СТАТУТ

ГРАМАДСКАГА АБ’ЯДНАННЯ

«БЕЛАРУСКI САЮЗ МАСТАКОЎ»

(ГА «БСМ»)

МІНСК

2016

1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI

1.1. Грамадскае аб’яднанне «Беларускi саюз мастакоў» (далей па тэксце - БСМ) - незалежнае творчае добраахвотнае грамадскае аб'яднанне, якое дзейнiчае на аснове самакiравання, дэмакратыi i галоснасцi для сумеснай рэалiзацыi грамадзянскiх, сацыяльных, культурных i iншых правоў. БСМ з’яўляецца некамерцыйнай арганізацыяй, якая ажыццяўляе сваю дзейнасць на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. БСМ мае поўную арганiзацыйную i фiнансава-эканамiчную самастойнасць.

1.2. БСМ з'яўляецца правапераемнiкам Саюза мастакоў Беларусi – сябра Саюза мастакоў СССР i ўладальнiкам яго маёмасцi i фiнансаў, перададзеных БСМ у адпаведнасцi з п.п. 2 i 6 Пастановы VIIIiквiдацыйнага) з'езда Саюза мастакоў СССР ад 22.04.1992 г.

1.3. БСМ дзейнiчае на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь у адпаведнасцi з дзеючай Канстытуцыяй Рэспублiкi Беларусь, Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб грамадскiх аб’яднаннях», Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб творчых саюзах і творчых работніках», Законам Рэспублiкi Беларусь «Аб культуры ў  Рэспублiцы Беларусь», iншымi актамi дзеючага заканадаўства i дадзеным Статутам.

1.4. Дзейнасць БСМ заснавана на прынцыпах законнасцi, добраахвотнасцi, самастойнасцi, галоснасцi, выбранасцi кiруючых органаў, калектыўнасцi кiраўнiцтва, персанальнай адказнасцi за даручаную справу, свабоды мастацкай  творчасцi, клопату пра ўсебаковае развiццё талентаў майстроў выяўленчага мастацтва i насельнiцтва рэспублiкi цалкам. БСМ не займаецца палітычнай і рэлігійнай дзейнасцю.

1.5. БСМ можа ўдзельнiчаць у стварэннi на тэрыторыi замежных дзяржаў мiжнародных грамадскiх аб’яднанняў, саюзаў, уступаць у мiжнародныя грамадскiя  аб’яднаннi, саюзы, створаныя на тэрыторыi замежных дзяржаў. БСМ можа падтрымлiваць прамыя мiжнародныя кантакты i сувязi, заключаць адпаведныя пагадненні i здзяйсняць iншую дзейнасць, якая не супярэчыць заканадаўству Рэспублiкi Беларусь, у тым лiку мiжнародным дамовам  Рэспублiкi Беларусь.

1.6. БСМ з’яўляецца юрыдычнай асобай, можа ад свайго імя набываць маёмасныя і немаёмасныя правы, несці абавязкі, быць ісцом і адказчыкам у судзе, гаспадарчым або трацейскім судах. БСМ мае абасобленую маёмасць і самастойны баланс, пячатку, штампы, геральдычны сімвал, фірменны бланк і іншыя рэквізіты, разліковы, валютны і іншыя рахункі ва ўстановах банкаў.

1.7. Арганізацыйныя структуры надзяляюцца правам юрыдычнай асобы па рашэнню Рады БСМ.

1.8. Юрыдычны адрас БСМ: вул. Якуба Коласа, 29 ”А”, 220013, г. Мінск.

1.9. Поўная назва:

на беларускай мове – грамадскае аб’яднанне «Беларускі саюз мастакоў»;

на рускай мовеобщественное объединение «Белорусский союз художников»;

на англійскай мове - public association «Belarusian artists union».

Скарочаная назва:

на беларускай мове – ГА «БСМ»;

на рускай мове - ОО «БСХ»;

на англійскай мове – PA «BAU»

2. ПРАДМЕТ, МЭТЫ, ЗАДАЧЫ I МЕТАДЫ ДЗЕЙНАСЦI

2.1. Прадметам дзейнасцi БСМ з'яўляюцца:

- развiццё беларускага выяўленчага мастацтва (жывапіс, скульптура, графіка, манументальна-дэкаратыўнае мастацтва, афарміцельскае мастацтва, дэкаратыўнае мастацтва; мастацкі тэкстыль; мастацтва тэатра, кіно і тэлебачэння; графічны дызайн і другія формы выяўленчага мастацтва; мастацтвазнаўства і мастацкая крытыка);

- стварэнне i захаванне нацыянальных мастацкiх каштоўнасцей, якiя складаюць набытак айчыннай i сусветнай спадчыны.

2.2. Мэтамi БСМ з'яўляюцца:

- выкарыстанне творчага патэнцыялу сябраў БСМ для стварэння твораў выяўленчага мастацтва і прац па мастацтвазнаўству, а таксама для стварэння тавараў культурна-бытавога, спажывання;

- прапаганда выяўленчага мастацтва, стварэнне і распаўсюджванне мастацкіх твораў у Рэспубліцы Беларусь і іншых дзяржавах;

- садзейнічанне прафесійнай творчай дзейнасці мастакоў у Рэспубліцы Беларусь.

2.3. Задачы БСМ:

- аб'яднанне мастакоў i мастацтвазнаўцаў, якое спрыяе развiццю культуры Рэспублiкi Беларусь, яе грамадскаму прагрэсу; 

- стварэнне ўмоў для фармiравання i плённай дзейнасцi творчай асобы;

- забеспячэнне творча-вытворчай базы сябраў БСМ, паляпшэнне iх культурна-бытавых, жыллёвых i матэрыяльных умоў;

- забеспячэнне аховы аўтарскiх правоў сябраў БСМ;

- пашырэнне сувязяў з творчымi саюзамi ў галiне выяўленчага мастацтва, установамi культуры i дзяржаўнымi ведамствамi, грамадскiмi арганiзацыямi для вырашэння агульных задач развiцця нацыянальнай духоўнай культуры, удзел у эстэтычным выхаваннi насельнiцтва Беларусi;

- умацаванне матэрыяльна-тэхнiчнай базы сiстэмы БСМ, арганiзацыя творчага працэсу.

2.4. Метады дзейнасцi:

- дапамога маладым мастакам i мастацтвазнаўцам у арганiзацыi iх творчай працы, павышэнне прафесiйнага майстэрства i падрыхтоўка да ўступлення ў БСМ;

- спрыянне развiццю мастацтвазнаўства, якое даследуе мастацкае жыццё рэспублiкi, тэорыю i практыку яе даўняга i сучаснага выяўленчага мастацтва;

- спрыянне музеям i ўстановам культуры ў захаваннi мастацкiх каштоўнасцей, няспынным папаўненнi i даследаваннi нацыянальных калекцый, клопат пра захаванне, вывучэнне i сiстэматызацыю творчай спадчыны дзеячаў выяўленчага мастацтва i мастацтвазнаўцаў, садзейнічанне ва ушанаванні іх памяці;

- прапаганда выяўленчага мастацтва ў Рэспублiцы Беларусь, iншых краiнах;

- ажыццяўленне асветнiцкай i дабрачыннай дзейнасцi;

- арганізацыя выставак, выставак-продажаў, аукцыёнаў, семінараў, пленэраў і іншых творчых мерапрыемстваў у Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі, у тым ліку з удзелам органаў дзяржаўнай улады і кіравання, грамадзян і арганізацый;

- удзел   у  сумесных   рэспубліканскіх,  міжнародных  і  іншых  праектах  у

межах статутных мэтаў і задач;

- садзейнічанне сябрам БСМ у атрыманні творчых майстэрняў, аказанне ім матэрыяльнай дапамогі згодна з дзеючым заканадаўствам і ўнутранымі актамі БСМ;

- стварэнне, развіццё і кіраванне вытворчымі і іншымі унітарнымі прадпрыемствамі БСМ, удзел у гаспадарчых таварыствах і суполках, у тым ліку ў сумесных прадпрыемствах, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь і дадзеным Статутам;

- прававая абарона правоў і інтарэсаў БСМ у Рэспубліцы Беларусь, іншых дзяржавах;

- ажыццяўленне іншай дзейнасці ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

3. ПРАВЫ БСМ 

БСМ мае права ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам ажыццяўляць мерапрыемствы, накіраваныя на развіццё выяўленчага мастацтва Рэспублікі Беларусь, у тым ліку:

- свабодна атрымліваць і распаўсюджваць інфармацыю, якая мае адносіны да дзейнасці БСМ;

- выступаць з ініцыятывамі па розных пытаннях, уносіць ва ўстаноўленным парадку прапановы і ўдзельнічаць у выпрацоўцы рашэнняў органаў дзяржаўнай улады і кіравання;

- засноўваць уласныя і карыстацца дзяржаўнымі і недзяржаўнымі  сродкамі масавай інфармацыі; 

- весці выдавецкую дзейнасць; 

- прадстаўляць і абараняць свае правы, законныя інтарэсы сваіх сябраў у органах дзяржаўнай улады і кіравання, грамадскіх аб’яднаннях, гаспадарчых таварыствах і суполках; 

- ажыццяўляць у поўным аб’ёме паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўствам аб грамадскіх аб’яднаннях, творчых саюзах і творчых работніках;   

- уступаць на правах сябра ў саюзы і асацыяцыі некамерцыйных арганізацый; 

- падтрымліваць прамыя міжнародныя кантакты і сувязі;

- адкрываць свае арганізацыйныя структуры ў Рэспубліцы Беларусь, адасобленыя структурныя падраздзяленні (філіялы, прадстаўніцтвы);

- весці прадпрымальніцкую, вытворчую i творчую дзейнасць, накіраваную на дасягненне мэтаў і задач БСМ, шляхам стварэння камерцыйных аргнiзацый цi ўдзелу ў iх;

- ствараць унітарныя прадпрыемствы, удзельнічаць у гаспадарчых таварыствах і суполках на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і замежных дзяржаў, удзельнічаць у сумесных прадпрыемствах;

- ажыццяўляць будаўніцтва, набыццё, арэндаваць у Рэспубліцы Беларусь вытворчыя і іншыя прадпрыемствы, творчыя майстэрнi, выставачныя залы, галерэi, салоны-магазіны, дамы творчасці і любую іншую рухомую і нерухомую маёмасць у адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам;

- самастойна распараджацца ўласнымі фінансамі і правамі ў адносінах да рухомай і нерухомай маёмасці і прадпрыемстваў, якія знаходзяцца ва ўласнасці БСМ, у тым ліку адчужаць, здаваць у арэнду, карыстанне ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам;  

- прыцягваць на добраахвотных пачатках сродкі дзяржаўных арганізацый, устаноў, ведамстваў, грамадскіх аб’яднанняў, саюзаў і асацыяцый, банкаў, камерцыйных арганізацый, замежных дзяржаўных і іншых устаноў і арганізацый, а таксама асобных грамадзян;  

- праводзіць дабрачынныя акцыі і мерапрыемствы;

- самастойна вызначаць парадак, формы арганізацыі і аплаты працы штатных супрацоўнікаў і запрошаных спецыялістаў у адпаведнасці з працоўным заканадаўствам;

- самастойна ўстанаўліваць расцэнкі на мастацкія творы, створаныя ў працэсе дзейнасці БСМ, яго сябраў і прадпрыемстваў, удзельнічаць у распаўсюджванні, рэалізацыі мастацкіх твораў прадпрыемстваў і сябраў БСМ у адпаведнасці з заканадаўствам; 

- БСМ мае права ажыццяўляць любую іншую дзейнасць, не забароненую дзеючым заканадаўствам, накіраваную на дасягненне мэтаў і задач Статута БСМ.

 4. СЯБРЫ БСМ,  IХ ПРАВЫ I АБАВЯЗКI

4.1. Сябрамi БСМ могуць быць грамадзяне Рэспублiкi Беларусь, якiя дасягнулi 18-гадовага ўзросту, маюць вышэйшую прафесійную мастацкую адукацыю, з'яўляюцца дзеячамi выяўленчага мастацтва або мастацтвазнаўства i стварылi творы мастацтва або мастацтвазнаўчыя працы, што маюць самастойную творчую вартасць, прызнаюць дадзены Статут і падзяляюць мэты аб’яднання, выконваюць унутраныя акты, палажэнні і рашэнні кіруючых органаў аб’яднання, унеслі ўступны ўзнос і рэгулярна плоцяць грашовыя ўзносы, выконваюць абавязкі, прадугледжаныя дадзеным Статутам, прымаюць асабісты ўдзел у дзейнасці БСМ. У выключных выпадках у БСМ можа быць прыняты мастак без спецыяльнай адукацыі, які сваёй творчасцю даказаў прафесійную вартасць, прызнаную шырокай мастацкай супольнасцю. 

4.2. Прыём у сябры БСМ праводзiцца па асабiстай заяве ўступаючага арганiзацыйнымi структурамi БСМ з наступным зацверджаннем Радай БСМ у адпаведнасці з Палажэннем аб прыёме ў БСМ. Рашэнне аб прыёме ў БСМ лiчыцца прынятым, калi за яго прагаласавала больш за палову сябраў Рады (простая большасць) на ўмовах тайнага галасавання

4.3. Ганаровымi сябрамi могуць быць дзеячы выяўленчага мастацтва i мастацтвазнаўцы, прадстаўнікі дзяржаўных і грамадскіх арганізацый Рэспублiкi Беларусь і iншых краiн, якiя ўнеслі вялiкi ўклад у развiццё беларускага  мастацтва, яго прапаганду i ўмацаванне сувязей памiж народамi.

4.4. Сябра БСМ мае права:

- на свабоду творчасцi, экспанавання i ацэнкi сваiх твораў на ўсiх выстаўках, у тым лiку аўкцыёнах, салонах, без журы, калі гэта вызначана  рэгламентам гэтых мерапрыемстваў;

- выбiраць i быць абраным у выбарчыя органы БСМ;

- прымаць удзел ва ўсiх яго мерапрыемствах;

- карыстацца ўсiмi вiдамi творчай, матэрыяльнай i юрыдычнай дапамогi, матэрыяльна-бытавым, сацыяльным i культурным забеспячэннем БСМ у адпаведнасці з унутранымі актамі, палажэннямі, інструкцыямі і рашэннямі кіруючых органаў БСМ;

- мець доступ да iнфармацыi i творчай дзейнасцi БСМ;

- удзельнiчаць у дзейнасцi iншых творчых саюзаў i грамадскiх арганiзацый Беларусi, iншых краiн, калi дзейнасць iх не супярэчыць Статуту БСМ;

- свабодна выбiраць арганiзацыйныя формы ўдзелу ў творчым жыццi БСМ;

- публiкаваць i прадаваць свае творы на групавых i персанальных выстаўках, якiя праводзяцца арганiзацыямi i прыватнымi асобамi на Беларусi, у iншых краiнах;

- выконваць заказы асоб, якiя пражываюць у Беларусi, у iншых краiнах, па асабiстых дамовах з прадпрыемствамi, арганiзацыямi, прыватнымi асобамi, выкарыстоўваючы пры гэтым магчымасць адкрываць ва ўстановах банкаў разлiковыя рахункi;

- працаваць на аснове дамоўленасці і здаваць працу заказчыку без заключэння экспертна-мастацкага савета, за выключэннем тых выпадкаў, калі дадзенае палажэнне ўваходзіць ў супярэчнасць з дзяржаўным заканадаўствам. У выпадку ўзнiкнення канфлiкту з заказчыкам цi па асабiстым жаданнi, сябра БСМ можа звярнуцца ў экспертна-мастацкi Савет БСМ;

- выйсцi са складу БСМ па ўласным жаданнi;

- сябра БСМ мае права на творчую майстэрню;

- за актыўны ўдзел у дзейнасцi БСМ, прапаганду яго мэтаў i задач яго сябры могуць заахвочвацца ганаровымi ўзнагародамi БСМ, грашовымi прэмiямi i каштоўнымi падарункамi.

Сябра БСМ, які працуе ў дзяржаўных і грамадскіх установах, мае права па узгадненню з наймальнікам на адзін творчы дзень у тыдзень.

4.5. Сябра БСМ абавязаны:

- выконваць Статут;

- выконваць унутраныя акты, палажэнні, інструкцыі, рашэнні кіруючых органаў БСМ;

-  плаціць грашовыя ўзносы; 

- аплочваць арэнду творчых майстэрняў, якія з’яўляюцца ўласнасцю БСМ, кампенсаваць выдаткі па арэндзе творчых майстэрняў дзяржаўнай уласнасці (рэспубліканскай і камунальнай);

-  удзельнічаць у дзейнасці БСМ, яго кіруючых і выбарных органаў;

- прытрымлівацца прафесійнай этыкі, норм агульначалавечай маралі, падтрымліваць аўтарытэт БСМ.

4.6. Сябра БСМ, якi стварыў прадпрыемства або працуе ў якасцi iндывiдуальнага прадпрымальнiка, але з выкарыстаннем маёмасцi, памяшкання i

матэрыялаў БСМ, абавязаны заключаць дамову з БСМ, якая прадугледжвае працэнт адлiчэнняў прыбытку ў фонд БСМ, у адваротным выпадку ён выключаецца з БСМ, а калi меў творчую майстэрню, то пазбаўляецца яе па рашэнню Рады БСМ.

Сябра БСМ, які займаецца прадпрымальніцкай дзейнасцю без дамовы з БСМ, не можа быць абраны ў кіруючыя органы БСМ (Раду, Прэзідыум, Сакратарыят) ці ў выпадку абрання павінен прыпыніць прадпрымальніцкую дзейнасць.

4.7. Выключэнне з БСМ здзяйсняецца Радай БСМ па прадстаўленні арганізацыйных структур. Рашэнне аб выключэнні з БСМ лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш за палову сябраў Рады (простая большасць) пры ўмове тайнага галасавання. Рашэнне аб выключэнні з БСМ можа быць абскарджана ў месячны тэрмін у Рэвізійнай камісіі.

Падставы выключэння і выбыцця з БСМ:

- невыкананне ўнутраных актаў, палажэнняў, інструкцый, рашэнняў кіруючых органаў;

- невыкананне абавязкаў, прадугледжаных дадзеным Статутам;

- непрыняцце ўдзелу ў выставачнай і грамадскай дзейнасці БСМ на працягу   5 (пяцi) гадоў запар без уважлівых прычын;

- нявыплата на працягу двух гадоў грашовых узносаў;  

- пры ўзнікненні запазычанасці за арэнду творчых майстэрняў, пры адсутнасці кампенсацыі выдаткаў за арэнду творчых майстэрняў дзяржаўнай уласнасці за шэсць месяцаў;

- асабістая заява сябра БСМ аб выхадзе з БСМ;  

- у іншых выпадках, прадугледжаных дадзеным Статутам. 

Выключаны з БСМ можа ўступаць на агульных умовах у БСМ не раней, чым праз год пасля выключэння.

4.8. Цэнтралiзаваны ўлiк сябраў БСМ здзяйсняецца iнспектарам па кадрах БСМ.

5. СТРУКТУРА БСМ

5.1. Структура БСМ складаецца з арганізацыйных структур.

5.2. Арганізацыйныя структуры будуюцца па тэрытарыяльнаму прынцыпу (вобласць), відавому прынцыпу (жывапіс, графіка, скульптура і г.д.) і  творчых інтарэсах. Новая  арганізацыйная структура ствараецца па сумеснай заяве не менш чым дваццаці сябраў БСМ Радзе БСМ і адпаведнага рашэння Рады БСМ. Арганізацыйныя структуры дзейнічаюць на падставе палажэнняў аб іх, зацверджаных Радай БСМ. Сябра БСМ мае права ўваходзіць з правам галасавання толькі ў адну арганізацыйную структуру. Сябра БСМ можа не ўваходзіць у склад ніводнай арганізацыйнай структуры.

5.3. Абласная арганізацыя.

Вышэйшым органам арганізацыйнай структуры ў абласцях (абласных арганізацый) з’яўляецца Сход. Сход склікаецца не радзей як  1 раз ў год. Сход правамоцны, калі ў ім прымае ўдзел больш чым палова сябраў арганізацыйнай структуры.

Сход абласной арганізацыі:

- вызначае  ўнутраны рэгламент, накірункі і праграму дзейнасці арганізацыйнай структуры;

- прымае рашэнні па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі арганізацыйнай структуры адпаведна дадзенаму Статуту;

- Сход выбірае Старшыню, Праўленне па прадстаўленні старшыні і рэвізійную камісію тэрмінам на 3 гады;

- выносіць на Раду БСМ пытанне аб прыняцці ў БСМ і выключэнні з БСМ.

Праўленне абласной арганізацыі:

- забяспечвае рэалізацыю рашэнняў Схода арганізацыйнай структуры і выкананне рашэнняў З’езда, Рады, Прэзідыума і палажэнняў Статута БСМ;

- разглядае звароты  сябраў арганізацыйнай структуры.

Старшыня абласной арганізацыі:

- ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю абласной арганізацыі, кіруе Праўленнем абласной арганізацыі;

- інфармуе Праўленне абласной арганізацыі аб дзейнасці абласной арганізацыі;

- мае права подпісу фінансавых дакументаў, неабходных для дзейнасці абласной арганізацыі;

- прадстаўляе iнтарэсы абласной арганізацыі i яе сябраў у стасунках з органамі дзяржаўнай улады і кіравання, а таксама з любымi юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi Рэспублiкi Беларусь i iншых краiн. 

Рэвізор абласной арганізацыі:

- кантралюе дзейнасць арганізацыйнай структуры;

- правярае ўлік дакументаў і арганізацыю справаводства;

- правярае тэрмін, законнасць і абгрунтаванасць адказаў на звароты сябраў арганізацыйнай структуры.

- кантралюе выкананне рашэнняў Схода арганізацыйнай структуры, З’езда, Рады, Прэзідыума БСМ і палажэнняў Статута БСМ;

- з’яўляецца сябрам Рэвізійнай камісіі БСМ.

Старшыні абласных арганізацый і рэвізор ў абласцях (абласных арганізацыях)  выбіраюцца  на  месцы  з  ліку сябраў   арганізацыйных  структур,

зацвярджаюцца Радай БСМ па прадстаўленні старшыні БСМ і дзейнічаюць адпаведна палажэнню аб абласной арганізацыі. Старшыні абласных арганізацый адказваюць за дзейнасць гэтых арганізацый перад БСМ, старшынёй БСМ згодна з дзеючым заканадаўствам.

5.4. Секцыі.

У арганізацыйныя структуры, якія будуюцца па відавому прынцыпу і творчых інтарэсах (секцыі), уваходзяць толькі сябры БСМ, якія пражываюць ў горадзе Мінску, Мінскім раёне або Мінскай вобласці.

Вышэйшым органам секцыі з’яўляецца Сход. Сход склікаецца не радзей як адзін раз ў год. Сход правамоцны,  калі ў ім прымае ўдзел больш чым палова сябраў секцыі.

Сход секцыі:

- вызначае  ўнутраны рэгламент, накірункі і праграму дзейнасці секцыі;

- прымае рашэнні па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі секцыі адпаведна дадзенаму Статуту;

- Сход выбірае Старшыню, Бюро па прадстаўленні старшыні і рэвізора тэрмінам на 3 гады;

- выносіць на Раду БСМ пытанне аб прыняцці ў БСМ і выключэнні з БСМ.  

Бюро секцыі:

- забяспечвае рэалізацыю рашэнняў Схода секцыі і выкананне рашэнняў З’езда, Рады, Прэзідыума і палажэнняў Статута БСМ;

- разглядае звароты сябраў секцыі.

Старшыня секцыі:

- ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю секцыі, кіруе Бюро секцыі.

- інфармуе Бюро секцыі аб дзейнасці секцыі;

- прадстаўляе iнтарэсы секцыі i яе сябраў на пасяджэннях Прэзідыума, Рады, Схода, З’езда, экспертна-творчых фарміраванняў БСМ  і інш.

Рэвізор секцыі:

- кантралюе дзейнасць секцыі;

- правярае тэрмін, законнасць і абгрунтаванасць адказаў на звароты сябраў секцыі;

- з’яўляецца сябрам Рэвізійнай камісіі БСМ.

Старшыні секцый і рэвізор выбіраюцца з ліку сябраў секцый, зацвярджаюцца Радай БСМ па прадстаўленні Старшыні БСМ. Старшыні секцый адказваюць за дзейнасць гэтых секцый перад БСМ, старшынёй БСМ згодна з дзеючым заканадаўствам.  

5.5. Паўнамоцтвы арганізацыйных структур:

- вынясенне на Раду БСМ пытанняў аб прыняцці ў БСМ і выключэнні з БСМ;

- арганізацыя творчага працэсу ўнутры структуры;

- дапамога сябрам БСМ у ажыццяўленні прадугледжаных дадзеным Статутам правоў;

- вылучэнне сваіх прадстаўнікоў у кіруючыя і кантрольна-рэвізійныя органы БСМ;

- прадстаўленне прапаноў Прэзідыуму аб заахвочванні і узнагароджанні сябраў БСМ.

5.6. Секцыя маладых мастакоў і мастацтвазнаўцаў.

У якасці арганізацыйнай структуры ў БСМ ствараецца секцыя маладых мастакоў і мастацтвазнаўцаў, якая дзейнічае па ўзроставым прынцыпе на падставе Палажэння аб секцыі маладых мастакоў і мастацтвазнаўцаў. Палажэнне аб секцыі маладых мастакоў у складзе БСМ зацвярджаецца Радай БСМ. Маладыя мастакі прымаюцца ў БСМ па прапанове Бюро профільнай секцыі або Праўлення абласной арганізацыі (у адпаведнасці з месцам пражывання) на правах сябраў з правамі і абавязкамі, прадугледжанымі дадзеным Статутам для сябраў БСМ, акрамя асобых умоў уступлення ў БСМ, пераходу ў іншую арганізацыйную структуру, выхаду з БСМ, абмежаванняў у прыняцці рашэнняў кіруючых і кантрольна-рэвізійных органаў, і іншых, прадугледжаных у Палажэнні.

Вышэйшым органам секцыі з’яўляецца Сход. Сход склікаецца не радзей як адзін раз у год. Сход правамоцны, калі ў ім прымае ўдзел больш чым палова сябраў секцыі.

Сход секцыі:

- вызначае  ўнутраны рэгламент, накірункі і праграму дзейнасці секцыі;

- прымае рашэнні па пытаннях, якія адносяцца да кампетэнцыі секцыі адпаведна дадзенаму Статуту;

- Сход выбірае Старшыню, Бюро па прадстаўленні старшыні і рэвізора тэрмінам на 3 гады.

Бюро секцыі:

- забяспечвае рэалізацыю рашэнняў Схода секцыі і выкананне рашэнняў З’езда, Рады, Прэзідыума і палажэнняў Статута БСМ;

- разглядае звароты  сябраў  секцыі;

Старшыня секцыі:

- ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю секцыі, кіруе Бюро секцыі;

- інфармуе Бюро секцыі аб дзейнасці секцыі;

- прадстаўляе iнтарэсы секцыі i яе сябраў на пасяджэннях Прэзідыума, Рады, Схода, З’езда БСМ. 

Рэвізор секцыі:

- кантралюе дзейнасць секцыі;

- правярае тэрмін, законнасць і абгрунтаванасць адказаў на звароты сябраў секцыі;

- кантралюе выкананне рашэнняў Схода секцыі,  З’езда, Рады, Прэзідыума БСМ і палажэнняў Статута БСМ.

Старшыня секцыі і рэвізор выбіраюцца з ліку сябраў секцый, зацвярджаюцца Радай БСМ па прадстаўленні Старшыні БСМ. Старшыня секцыі адказвае за дзейнасць секцыі маладых мастакоў і мастацтвазнаўцаў перад БСМ, старшыней БСМ згодна з дзеючым заканадаўствам.

5.7. Акты, палажэнні, рэгламент і рашэнні арганізацыйных структур, якія супярэчаць дадзенаму Статуту, лічацца несапраўднымі.

5.8. З’езд БСМ.

Вышэйшым органам БСМ з’яўляецца З’езд БСМ. З’езд склікаецца адзін раз у тры гады. Пазачарговы З’езд можа быць скліканы па ініцыятыве не менш за палову ўсіх сябраў БСМ, або Рады БСМ, якая прыняла такое рашэнне кваліфікаванай большасцю (дзве трэці) галасоў усіх сябраў Рады БСМ, або Радай БСМ на падставе матываванай пастановы Рэвізійнай камісіі БСМ.  Дэлегаты З’езда выбіраюцца на агульных Сходах арганізацыйных структур па норме ад трох сябраў БСМ - адзін прадстаўнік. Агульны спіс дэлегатаў З’езда  зацвярджаецца Радай БСМ. З’езд БСМ правамоцны прымаць рашэнні пры наяўнасці не менш чым дзве трэці выбраных дэлегатаў. Рэгламент, умовы і формы галасавання З’езд БСМ вызначае самастойна.

З'езд БСМ:

- вызначае асноўныя накiрункi дзейнасцi БСМ;

- зацвярджае назву і Статут БСМ, уносiць у яго, змяненні i (ці) дапаўненнi, калі іншае не прадугледжана дадзеным Статутам;

- зацвярджае справаздачы аб дзейнасцi Рады i Рэвiзiйнай камiсii БСМ;

- выбiрае на альтэрнатыўнай падставе Старшыню БСМ, зацвярджае Раду i Рэвiзiйную камiсiю БСМ з лiку кандыдатаў, абраных на сходах арганiзацыйных структур, тэрмiнам на 3 гады;

- прымае рашэнне аб рэарганiзацыi цi лiквiдацыi БСМ;

- разглядае iншыя пытаннi дзейнасцi БСМ.

З’езд можа прыняць да разгляду любое пытанне, якое тычыцца дзейнасці БСМ і адносіцца дадзеным Статутам да кампетэнцыі любога з кіруючых органаў, калі гэта не супярэчыць дзеючаму заканадаўству.

5.9. Рада БСМ.

Кiруючым органам БСМ у перыяд паміж з’ездамі з'яўляецца Рада БСМ. Рада БСМ збіраецца  не радзей чым два разы на год. Скліканне Рады БСМ можа

адбыцца па ініцыятыве не менш за палову ўсіх яе сябраў, Прэзідыума БСМ. Склад Рады БСМ зацвярджаецца З’ездам БСМ з ліку выбраных на сходах арганізацыйных структур сябраў БСМ па квоце – ад дваццаці сябраў БСМ адзін прадстаўнік. Рада БСМ самастойна са свайго складу выбірае Старшыню Рады БСМ тэрмінам на тры гады, які дзейнічае згодна з Палажэннем аб Радзе БСМ. Рада БСМ мае права прымаць рашэнні пры наяўнасці не менш за дзве трэці сябраў Рады ад яе поўнага складу. Рэгламент, умовы і формы галасавання Рада БСМ вызначае самастойна.

Рада БСМ:

- вызначае творчую, вытворчую, фiнансава-гаспадарчую i прадпрымальнiцкую дзейнасць БСМ памiж з'ездамi;

- кантралюе выкананне рашэнняў з'ездаў БСМ;

- каардынуе работу фармiраванняў БСМ;

- дае згоду Старшынi БСМ на прызначэнне прапанаваных ім кандыдатур на пасады першага намеснiка Старшынi i намеснiка Старшынi па арганiзацыйных і творчых пытаннях, зацвярджае iх функцыянальныя абавязкi;

- прымае рашэннi аб выкарыстаннi сродкаў на забеспячэнне статутнай дзейнасцi БСМ;

- зацвярджае рашэннi арганiзацыйных структур БСМ аб прыёме ў сябры БСМ, выключэннi са складу БСМ, сама ажыццяўляе гэту дзейнасць;

- зацвярджае ўзоры пячаткi, бланка i iншай атрыбутыкi БСМ;

- вызначае памер уступных і сяброўскіх складак;

- разглядае і зацвярджае расцэнкі на мастацкія творы, створаныя ў працэсе дзейнасці БСМ, яго сябраў і прадпрыемстваў;

- вырашае пытанні распараджэння ўласнасцю БСМ;

- зацвярджае палажэнні аб творчых майстэрнях БСМ, аб рэвізійнай камісіі БСМ, аб арганізацыйных структурах, аб маладых мастаках, аб экспертным мастацкім савеце БСМ, філіялах і прадстаўніцтвах БСМ, Радзе БСМ і іншыя;

- уносіць змяненні і (ці) дапаўненні ў Статут БСМ у выпадку змянення заканадаўства, юрыдычнага адрасу.

Па  даручэнні  Рады БСМ Прэзідыум БСМ мае права прымаць рашэнні па пытаннях, аднесеных да кампетэнцыі Рады БСМ. Рада БСМ можа прыняць да разгляду пытанні кампетэнцыі Прэзідыума БСМ.

5.10. Прэзідыум БСМ.

Выканаўчым і каардынацыйным органам БСМ паміж пасяджэннямі Рады БСМ з’яўляецца Прэзідыум БСМ, тэрмiн яго паўнамоцтва - 3 гады. Прэзідыум БСМ узначальвае Старшыня БСМ. Прэзідыум збіраецца адзін раз на месяц. Пазачарговае  пасяджэнне  Прэзідыума  БСМ  можа  быць  склікана  Старшынёй

БСМ, Сакратарыятам БСМ, Рэвізійнай камісіяй БСМ.  У склад  Прэзідыума БСМ  уваходзяць  Старшыня БСМ,  першы намеснік Старшыні,  намеснік Старшыні па арганізацыйных і творчых пытаннях і Старшыні арганізацыйных структур БСМ. Прэзідыум БСМ мае права прымаць рашэнні пры наяўнасці не менш за дзве трэці сябраў Прэзідыума ад яго поўнага складу. Рэгламент, умовы і формы галасавання Прэзідыум БСМ вызначае самастойна. Справаздача аб дзейнасцi Прэзiдыума БСМ разглядаецца Радай БСМ не радзей, чым два разы на год.

Прэзiдыум БСМ:

- з'яўляецца выканаўча-распараджальным i каардынацыйным органам БСМ памiж пасяджэннямi Рады;

- каардынуе дзейнасць усiх арганiзацыйных i гаспадарча-разлiковых арганiзацый БСМ у перыяд памiж пасяджэннямi Рады;

- прымае рашэннi аб стварэннi i лiквiдацыi унітарных прадпрыемстваў, iншых гаспадарча-разлiковых арганiзацый БСМ, мастацкiх саветаў, аб уступленні і выхадзе з прадпрыемстваў, гаспадарчых таварыстваў і суполак;

- зацвярджае статуты ўнітарных прадпрымстваў, гаспадарчых таварыстваў і суполак БСМ;

- зацвярджае дырэктароў унітарных прадпрыемстваў па прадстаўленню намесніка Старшыні па вытворчасці і эканоміцы, які ўзгадняе кандыдатуру дырэктара з рэгіянальнай творчай структурай;

- арганiзуе ва ўстаноўленым законам парадку выдавецкую дзейнасць;

- устанаўлiвае памеры датацый БСМ на творчую дзейнасць сябраў;

- вызначае ўмовы, парадак i прымае рашэннi аб ўзнагародах БСМ;

- прымае рашэннi аб вылучэннi кандыдатур на атрыманне дзяржаўных, ці  iншых узнагарод, званняў, прэмiй, стыпендый, грантаў i г.д.;

- вызначае парадак і памеры грашовых адлічэнняў прадпрыемстваў, гаспадарчых таварыстваў і суполак БСМ на статутную дзейнасць БСМ;

- дае згоду Старшыні БСМ аб прыёме на працу намесніка Старшыні па вытворчасцi i эканомiцы, галоўнага бухгалтара БСМ, дырэктараў унітарных прадпрыемстваў БСМ.

Прэзідыум БСМ мае права склікаць пазачарговае пасяджэнне Рады БСМ, калі рашэнне аб гэтым прынята простай большасцю ўсіх сябраў Прэзідыума.

5.11. Сакратарыят БСМ.

Выканаўчым органам БСМ з’яўляецца Сакратарыят БСМ, які дзейнічае пастаянна і збіраецца па меры неабходнасці. Сакратарыят складаецца са Старшыні БСМ, першага намесніка Старшыні і намеснiка Старшынi па арганiзацыйных і творчых пытаннях.

Сакратарыят БСМ:

- арганiзуе i накiроўвае творчую, вытворчую, грамадскую, фiнансава-эканамiчную, прадпрымальнiцкую i арганiзацыйную дзейнасць БСМ памiж пасяджэннямi Рады БСМ i Прэзiдыума  БСМ;

-  арганізуе ўзаемаадносіны БСМ з органамі дзяржаўнай улады і кіравання, творчымі саюзамі, іншымі грамадскімі аб’яднаннямі і фондамі, саюзамі і асацыяцыямі і іншымі ўстановамі і арганізацыямі;

- рыхтуе пытаннi на пасяджэннi Рады БСМ, Прэзiдыума БСМ, пытаннi для разгляду на З'ездзе БСМ;

- разглядае iншыя пытаннi бягучай дзейнасцi БСМ.

5.12. Усе рашэнні калегіяльных органаў - З’езда БСМ, Рады БСМ, Прэзідыума БСМ, - афармляюцца пратаколамі. Рашэнні калегіяльных органаў могуць быць адменены тымі органамі, якімі прымаліся, ці вышэйстаячымі.

5.13. Старшыня БСМ.

Кіраўніком БСМ з’яўляецца Старшыня БСМ. Старшыня БСМ выбіраецца З’ездам БСМ на тры гады. Старшыня БСМ можа быць звольнены з пасады пазачарговым З’ездам БСМ, скліканым спецыяльна для разгляду пытання аб яго дзейнасці, пры высвятленні абставін, якія сведчаць аб немагчымасці далейшага займання сябрам БСМ пасады Старшыні БСМ. Пры гэтым праводзяцца перавыбары Старшыні БСМ.

Старшыня БСМ самастойна прымае рашэнні па ўсіх пытаннях, за выключэннем тых, якія аднесены дадзеным Статутам да кампетэнцыі З’езда БСМ, Рады БСМ, Прэзідыума БСМ.

Старшыня БСМ валодае ўсiмi правамi i абавязкамi  кiраўнiка юрыдычнай асобы, у тым лiку:

- ажыццяўляе кіраўніцтва дзейнасцю БСМ, кіруе Сакратарыятам і Прэзідыумам БСМ, забяспечвае выкананне рашэнняў З’езда, Рады, Прэзідыума БСМ;

- кiруе Прэзiдыумам БСМ, Сакратарыятам БСМ;

- інфармуе Прэзідыум БСМ аб дзейнасці БСМ;

- прадстаўляе без даверанасці iнтарэсы БСМ i яго сябраў у стасунках з органамі дзяржаўнай улады і кіравання, а таксама з любымi юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi Рэспублiкi Беларусь i iншых краiн; 

- прымае на працу ў БСМ супрацоўнікаў і спецыялістаў згодна дзяржаўнаму працоўнаму заканадаўству;

- заключае дамовы, выдае даверанасці на ажыццяўленне дзеянняў ад імя БСМ.

Старшыня БСМ ў адпаведнасцi з рашэннямi Прэзiдыума i Рады БСМ:

- з'яўляецца распарадчыкам фiнансаў i крэдытаў БСМ;

- прымае меры заахвочвання да супрацоўнікаў БСМ і накладвае дысцыплінарныя спагнанні;

- назначае аудыт дзеля кантролю за дзейнасцю БСМ;

- выдае загады і дае ўказанні, абавязковыя для выканання ўсімі супрацоўнікамі БСМ.

Старшыня БСМ па пасадзе з'яўляецца сябрам Рады БСМ i Прэзiдыума БСМ.

5.14. Намеснiкi Старшынi БСМ.

Намеснiкi Старшынi БСМ зацвярджаюцца Радай БСМ па прапанове Старшынi. Колькасць намеснiкаў вызначае Рада БСМ. Абавязкi намеснiкаў Старшынi вызначаюцца Старшынёй i зацвярджаюцца рашэннем Рады. Першы намеснiк Старшынi i намеснік Старшыні па арганiзацыйных і творчых пытаннях зацвярджаецца з лiку сябраў БСМ па прапанове Старшынi БСМ. Старшынi абласных арганізацый падпарадкоўваюцца Старшыні БСМ.  Тэрмiн паўнамоцтва намеснiкаў Старшынi абмяжоўваецца тэрмiнам дзеяння працоўнага дагавора, якi падпiсваецца на перыяд да чарговага З’езда БСМ.

5.15. Рэвізійная камісія БСМ.

Кантрольна-рэвізійным органам БСМ з’яўляецца Рэвізійная камісія БСМ, якая зацвярджаецца чарговым З’ездам БСМ і дзейнічае на падставе Палажэння на працягу 3 гадоў. Рэвізійная камісія БСМ самастойна са свайго складу выбірае старшыню камісіі. Сябры Рэвізійнай камісіі, у тым ліку і старшыня, у выключных выпадках могуць быць зацверджаны Радай БСМ. Рэвізійная камісія БСМ дае справаздачу З’езду БСМ. Рэвізійная камісія БСМ збіраецца па меры неабходнасці, але не радзей за чатыры разы на год, а таксама па ініцыятыве Рады БСМ, Прэзідыума БСМ, Старшыні БСМ.

Рэвізійная камісія БСМ:

- кантралюе выкананне ўнутраных актаў, палажэнняў, інструкцый БСМ, рашэнняў кіруючых органаў БСМ;

- правярае арганiзацыйную i фiнансава-гаспадарчую дзейнасць БСМ,  прадпрыемстваў БСМ i арганiзацыйных структур БСМ;

- кантралюе абгрунтаванасць адказаў выбраных органаў на заявы, скаргi сябраў БСМ, выкананне тэрмiну iх разгляду;

- аказвае метадычную дапамогу рэвiзiйным камiсiям i рэвiзорам арганiзацыйных структур БСМ;

- па выніках праверак уносіць прапановы, накіраваныя на ліквідацыю выяўленых недахопаў;

- рэгулярна інфармуе Раду БСМ, Прэзідыум БСМ аб выніках сваёй работы;

- ажыццяўляе  абмен вопытам работы з рэвізійнымі камісіямі іншых творчых саюзаў і грамадскіх аб’яднанняў.

Рэвiзiйная камiсiя з'яўляецца органам, якi разглядае скаргi аб выключэннi з БСМ. Рэвiзiйная камiсiя вызначае адпаведнасць гэтага пытання дадзенаму Статуту БСМ.  Сябры рэвiзiйнай камiсii не могуць быць абранымi ў Раду БСМ i займаць кiруючыя пасады ў арганiзацыйных структурах БСМ, кіруючых органах БСМ, на прадпрыемствах БСМ.

5.16. У БСМ можа дзейнічать Экспертны мастацкі савет, склад якога фарміруецца па рэкамендацыі арганізацыйных структур, зацвярджаецца Радай БСМ і дзейнічае на падставе палажэння. Асноўнымі задачамі Экспертнага мастацкага савета БСМ з’яўляюцца:

- ацэнка мастацкай і матэрыяльнай вартасці твораў мастацтва сябраў БСМ;

- іншыя ў адпаведнасці з палажэннем.

Сябра БСМ мае права быць абраны не больш чым у адно мастацка-экспертнае фарміраванне БСМ. Сакратарыят БСМ і Старшыня Рады БСМ не маюць права быць абранымі у Экспертныя мастацкія саветы сістэмы БСМ.

5.17. Усе рашэннi калегiяльных органаў афармляюцца пратаколамi. Праца  З’езда БСМ стэнаграфуецца.

5.18. Старшыня БСМ можа быць абраны не больш чым на два тэрміны. Старшыня Рады БСМ, Старшыні арганiзацыйных структур, Старшыня Рэвiзiйнай камiсii БСМ могуць быць абранымі на адну i тую ж выбарчую пасаду не больш, чым на два тэрмiны запар.

5.19. Супярэчлiвыя пытаннi сябра БСМ можа абскардзiць ў рэвiзiйную камiсiю.

5.20. Сумяшчэнне сябрам БСМ пасадаў у кіруючых і кантрольна-рэвізійных органах БСМ, абласных арганізацыях, секцыях не дапушчаецца.

6. ДЗЕЙНАСЦЬ I  МАЁМАСЦЬ БСМ

6.1. БСМ ажыццяўляе прадпрымальнiцкую i вытворчую дзейнасць, накіраваную на рашэнне статутных мэтаў і задач. Такая дзейнасць здзяйсняецца шляхам стварэння камерцыйных арганiзацый, цi ўдзелу ў iх.

6.2. БСМ можа мець ва ўласнасці любую маёмасць, неабходную для матэрыяльнага забеспячэння статутнай дзейнасці, акрамя аб'ектаў, якiя згодна закону, могуць знаходзiцца толькi ва  ўласнасці дзяржавы.

БСМ:

- ажыццяўляе будаўнiцтва i рэканструкцыю будынкаў, збудаванняў i iншых аб'ектаў;

- здзяйсьняе дзейнасць па забяспячэнню бяспекi юрыдычных i фiзiчных асоб (ахова аб’ектаў сваёй уласнай маёмасцi);

- набывае абсталяванне, транспартныя сродкi, неабходныя для творчай працы мастакоў, мастакоў-выканаўцаў, рабочых;

- фiнансуе выставачную дзейнасць, закупку i заказы вытворцаў выяўленчага мастацтва для папаўнення выставачных фондаў, аказвае творчую i матэрыяльна-бытавую дапамогу мастакам-сябрам БСМ i iншым супрацоўнiкам БСМ;

- ажыццяўляе мерапрыемствы, звязаныя з пашырэннем творчых i эканамiчных сувязяў з iншымi краiнамi;

- накiроўвае сродкi на навукова-даследчыя, эксперыментальныя работы i ажыццяўляе мерапрыемствы па ўкараненні новай тэхнiкi i тэхналогii, накiраванні сродкаў на пашырэнне i мадэрнiзацыю вытворчай дзейнасцi БСМ.

6.3. Крыніцамі фарміравання грашовых сродкаў БСМ з’яўляюцца:

- добраахвотныя ахвяраванні, дабрачынныя і фундатарскія паступленні ад устаноў, арганізацый, грамадзян і юрыдычных асоб Рэспублікі Беларусь, замежных устаноў, арганізацый, грамадзян і юрыдычных асоб, міжнародных арганізацый у парадку, устаноўленым заканадаўствам;

- уступныя і сяброўскія складкі;

- адлічэнні унітарных прадпрыемстваў БСМ, гаспадарчых таварыстваў з удзелам БСМ, дывідэнды;

- даходы ад прадпрымальнiцкай, творчай i вытворчай дзейнасці БСМ, якая вядзецца шляхам стварэння камерцыйных аргнiзацый цi ўдзелу ў iх;

- даходы ад наладжаных БСМ выставак, выставак-продажаў, пленэраў і іншых культурна-масавых мерапрыемстваў;

- даходы ад здачы маёмасці ў арэнду, карыстання маёмасцю і ад іншых відаў кампенсацыйных дагаворных адносін;

- паступленні ад любых іншых крыніц, не забароненых дзеючым заканадаўствам.

6.4. Уласнікам маёмасці БСМ, ў тым ліку маёмасці, якая знаходзіцца ў абласных арганізацый БСМ, з'яўляецца БСМ.

6.5. Абласныя арганізацыі БСМ, надзеленыя правамі юрыдычнай асобы, маюць асобны баланс і бягучы (разліковы) рахунак, а таксама могуць мець іншыя рахункі ў банках ці небанкаўскіх крэдытна-фінансавых арганізацыях.

6.6. Грашовыя сродкі абласных арганізацый ствараюцца з сяброўскіх складак абласной арганізацыі, якія застаюцца на разліковым рахунку абласной арганізацыі, добраахвотных ахвяраванняў, паступленняў ад спонсараў, беларускіх і замежных арганізацый і грамадзян, адлічэнняў ад дзейнасці  ўнітарных прадпрыемстваў, іншых прадпрыемстваў БСМ, даходаў ад здачы маёмасці ў арэнду.

6.7. Сродкі і маёмасць БСМ, даходы ад прадпрымальніцкай, вытворчай i фiнансава-эканамiчнай дзейнасці БСМ не могуць быць пераразмеркаваны паміж сябрамі БСМ і накіроўваюцца на дасягненне статутных мэтаў і задач БСМ і на агульна-гаспадарчыя выдаткі. Дапускаецца выкарыстанне сродкаў БСМ на дабрачынныя мэты.

6.8. Унітарныя прадпрыемствы БСМ знаходзяцца ва ўласнасці БСМ і дзейнічаюць на праве гаспадарчага вядзення ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. БСМ з’яўляецца вышэйстаячай арганізацыяй у адносінах да унітарных прадпрыемстваў і здзяйсняе функцыі заснавальніка. Унітарныя прадпрыемствы адлічваюць грашовыя сродкі на статутную дзейнасць БСМ і дзейнічаюць згодна са сваімі статутамі, якія зацвярджаюцца Прэзідыумам БСМ.

6.9. БСМ не адказвае за дзеянні сваіх сябраў, як і яны не адказваюць за дзейнасць БСМ. Сябры БСМ паасобку не маюць правоў уласнасці на маёмасць БСМ, у тым ліку і на маёмасць, перададзеную ім для забеспячэння творчай дзейнасці.

7. РЭАРГАНIЗАЦЫЯ I ЛIКВIДАЦЫЯ БСМ

7.1. Спыненне дзейнасцi БСМ можа адбывацца шляхам  рэарганiзацыi (злiцця, далучэння, раздзялення, вылучэння i г.д.) або лiквiдацыi.

7.2. БСМ можа быць лiквiдаваны па рашэнні з'езда БСМ, калi за гэта прагаласавала не менш 2/3 усiх  сябраў БСМ, цi па рашэнні Вярхоўнага Суда Рэспублiкi Беларусь.

7.3. Маёмасць i грашовыя сродкi БСМ, якiя засталiся пасля задавальнення патрабаванняў крэдытораў, выкарыстоўваюцца па рашэнні лiквiдацыйнай камiсii ў вызначаным законам парадку на статутныя мэты i задачы.

7.4. Аб сваёй рэгiстрацыi, рэарганiзацыi або лiквiдацыi БСМ паведамляе ў трохмесячны тэрмiн у афiцыйных выданнях.

7.5. Справаводства БСМ вядзецца ва ўстаноўленым парадку. У адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам матэрыялы БСМ па фiнансава-гаспадарчай дзейнасцi i асабоваму складу здаюцца ва ўстановы Дзяржаўнага архiўнага фонду па месцы знаходжання юрыдычнага адраса.