НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ВЫСТАВА УЛАДЗІМІРА СТЭЛЬМАШОНКА

9 верасня 2023 года а 17-й гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (выставачны корпус, вул. К. Маркса, 24, 3 паверх, 1 зала) адбудзецца ўрачыстае адкрыццё выставы “Уладзімір Стэльмашонак. Сыны зямлі беларускай” з фондаў музея, прымеркаванай да 95-годдзя з дня нараджэння народнага мастака БССР, педагога Уладзіміра Іванавіча Стэльмашонка (1928–2013).

1
Уладзімір Іванавіч Стэльмашонак. 1928–2013. Аўтапартрэт (“Аўтакрыж”). 1993. Палатно, тэмпера, алей, дрэва, калаж

Творчая спадчына Уладзіміра Іванавіча Стэльмашонка ўключае станковы жывапіс, манументальнае мастацтва, графіку і сцэнаграфію. Юбілейная выстава прадэманструе майстэрства мастака ў галіне станковага жывапісу. Усе творы прадстаўлены са збору Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.

Вобраз роднай Беларусі праходзіць чырвонай ніткай праз усю творчасць Уладзіміра Стэльмашонка. Неаднаразова мастак звяртаецца да слаўных старонак яе гісторыі. Майстар стварае галерэю запамінальных партрэтаў выдатных людзей – гістарычных асоб, сваіх сучаснікаў.

У 1950-я гады жывапісныя творы маладога мастака выкананы яшчэ ў традыцыйнай рэалістычнай манеры. У 1960-я гады Уладзімір Стэльмашонак пачынае эксперыментаваць, распрацоўваючы свой яркі непаўторны мастацкі стыль у межах “суровага стылю”. У пошуках мастацкай мовы і новых сродкаў выразнасці для стварэння сваіх твораў ён камбінуе жывапіс з разьбой па дрэве, калажам, аплікацыяй, актыўна выкарыстоўвае традыцыйны беларускі народны арнамент, у які нярэдка ўплятае тэкст. Вобразы, увасобленыя мастаком, набываюць манументальна-дэкаратыўны характар.

Нягледзячы на стылістычнае адзінства, кожны твор мае сваё яскрава індывідуальнае рашэнне, носіць аўтарскі почырк майстра.

 

МАСТАЦКАЯ ГАЛЕРЭЯ Л.Д,ШЧАМЯЛЁВА. ВЫСТАВА АЛЯКСАНДРА ПАШКЕВІЧА

27.03.2024. Мастацкая галерэя Л.Д.Шчамялева Адкрыцце персанальнай выставы жывапісу і графікі «АДЛЮСТРАВАННЕ» сябра Беларускага саюза мастакоў Аляксандра Мікалаевіча Пашкевіча (г.Маладэчна), прысвечанай 50-годдзю творчай дзейнасці аўтара.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ВІНШУЕМ -ІВАНІХШЫНА ЮРЫЯ МІКАЛАЕВІЧА З 75-ГОДДЗЕМ!

Віншуем ІВАНІХШЫНА ЮРЫЯ МІКАЛАЕВІЧА з 75-годдзем! Івахнішын Юрый Мікалаевіч працуе ў галіне мастацкага праектавання інтэр’ераў, дэкаратыўна-прыкладным мастацтве, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2004). Аформіў інтэр’еры інстытута “Мінскпраект”, “Белбыттэхпраекта” і Дома мадэлей N 2, гасцініцы і рэстарана “Беларусь”, Палаца Рэспублікі, станцыі метро “Маскоўская”, канцэртнай залы “Мінск” і інш. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

ГАЛЕРЭЯ “БЕЛАРТ”: ВЫСТАВА АНДРЭЯ КАРПЯНКОВА “PALISSADE | КВЕТНІК”. 15.08-15.09.2023

15 жніўня (аўторак) 2023 г. а 18 гадзіне ў мастацкай галерэі Беларт мае адбыцца адкрыццё персанальнай выставы жывапісу Андрэя Карпянкова « PALISSADE / КВЕТНІК». Андрэй Карпянкоў, мастак-жывапісец, выкладчык. Жыве і працуе ў г.Мінску. У 2008 г. скончыў кафедру “жывапіс” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. З 2010 г. выкладае ў Мінскім дзяржаўным мастацкім каледжы імя А.К.Глебава. З

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »

НАЦЫЯНАЛЬНЫ МАСТАЦКІ МУЗЕЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ: ВЫСТАВА “ВАЛЕРЫЙ ШКАРУБА. IN MEMORIAM”. 27.01-02.04.2023

На вялікай галерэі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь адкрылася рэтраспектыўная выстава “Валерый Шкаруба. In Memoriam”. Выстава прысвечана памяці і 65-годдзю з дня нараджэння Валерыя Шкарубы – выбітнага беларускага мастака, творы якога добра вядомыя як у Беларусі, так і за яе межамі. Ён працаваў у жанры пейзажнага жывапісу і развіваў у сваёй творчасці традыцыі рэалістычнага мастацтва.

БОЛЬШ ПАДРАБЯЗНА »