“КАЛІ СЛЯЗА СКАЦІЛАСЯ НА ПОПЕЛ” – ВЫСТАВА, ЯКАЯ РАСПАВЯДАЕ АБ ТРАГЕДЫІ НАШАГА НАРОДА НА АКУПІРАВАНАЙ ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ

З 14 снежня па 29 снежня 2022 года ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” працуе выстава па выніках сімпозіума “Калі сляза скацілася на попел”.

Тэма сімпозіума – трагедыя насельніцтва на акупіраванай тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, адкрывае маштаб трагедыі беларускага народа.

Мэта сімпозіума ў тым, каб яшчэ раз нагадаць аб трагічным гістарычным мінулым беларусаў, прыцягнуць увагу грамадскасці да неапраўданых страт і гора, звязаных з вайной і выказаць памяць продкам.

Мастацкае унітарнае прадпрыемства “МАСТАЦКІ КАМБІНАТ” грамадскага аб’яднання “БЕЛАРУСКІ САЮЗ МАСТАКОЎ” выступае ў ролі арганізатара сімпозіўма.

Удзельнікі сімпозіума – беларускія мастакі, члены ГА “Беларускі саюз мастакоў”: Алена Андрушчанка, Андрэй Басалыга, Ігар Гардзіёнак, Юрый Крупянкоў, Вольга Крупянкова, Вольга Нікішына, Андрэй Пяткевіч, Таццяна Сіплевіч, Юлія Шаціла, Усевалад Швайба. Кожны з іх на працягу 1,5 месяца стварае 2 графічныя работы, у якіх новымі выразнымі сродкамі расказвае пра тэму болю, пакуты беларускага народа падчас Вялікай Айчыннай вайны.






























МУЗЕЙ В.К.БЕЛЫНІЦКАГА-БІРУЛІ (МАГІЛЁЎ): ДЭКАРТ. ВЫБРАНАЕ. 09.06-30.06.2023

З 9 чэрвеня па 30 ліпеня 2023 года ў музеі будзе працаваць выстава ўдзельнікаў V Трыенале дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў “ДЭКАРТ-22” “Выбранае” У экспазіцыі можна ўбачыць сучасны тэкстыль, кераміку, шкло, батык, метал. Для Беларускага саюза мастакоў стала ўжо традыцыйным раз на тры гады праводзіць буйны мастацкі праект, прысвечаны сучаснаму дэкаратыўна-прыкладному мастацтву. У выставе V Трыенале

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НОВЫЯ ВЫСТАВАЧНЫЯ ПРАЕКТЫ ГА “БСМ”: ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ Ў ПРЭС-ЦЭНТРЫ ДОМА ПРЭСЫ

У Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя прадстаўнікоў Беларускага саюза мастакоў, на якой былі агучаны выставачныя праекты саюза на 2023 год. Трансляцыю прэс-канферэнцыі можна паглядзець па спасылцы: https://youtu.be/N1CnRZTEFSE

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Барабанцаў Віктар Кірылавіч, мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, сябра секцыі “Традыцыя” грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

17.01.2024 – ВІНШУЕМ З 70-ГОДДЗЕМ АЛЯКСАНДРА МІРОНЧЫКА!

ВІНШУЕМ! Скульптара, сябру секцыі скульптуры Беларускага саюза мастакоў Мірончыка Аляксандара Іванавіча з 70-годдзем! Аляксандр Мірончык нарадзіўся 17.01. 1954 у Мінску. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (1991). Вучыўся ў А. Бембеля, А. Анікейчыка, Г. Мурамцава.Удзельнік мастацкіх выставак з 1984 года.Сябра БСМ з 1993. Жыве ў Мінску.Працуе ў станковай і манументальнай скульптуры. Асноўныя працы:“Reincornation”, бронза, граніт, Н-40,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »