“ІНШЫ ПОЗІРК”. ПЕРСАНАЛЬНАЯ ВЫСТАВА ВОЛЬГІ РЭДНІКІНАЙ У ПОЛАЦКУ

У Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка працуе выстава тэкстылю «Іншы позірк» сябры секцыі тэкстылю Беларускага саюза мастакоў Вольгі Реднікінай.
 
Мастацтва тэкстылю ў творчасці беларускіх мастакоў з’яўляецца адным з вядучых накірункаў у дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. У ім адначасова адлюстроўваецца культура традыцый, аўтарскія новаўвядзенні і эксперыментальныя тэхнікі.
 
Вольга Рэднікіна з 2016 па 2022 была старшынёй секцыі мастацкага тэкстылю Беларускага саюза мастакоў. Яна вядомая беларуская мастачка па тэкстылі, лаўрэат ll, lll і lV Усебеларускага трыенале мастацкага тэкстылю.
 
На персанальнай выставе ў Полацку Вольга прадставіла працы трох аўтарскіх праектаў пад назвай “Трансфармацыя ў ABSTRACT”, “Зварот”, “Дарожныя нататкі”, у якіх філасофскія разважанні, тонкія псіхалагічныя перажыванні вытканыя ў палатно часу і свайго духоўнага свету.
 
Аўтарскае выкананне дазволіла ёй эксперыментаваць у працэсе ткацтва, выкарыстоўваючы розныя тэхнікі, а таксама нетрадыцыйныя для мастацкага тэкстылю матэрыялы.ікінай

Светлай памяці мастака Уладзіміра Лісавенкі

На 62-м годзе жыцця 9 студзеня 2021 года пасля цяжкой хваробы памёр УЛАДЗІМІР ІВАНАВІЧ ЛІСАВЕНКА, выдатны беларускі творца, аўтар яркіх эксперыментальных габеленаў, сябра Беларускага саюза мастакоў, секцыі мастацкага тэкстылю, і Беларускага саюза дызайнераў. БЕЛАРУСКІ САЮЗ МАСТАКОЎ, СЯБРЫ І КАЛЕГІ, УСЯ ТВОРЧАЯ СУПОЛЬНАСЦЬ ШЧЫРА ПАДЗЯЛЯЕ ГОРА, ЯКОЕ НАПАТКАЛА СЯМ’Ю МАСТАКА, І ПРЫНОСІЦЬ САМЫЯ ГЛЫБОКІЯ СПАЧУВАННІ ЯГО

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ! СПАЧУВАЕМ! 17 кастрычніка 2023 года пасля цяжкога захворвання на 71 годзе пайшоў з жыцця беларускі мастак-графік, сябра секцыі графікі Беларускага саюза мастакоў УЛАДЗІМІР АЛЯКСАНДРАВІЧ ЛУКАШЫК. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака. Развітанне з Уладзімірам Лукашыкам адбудзецца 19 кастрычніка ў 12.00 у зале развітання па адрасе вул.Кальварыйская 33а. Уладзімір Лукашык у

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НОВЫЯ ВЫСТАВАЧНЫЯ ПРАЕКТЫ ГА “БСМ”: ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ Ў ПРЭС-ЦЭНТРЫ ДОМА ПРЭСЫ

У Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя прадстаўнікоў Беларускага саюза мастакоў, на якой былі агучаны выставачныя праекты саюза на 2023 год. Трансляцыю прэс-канферэнцыі можна паглядзець па спасылцы: https://youtu.be/N1CnRZTEFSE

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ – ЕЛАТАМЦАВУ ІРЫНУ МІХАЙЛАЎНУ З 95-ГОДДЗЕМ!

Віншуем ЕЛАТАМЦАВУ ІРЫНУ МІХАЙЛАЎНУ з 95-годдзем! Нарадзілася ў 1929 годзе ў Ленінградзе. У 1953 годзе скончыла ЛВХПУ (цяпер Санкт-Пецярбургская дзяржаўная мастацка-прамысловая акадэмія імя А.Л. Шцігліца). Працавала навуковым супрацоўнікам у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, старшым выкладчыкам гісторыі замежнага, рускага і савецкага выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на кафедры тэорыі і гісторыі мастацтва БДТМІ (цяпер

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »