцюдаў, тньэр’ераў);
- дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (шкло, кераміка, метал, воўна, дрэва, камень, костка, скура і іншае ў розных тэхніках выканання);
- мастацтва для грамадскіх інтэр’ераў (люстры, пано ў розных матэрыялах, камінныя прыналежнасці, падсвечнікі, абажуры, ювелірныя вырабы, нагрудныя значкі, брэлкі інш., габелены, батыкі, вітражы);
- эскізнага праектавання (праекты па наступных відах: тэрыторыі; інтэр’еры і фасады; музеі; выставы; святы і інш. масавыя відовішчы);
- праектаў мастацка-афарміцельскага напрамку(стварэнне і выкананне твораў мастацка-афарміцельскага мастацтва, якія ўваходзяць у склад экспазіцыі выстаў рознага характару (навукова-тэхнічнага, рэкламна-інфармацыйнага, прапагандысцкага, навучальнага і інш.), метадычных кабінетаў і г.д.);
- прац дыярамнага мастацтва (камп’ютарныя распрацоўкі, пабудова трохмернай прасторы для музея ў выставачных павільёнаў і г.д.).