МІЖ НАМІ/INTER NOS: ІГАР ГАРДЗІЁНАК, ПАВЕЛ ТАТАРНІКАЎ, АЛЯКСАНДР ШАППО, СЯРГЕЙ ШЭМЕТ

Выстава “МІЖ НАМІ/INTER NOS” адкрыта ў Палацы мастацтва 28 красавіка і працуе да 15 мая 2021 года.

АЛЕНА БОХАН, мастацтвазнаўца, куратар выставы: “Экспазіцыя, якая носіць назву МІЖ НАМІ/INTER NOS, з’яўляецца ў пэўнай ступені эксперыментам. Яна не адпавядае фармату традыцыйных выстаў, што ладзяцца да ўгодкаў сяброў Беларускага саюза мастакоў.

Аўтары, якія адзначаюць у 2021 годзе сваё пяцідзесяцігоддзе – Ігар Гардзіёнак, Павел Татарнікаў, Аляксандр Шаппо, Сяргей Шэмет, – вырашылі аб’яднацца для стварэння сумеснай экспазіцыі. Ідэя прадставіць свае работы разам на адной пляцоўцы на першы погляд не відавочная, але цалкам натуральная, бо мастакі ведаюць адзін аднаго з маленства, калі пачалі навучанне ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчаму мастацтву, знакамітым “Парнаце”. Усе чацвёра вучыліся і ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, набылі трывалы падмурак для творчага развіцця.

Кожны з аўтараў здзейсніўся як паспяховы мастак, кожны мае адметны досвед і непаўторную пазнавальную манеру. Аднак, нягледзячы на абсалютную арыгінальнасць падыходаў, непадобнасць асабістых установак, прынцыпаў работы, іх яднае моцны імпульс, зададзены самім часам прафесійнага станаўлення. Мастакам пакалення, якое сталела на зломе эпох, уласцівыя імкненне да рэфлексіі і пошук тоеснасці.

У экспазіцыі глядач не знойдзе звычайнай логікі юбілейных выстаў, бо гэта не рэтраспекцыя. Кожны з мастакоў вызначыў творы, якія выяўляюць сутнасць уласнага творчага метаду і ўвасабляюць памкненні і ідэі, што актуальныя менавіта на сённяшнім этапе. Выставачная прастора не прадугледжвае дакладна зададзенага сцэнару і паслядоўнага перамяшчэння ад аднаго раздзела да іншага. Зрэшты, глядач можа свабодна ўступаць у дыялог з аўтарамі або назіраць за іх разважаннямі.”

ГАЛЕРЭЯ “МАСТАЦТВА”: O.ZHE «ФАЗІС» 06.02-23.02.2024

Галерэя “Мастацтва” Беларускага саюза мастакоў прадстаўляе выставу жывапісу і графікі Вольгі Жэбінай / O.ZHE «ФАЗІС» 06.02/23.02.2024 *фазіс – кніжн. тое ж, што фаза; этап у развіцці чаго-небудзь Уступаем у новы фазіс*! Сучасны праект у Галерэі Мастацтва! Вольга Жэбіна – сталы ўдзельнік выставачных праектаў у Палацы мастацтва. З 2022 года – сябра БСМ. Нарадзілася ў 1986

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

СПАЧУВАЕМ! ПАЙШОЎ З ЖЫЦЦЯ МАСТАК-МАНУМЕНТАЛІСТ ЮРЫЙ БАРЫСАВІЧ БАГУШЭВІЧ

20 снежня 2022 года на 77-годдзе заўчасна пайшоў з жыцця вядомы беларускі мастак-манументаліст ЮРЫЙ БАРЫСАВІЧ БАГУШЭВІЧ, сябра секцыі манументальна-дэкаратыўнага мастацтва Беларускага саюза мастакоў. Беларускі саюз мастакоў выказвае спачуванні родным і блізкім ЮРЫЯ БАРЫСАВІЧА БАГУШЭВІЧА і падзяляе боль ад незаменнай страты для беларускай культуры. УЛАДЗІМІР СЦЯПАН: На здымку – вядомы беларускі мастак-манументаліст Юрый Багушэвіч. Ён адзін

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГАЛЕРЭЯ “МАСТАЦТВА”: УЛАДЗІМІР ЦЕРАШЧУК. КВЕТАСВЕТ. 22.03-22.04.2023

У працах, прадстаўленых у «Галерэі Мастацтва» Уладзімір Церашчук не спаборнічае з прыродай, а рэфлексуюць наконт яе багацця і разнастайнасці. У кветкавых нацюрмортах Уладзіміра Церэшчука запамінальная мастацкая выява фарміруюць сіла колеру і перадача характару кветак, але без батанічных падрабязнасцяў. Пастаўленыя ў вазы букеты з’яўляюцца магутнай крыніцай інспірацыі для жывапісца… Мастак выбудоўвае свае нацюрморты як структуры са

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВОЛЬША СЯМАШКА І ГАННА АМБРОСАВА. ВЫСТАВА “ЧБ” У ГАЛЕРЭІ “МАСТАЦТВА”

ГАЛЕРЭЯ “МАСТАЦТВА”прадстаўляе выставу керамікі Вольгі Сямашка і Ганны Амбросавай “ЧБ”27.02/16.03.2024 У экспазіцыі керамічных работ Вольгі Сямашка і Ганны Амбросавай, якія працуюць у тандэме больш за 10 гадоў, даследуецца і распрацоўваецца ахраматычная палітра не толькі ў ракурсе каларыстыкі, але і ў кантэксце філасофскага ўсведамлення гэтых двух колераў. Асацыіраваныя ў розных культурах з кардынальна рознымі з’явамі і

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »