ЮБЛЕІЙНАЯ ВЫСТАВА АЛЯКСАНДРА ГРЭСЯ «ЧЫМ НЕ ЦУД БЕЛАРУСКАЕ ПАЛЕССЕ?»

У Арт-партале Рэспубліканскай мастацкай галерэі «Палац мастацтва» (вул. Казлова, 3) з 28 красавіка па 15 мая 2021 года працуе персанальная выстава сябры Беларускага саюза мастакоў, секцыі дэкратыўнага мастацтва Аляксандра Яфімавіча Грэся, прымеркаваная да 70-годдзя аўтара.

На выставе прадстаўлены дэкаратыўна-прыкладныя вырабы з саломкі (скрынкі, хлебніцы, цукерачніцы, вазы, падносы, стравы, галаўныя ўборы) і лазы (кошыкі), выкананыя ў традыцыйным нацыянальным беларускім стылі. Таксама экспануюцца творы станковага жывапісу (пейзажы Палесся і нацюрморты).

АЛЯКСАНДР ГРЭСЬ

Нарадзіўся 22 мая 1951 у г. п. Брагін Гомельскай вобласці.
Скончыў у Мінску ГПТУ №31 (з чырвоным дыпломам), энергетычны тэхнікум і Політэхнічны інстытут (ў 1985 г.).
З 1979 г. актыўны ўдзельнік мастацкіх выстаў (больш за 30 выстаў у РБ і за яе межамі).

Сябра Беларускага саюза мастакоў з 1989 года.
Асноўныя творы: дэкаратыўныя шкатулкі «Залатая восень», «Чарадзейка», «Сонейка», «Завіток»; падносы «Вясельны», «Падарункавы», «Вясновы»; цукерачніцы «Змейка», «Ластаўка», сухарніцы «Для кавы», «Беларускі сувенір», «Да гарбаты».

Прымаў удзел у афармленні экспазіцыі літаратурнага музея Максіма Багдановіча (Мінск, Беларусь), выставы UNESCO да 500-годдзя Францыска Скарыны (Парыж, Францыя). З’яўляецца аўтарам упрыгожванняў і аксесуараў для фальклорных калектываў «Харошкі», «Бяседа», «Свята», «Купалінка», «Агмень», «Крэсіва», «Белая Русь», «Мінскі гармонік «і інш.

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, фондах Беларускага саюза мастакоў, Расійскім этнаграфічным музеі (г. Санкт-Пецярбург), Усерасійскім музеі дэкаратыўна-прыкладнога і народнага мастацтва (г. Масква), цэнтры UNESCO (г. Парыж, Францыя), музеях Вялікабрытаніі, Германіі, Нарвегіі, Польшчы.
Жыве і працуе ў г. Мінску.














ГОМЕЛЬШЧЫНА АЗАРЫЧЫ. ЧОРНЫЯ ЗОРКІ

Выстава «Азарычы. Чорныя зоркі», прысвечаная 80-годдзю вызвалення вязняў лагера смерці «Азарычы», адкрылася ў Светлагорская карціннай галерэі «Традыцыя» імя Г.Пранішнікава. У экспазіцыі прадстаўлена 17 твораў 12 мастакоў Гомельшчыны. Усе творы — часткі адзінага цыкла, прысвечанага тэме генацыду беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Выстава мае перадзвіжны характар. Светлагорская галерэя першай паказала гэту выставу. Усе творы

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва Падзякай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджана Журавовіч Ларыса Віктараўна, графік, сябра Магілёўскага аддзялення грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз мастакоў»

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ! СПАЧУВАЕМ! 21 лістапада 2023 года на 74 годзе пайшла з жыцця вядомы беларускі мастацтвазнаўца, крытык, галерыст, аўтар і вядучая рубрык па выяўленчым мастацтве на радыё і ў друкаваных выданнях, экспадызайнер, куратар, заснавальнік першай беларускай Аўтарскай некамерцыйнай канцэптуальнай галерэі «Брама», сябра секцыі мастацтвазнаўства і крытыкі Беларускага саюза мастакоў ФІНКЕЛЬШТЭЙН ЛАРЫСА ДЫВІДАЎНА. Беларускі саюз мастакоў выказвае

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ВЫСТАВА УЛАДЗІМІРА СТЭЛЬМАШОНКА

9 верасня 2023 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (выставачны корпус, вул. К. Маркса, 24, 3 паверх, 1 зала) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Уладзімір Стэльмашонак. Сыны зямлі беларускай” з фондаў музея, прымеркаванай да 95-годдзя з дня нараджэння народнага мастака БССР, педагога Уладзіміра Іванавіча Стэльмашонка (1928–2013). Уладзімір Іванавіч Стэльмашонак. 1928–2013. Аўтапартрэт (“Аўтакрыж”).

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »