“ЛАБІРЫНТ” У ПАЛАЦЫ МАСТАЦТВА

27 мая (чацвер) 2021 года ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі “Палац мастацтва” адбылася адкрыццё рэспубліканскай выставы жывапісу “ЛАБІРЫНТ”. Куратары праекта – старшыня секцыі жывапісу Беларускага саюза мастакў УЛАДЗІМІР ГАНЧАРУК і сябры секцыі ВАСІЛЬ КАСЦЮЧЭНКА, АНДРЭЙ КАРПЯНКОЎ.

ГЛЕБ ГЕРАСІМАЎ: “Рэспубліканская выстава “Лабірынт”, арганізаваная секцыяй жывапісу Беларускага саюза мастакоў, у чарговы раз знаёміць гледачоў з творамі сучасных беларускіх жывапісцаў. Яна закліканая паказаць увесь характэрны на сённяшні дзень дыяпазон рашэнняў тэм і вобразаў, якія хвалююць аўтараў розных пакаленняў. На выставе прадстаўлены работы розных жанраў, стыляў і тэхнік. Тут можна ўбачыць як творы створаныя на аснове традыцыйных рэалістычных падыходаў, так і тыя, якія ўключаюць у сябе смелыя мастацкія эксперыменты. Паказ сучаснай школы беларускага жывапісу ва ўсім яе разнастайнасці – галоўная мэта арганізатараў выставы.

Яе раскрыцці служыць і канцэпцыя. Тэрмін “Лабірынт” – метафара разумення мастаком працэсу творчага пошуку, які складаецца індывідуальна. Яго можна параўнаць з лабірынтам. Знайсці дарогу з лабірынта бывае, часам, вельмі складана. Кожны аўтар шукае свой шлях рашэння, грунтуючыся на ўласных ідэалах, ведах і эмацыйных перажываннях. Гэты шлях – рух і пераадоленне сябе па кірунку да ісціны, як да лагічнага выхаду і выніку пошукаў. Шлях праз лабірынт, у разуменні магчымасці выказаць сябе, вельмі індывідуальны і можа не супадаць з тым, як яго бачыць іншы. Вызначыць блізкае для сябе кірунак да выхаду з існуючых лабірынтаў творчых пошукаў беларускіх жывапісцаў можа і сам глядач, які прыйдзе на выставу.

Адметнай асаблівасцю праекта “Лабірынт” гэтага года з’яўляецца наяўнасць экспазіцыі не толькі ў Палацы мастацтваў, але і ў галерэях Беларускага саюза мастакоў “Мастацтва” і “Беларт”. На двух апошніх пляцоўках прадстаўлены работы жанчын аўтараў, што паводле задумы арганізатараў з’яўляецца своеасаблівым падарункам ім да мая, як да месяца, які з’яўляецца самім ўвасабленнем жаночай сутнасці і прыгажосці”.

Выстава працуе па 13 чэрвеня 2021 года.

ПРАГРАМА ФЕСТЫВАЛЯ

 

27 мая          –  17.00. Адкрыццё фота-арт-фестывалю “Мост-21”

                         Палац мастацтва (вул.Казлова, 3)

 

27 мая          –  Асноўная экспазіцыя фота-арт-фестывалю “Мост-21”

13 чэрвеня      Палац мастацтва (вул.Казлова, 3) штодзень 11.00-19.00,  

                          акрамя панядзела.     

                          Запланаваны экскурсіі па выставе, сустрэчы з аўтарамі  

 

27 мая          –  Выстава маладых аўтараў

13 чэрвеня      Палац мастацтва (вул.Казлова, 3) штодзень 11.00-19.00,  

                          акрамя панядзела.     

                         

2 чэрвеня    –  18.00. Адкрыццё выставы

27 чэрвеня      альтэрнатыўных тэхнік і працэсаў фотадруку

                          “Мост-21. Альтпрацэсы”.

                         Арт-гасцёўня “Высокае месца” (вул.Герцэна, 2а)

                         серада-нядзеля 11.00-19.00  

                         Запланаваны экскурсіі па выставе

4 чэрвеня    –  18.00. Адкрыццё выставы

18 чэрвеня      альтэрнатыўных тэхнік фотадруку (гумібіхраматны працэс)

                        Персанальная выстава “Гран-тур” Ганны Мельнікавай

                          да “Дня Рэспублікі” Італіі .

                         Галерэя ДК, малая зала (вул.Герцэна, 2а)                        

9 чэрвеня    –  18.00. Адкрыццё выставы аналагавай фатаграфіі.

11 ліпеня         Персанальная выстава “Раўнадзенства” Уладзіміра Суцягіна

Гарадская мастацкая галерэя Л.Д.Шчамялёва                          

                         (вул.Рэвалюцыйная, 10)

                       серада-нядзеля 11.00-19.00  

                        

 

СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ! СПАЧУВАЕМ! 25 жніўня 2023 года на 61 годзе пайшла з жыцця вядомы беларускі мастак, сябра секцыі мастацкага тэкстылю Беларускага саюза мастакоў ГАЛІНА ПЯТРОЎНА КРЫВАБЛОЦКАЯ. Беларускі саюз мастакоў выказвае глыбокае спачуванне родным і блізкім мастака. Галіна Крываблоцкая скончыла Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1976). Вучылася ў П. Масленікава, А. Бараноўскага, М. Раманюка. З 1976 года працавала на

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГАЛЕРЭЯ МАСТАЦТВА: КАСТУСЬ КАЧАН. ЖЫВАПІС. 14.02-11.03.2023

Імя Кастуся Качана ў беларускім сучасным выяўленчым мастацтве перш за ўсё звязваюць з развіццём традыцый пейзажнага жанру. Пейзаж у беларускім мастацтве займае асаблівае месца, беларускія творцы знаходзілі і зараз знаходзяць у ім найбагацейшыя магчымасці для творчых выказванняў, сярод якіх асноўнымі з’яўляюцца прызнанні ў любові да роднай зямлі. На працягу ўжо доўгіх гадоў мастак апявае прыгажосць

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СУСТРЭЧА З ІГАРАМ КАШКУРЭВІЧАМ У РАМКАХ ВЫСТАВЫ “1.10 КВАДРАТА”. ПАЛАЦ МАСТАЦТВА 23.02.2024

23 лютага (18:00) у рамках выставы 1,10 КВАДРАТА адбудзецца сустрэча з мастаком і перформерам, удзельнікам выставы Ігарам Кашкурэвічам, які раскажа пра: ◼️ Гісторыю беларускага авангарда; ◼️ Асноўных этапах развіцця сваёй творчасці і ўплыве на яго прынцыпаў супрэматызму Казіміра Малевіча.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »