МАГІЛЁ!Ў: ВЫСТАВА ДА 110-ГОДДЗЯ ПАЎЛА МАСЛЕНІКАВА

У Магілёўскім абласным мастацкім музеі імя П.У. Масленікава да 29 лютага працуе выстава «Пакаленні», прысвечаная 110-годдзю з дня нараджэння П.У. Масленікава.

Павел Масленікаў – тэатральны жывапісец, майстар пейзажа, мастацтвазнаўца, педагог, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР, ён жыў працэсам творчасці, шанаваў працу, майстэрства і прафесіяналізм.

У Выстаўка прысвечана жыццю і творчасці майстра пейзажа, яго спадчыннікаў і вучняў.

На выставе прадстаўлены больш за 100 работ (жывапіс, графіка, кераміка), сярод якіх работы Паўла Масленікава, яго сына і ўнука, а таксама яго вучняў. У аснове сюжэтаў твораў – пейзажы Магілёўшчыны і Беларусі, партрэты. А таксама ёсць унікальная магчымасць убачыць тэатральныя дэкарацыі, асабістыя рэчы, фатаграфіі і ўзнагароды народнага мастака Беларусі.

НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА БЕЛАРУСІ: ВЫСТАВА “ПАЛІТРА ВЯСНЫ”

Выстаўка “Палітра вясны” адкрыецца ў Нацыянальнай бібліятэцы 5 сакавіка у галерэі “Ракурс” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. “Палітра вясны” – гэта традыцыйная выстава-віншаванне, прымеркаваная да Дня жанчын. У экспазіцыі – колеры вясны, увесь яе спектр, яе палітра. Прадстаўлены букеты, кветкавыя кампазіцыі, вясновая абстракцыя, жаночыя вобразы, выкананыя ў жывапісе, акварэлі і графіцы сучаснымі беларускімі аўтарамі, членамі Беларускага саюза

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

“ВІЦЕБСКІ МАСТАК” – ВЫСТАВА Ў ГАЛЕРЭЯ “УНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ”

27 сакавіка ў мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адбылося ўрачыстае адкрыццё выставачнага праекта “Віцебскі мастак”. У экспазіцыю ўвайшлі працы аўтараў розных пакаленняў віцебскай школы. Усе работы на выставе прадстаўлены ў розных жанрах, сюжэтах і тэхніках, кожны аўтар прадэманстраваў сваё майстэрства з дапамогай жывапісу і скульптуры. З прывітальным словам да прысутных звярнуліся дырэктар мастацкай галерэі “Універсітэт культуры”

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ЦЭНТРАЛЬНЫ ДОМ АФІЦЭРАЎ: ДА 20-ГОДДЗЯ СТУДЫІ ВАЕННЫХ МАСТАКОЎ

Да 20-годдзя Студыі ваенных мастакоў 18 снежня ў 14.00 у дзяржаўнай культурна-дасугавай установе “Цэнтральны Дом афіцэраў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь” адкрываецца выстава студыі ваенных мастакоў “Айчыне служым”, якая прысвечана 20-годдзю студыі. Ужо дваццаць гадоў у Цэнтральным доме афіцэраў дзейнічае Студыя ваенных мастакоў, якая развівае ваенна-гістарычныя і героіка-патрыятычныя тэмы ў выяўленчым мастацтве. Каля вытокаў стварэння студыі

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

Віншуем ШАПО УЛАДЗІМІРА ДЗМІТРЫЕВІЧА з 75-годдзем! Уладзімір Дзмітрыевіч Шапо нарадзіўся 4 лютага 1949 года ў гарадскім пасёлку Відзы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя С. М. Кірава (1972). Педагогамі былі Фелікс Гумен, Яўген Красоўскі, Іван Сталяроў. Падчас вучобы шмат падарожнічаў, збіраў матэрыялы па ўсёй Расіі (Поўнач, Запаляр’е, Камчатка), Сярэдняй

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »