НАЦЫЯНАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА БЕЛАРУСІ ПРАДСТАЎЛЯЕ: МОВА ВАЕННАЙ ІЛЮСТРАЦЫІ. 08.02.-31.03.2024

8 лютага 2024 года ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё выстаўкі «Мова ваеннай ілюстрацыі», прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад захопнікаў. У экспазіцыі ў тым ліку прадстаўлены некалькі скульптурных работ з фондаў Беларускага саюза мастакоў.

Яркай старонкай кніжнага і графічнага мастацтва перыяду вайны лічыцца партызанская ілюстрацыя. Сярод экспанатаў выстаўкі – арыгіналы беларускіх рукапісных кніг і часопісаў партызанскіх брыгад і атрадаў, а таксама асобныя апрацаваныя і павялічаныя старонкі гэтых «сведкаў гісторыі».

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік генеральнага дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людміла Высоцкая, намеснік дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Вольга Лядоўская, старшыня секцыі скульптуры Беларускага саюза мастакоў Іван Арцімовіч і іншыя.

Тэрмін экспанавання выстаўкі «Мова ваеннай ілюстрацыі»: 8 лютага 2024 – 31 сакавіка 2024. Дата заканчэння выстаўкі можа быць зменена.

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва Граматай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Уродніч Уладзімір Васільевіч, мастак-жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, старшыня секцыі “Традыцыя” грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз мастакоў”

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва знакам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь узнагароджаны Міско Іван Якімавіч, народны мастак Беларусі, сябра секцыі скульптуры Беларускага саюз мастакоў

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ВЫСТАВА “ВАЛЕРЫЙ ШКАРУБА. IN MEMORIAM”. 27.01-02.04.2023

На вялікай галерэі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь адкрылася рэтраспектыўная выстава “Валерый Шкаруба. In Memoriam”. Выстава прысвечана памяці і 65-годдзю з дня нараджэння Валерыя Шкарубы – выбітнага беларускага мастака, творы якога добра вядомыя як у Беларусі, так і за яе межамі. Ён працаваў у жанры пейзажнага жывапісу і развіваў у сваёй творчасці традыцыі рэалістычнага мастацтва.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ДА 85-ГОДДЗЯ БЕЛАРУСКАГА САЮЗА МАСТАКОЎ

За выдатныя творчыя дасягненні і значны асабісты ўклад у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва ганаровымі адзначэннямі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ўзнагароджаны старшыня Беларускага саюза мастакоў Глеб Отчык і першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч.  

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »