ЛАЎРЭАТЫ НАЦЫЯНАЛЬНЫЙ ПРЭМІІ Ў ГАЛІНЕ ВЫЯЎЛЕНЧАГА МАСТАЦТВА

Прэмія прысуджаецца ў сямі намінацыях: жывапіс, графіка, скульптура, дызайн, манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і творчы дэбют.

Акрамя таго, была ўручана ўзнагарода за ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва, якая ўручаецца мэтрам па сукупнасці заслуг перад айчыннай культурай. Яе атрымаў вядомы бабруйскі мастак Валерый Калтыгін . Валерый Аркадзьевіч – родапачынальнік так званага “бабруйскага стылю” ў кераміцы, арганізатар і кіраўнік штогадовых міжнародных пленэраў “Арт-Жыжаль”, на якія з’язджаюцца керамісты з усёй Беларусі і з-за мяжы.

У намінацыі “Творчы дэбют”, спецыяльна прызначанай для перспектыўнай моладзі, перамагла Марта Шчарбіч – студэнтка 3-га курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

Лаўрэатам Нацыянальнай прэміі ў намінацыі “Графіка” стаў Усевалад Швайба за цыкл работ “Хатынь”.

У намінацыі “Манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва” перамогу атрымала работа мінскага скульптара Аляксандра Шапо “Дрэва дарог”, якая ўпрыгожвае станцыю метро “Вакзальная”.

У дэкаратыўна-прыкладным мастацтве была адзначана Наталля Лісоўская, чыя творчасць прасякнута нацыянальнымі беларускімі матывамі. 

Узнагароду ў намінацыі “Дызайн” атрымаў дызайн-праект экспазіцыі Слуцкага краязнаўчага музея, які быў распрацаваны і рэалізаваны калектывам пад кіраўніцтвам мастака Глеба Отчыка.

У намінацыі “Скульптура” быў узнагароджаны скульптар Андрэй Вараб’ёў з Магілёва – нават тыя, хто чужы высокаму мастацтву, ведаюць яго па вясёлым помніку агурку ў Шклове, скульптурным ільвам на мосце і фантану “Маленькі прынц” у родным для майстра Магілёве.

А вось прэмія ў намінацыі “Жывапіс” з’ехала ў Віцебск – яна дасталася мастаку Васілю Васільеву за цыкл прац біблейскай тэматыкі “Іерусалім. Спёка і холад вечнага горада».

19.01.2024 – ВІНШУЕМ НАТАЛЛЮ ПАПЛАЎСКУЮ з 93 ГАДАВІНАЙ НАРОДЗІНАЎ

ВІНШУЕМ! НАТАЛЛЮ МІКАЛАЕЎНУ ПАПЛАЎСКУЮвядомага беларускага графіка, ілюстратара з 93 гадавінай народзінаў. Наталля Паплаўская – мастак, графік. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі. Узнагароджана медалём Францыска Скарыны. Сябра БСМ з 1966 года. Нарадзілася Наталля Мікалаеўна 19.01.1931 года ў Саратаве. З 1946 г. жыве ў Беларусі, з’яўляецца прадстаўніком славутай дынастыі беларускіх графікаў Паплаўскіх. Скончыла Мінскае мастацкае вучылішча (1952),

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ! СУМНАЯ НАВІНА! 18 снежня 2023 года пайшоў з жыцця вядомы беларускі графік і жывапісец, сябра Віцебскага аддзялення Беларускага саюза мастакоў ВАЛЬНОЎ УЛАДЗІМІР МІКАЛАЕВІЧ. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака. Развітанне з Уладзімірам Мікалаевічам Вальновым адбудзецца 20 снежня 2023 года з 10.00 да 12.00 у малой зале Абласной бальніцы г.Віцебска. Вальноў

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НОВЫЯ ВЫСТАВАЧНЫЯ ПРАЕКТЫ ГА “БСМ”: ПРЭС-КАНФЕРЭНЦЫЯ Ў ПРЭС-ЦЭНТРЫ ДОМА ПРЭСЫ

У Прэс-цэнтры Дома прэсы адбылася прэс-канферэнцыя прадстаўнікоў Беларускага саюза мастакоў, на якой былі агучаны выставачныя праекты саюза на 2023 год. Трансляцыю прэс-канферэнцыі можна паглядзець па спасылцы: https://youtu.be/N1CnRZTEFSE

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ПАЛАЦ МАСТАЦТВА: СТАРШЫНЯ. ВЫСТАВА ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ. З 16.10.2023

16 лістапада 2023 года ў 17.00 Беларускі саюз мастакоў запрашае на ўрачыстае адкрыццё выставы “Старшыня”, прымеркаванай святкаванню юбілею саюза. Мы згадваем і вызначаем з удзячнасцю ўсіх тых творцаў, якія ў розныя часы ўзначальвалі наша творчае аб’яднанне. У экспазіцыі прадстаўлена ўсяго больш за 130 твораў жывапісу, графікі, скульптуры старшыняў ГА “БСМ” з калекцыі Беларускага саюза мастакоў.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »