МАГІЛЕЎ: ВЫСТАВА «КРАЙ БУСЛОЎ» У МУЗЕІ В.К.БЯЛЫНІЦКАГА-БІРУЛІ

У музеі В.К. Бялыніцкага-Бірулі да 4 сакавіка працуе выстава з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея «Край белых буслоў. Выявы радзімы ў творах беларускіх мастакоў ХХ-ХХІ стст.»

У ХХ–ХХI стагоддзях да тэмы радзімы ў пейзажным жывапісе звярталіся многія беларускія мастакі. Для іх твораў характэрна злучэнне лірычнага пачатку і эпічны ахоп свету. Жывапісцам было важна, грунтуючыся на канкрэтнай мясцовасці, якая станавілася аб’ектам адлюстравання, стварыць абагульненую эпічную выяву роднага краю (Я. Зайцаў, Ул. Кудрэвіч, В. Цвірка, В. Грамыка, Д. Алейнік, Г. Вашчанка, Л. Шчамялёў і інш.). Адчуванне адзінства ўнутранага свету чалавека і прыроды, пачуццё непарыўнай сувязі з зямлёй знаходзіла адлюстраванне ў творах беларускіх майстроў, дзе створаны па-філасофску змястоўныя, сімвалічна насычаныя вобразы роднай прыроды.

Многія жывапісцы, графікі, скульптары на працягу некалькіх стагоддзяў звароту да гэтай тэмы ўнеслі важны ўклад у фарміраванне мастацкага аблічча нашай радзімы ў выяўленчым мастацтве.

СПАЧУВАЕМ!

1 сакавіка 2024 года пайшоў з жыцця скульптар, сябра Беларускага саюза мастакоў Ігар Голубеў (11.06.1961 — 1.03. 2024). Выказваем шчырыя спачуванні родным і блізкім мастака. Ігар Голубеў застанецца ў нашай культуры як творца шэрагу помнікаў славутым гістарычным асобам Беларусі: Уладзіміру Караткевічу на яго радзіме ў Оршы, Язэпу Драздовічу ў Мінску, Напалеону Ордзе ў Іванава Брэсцкай

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

СЯБРЫ! СПАЧУВАЕМ! 17 кастрычніка 2023 года пасля цяжкога захворвання на 71 годзе пайшоў з жыцця беларускі мастак-графік, сябра секцыі графікі Беларускага саюза мастакоў УЛАДЗІМІР АЛЯКСАНДРАВІЧ ЛУКАШЫК. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне родным і блізкім мастака. Развітанне з Уладзімірам Лукашыкам адбудзецца 19 кастрычніка ў 12.00 у зале развітання па адрасе вул.Кальварыйская 33а. Уладзімір Лукашык у

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ!

Сябры!Сумная навіна! 15 сакавіна 2024 года на 59 годзе раптоўна пайшоў з жыцця СВЕНТАХОЎСКІ УСЕВАЛАД ПЯТРОВІЧ, мастак-графік, дызайнер, каліграф. Беларускі саюз мастакоў выказвае шчырае спачуванне блізкім і родным мастака. Усевалад СВЕНТАХОЎСКІ нарадзіўся ў Мiнску. Скончыў Мiнскую мастацкую вучэльню імя А. Глебава (1986) i Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (1993). Вучыўся ў Аляксея Зінчука, Вячаслава Семянько, Паўла Семчанкі,

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »