Международная выставка современного искусства «Неделя искусств в Китае»

Евразийский Художественный Союз, Всемирный Фонд Искусств и Культурный центр в Пекине приглашают принять участие в Международной выставке-конкурсе современного искусства "Недели Искусств в Китае" и Международной программы пленэров "Art Open Air in Beijing". 

Международная выставка современного искусства "Неделя Искусств в Китае" пройдет одновременно с Международной программой пленэров "Art Open Air in Bijing"

             Выставка и пленэры пройдут в период: с 19 по 26 августа 2019 года.

             Вернисаж (открытие программы выставки и пленэров): 20 августа 2019 года, 17.00

             Финисаж (презентация пленэрных работ): 26 августа 2019 года, 16.00

             Адрес выставки: 

             КНР, Пекин, район Дунчэн, ул. Дунчжимэньнэй, дом 9 (НАГА), корпус 2 (北京市东城区东直门内大街9号院 (NAGA上院)2号)

В выставке принимают участие художники из различных стран мира. Программа нацелена на ознакомление жителей Китайской Народной Республики с современными тенденциями в изобразительном и декоративно-прикладном искусстве. Проект проводится в рамках подготовки к Всемирному форуму искусств "АРТ-ГЕОГРАФИЯ", на котором будут представлены произведения художников по теме "Моя страна".  Приглашаем жителей и гостей Пекина посетить выставку российских художников "Неделя Искусств в Китае".

В 2019 году Неделя Искусств в Китае проводится совместно с "Ассамблеей пленэров" и включает два раздела:

              1) выставочно-конкурсная программа

              2) пленэрная программа

 

Подробнее о правилах участия :http://bonstake.com/article/Chaina

Спачуванні родным і блізкім у сувязі са смерцю Віктара Аляксандравіча Грамыкі

10 ліпеня 2019 года на 97 годзе жыцця памёр Грамыка Віктар Аляксандравіч, сябра Беларускага саюза мастакоў, народны мастак Беларусі.

БЕЛАРУСКI САЮЗ МАСТАКОЎ ВЫКАЗВАЕ ГЛЫБОКIЯ СПАЧУВАННI РОДНЫМ І КАЛЕГАМ.

Паніхіда адбудзецца 11 ліпеня 2019 года ў зале Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. 

Час развітання з 12.00 да 14.00.

 

 

«Арт-Брэст – 1000»

Паважаныя мастакі!

Сёлета ў верасні Брэст адзначае свой 1000-гадовы юбілей. У 2019 годзе Брэст таксама аб’яўлены культурнай сталіцай краін СНД. Урачыстыя святочныя мерапрыемствы распачнуцца 6 верасня і працягнуцца ўвесь месяц.

Мы запрашаем усіх зацікаўленых мастакоў да ўдзелу ў Рэспубліканскай мастацкай выставе “АРТ-БРЭСТ – 1000”, якая адбудзецца ў выставачнай зале па вуліцы Савецкай, 54. Спадзяемся на актыўны ўдзел у гэтай імпрэзе ўраджэнцаў горада і Берасцейшчыны, ды ўсіх, хто не абыякавы да тэмы старажытных гарадоў Беларусі.

У прапанаваных творах мы чакаем адлюстраванне вашага разумення гэтай гістарычнай падзеі для Беларусі. Брэст – своеасаблівы памежны горад з багатай і ў той жа час трагічнай гісторыяй, у якім перакрыжаваліся мноства культур розных народаў.

Для кагосьці з Брэстам звязаныя ўспаміны з далёкага маленства, для іншых – вучоба альбо служба ў войску. Усё гэта можа быць матэрыялам для мастацкага адлюстравання.

Шчыра запрашаем вас да ўдзелу ў Рэспубліканскай выставе, прысвечанай 1000-годдзю старажытнага горада Брэста!

Аргкамітэт

 

 

Паважаныя мастакі-акварэлісты!

Інфармуем Вас аб стварэнні першай у Беларусі “Акварэльнай галерэі” у г./п. Расоны Віцебскай вобласці (рашэнне Расонскага райвыканкама ад 15.04.2019 г.). Для яе размяшчэння вылучаны будынак пачатку ХХ ст. – былы маёнтак Гласка, якому патрэбны рамонт. Зараз Галерэя часова размешчана ў адрамантаваных памяшканнях Дзіцячай школы мастацтваў. Распачата выставачная дзейнасць, фарміруецца мастацкі фонд, складаецца наменклатурная дакументацыя. У перспектыве мяркуецца перарастанне Галерэі ў Музей акварэлі і малюнка рэспубліканскага падпарадкавання.

  • Запрашаем Вас далучыцца да агульнай справы культурнага будаўніцтва на малой радзіме.
  • - Уступным крокам да супрацоўніцтва з “Акварэльнай галерэяй” з’яўляецца дарэнне аднаго або некалькіх аўтарскіх твораў або акварэляў з прыватных, сямейных калекцый. Аркушы прадстаўляюцца без рам разам са звесткамі аб аўтары. Рашэнне аб прыёме работ прымае экспертная камісія. У выпадку закрыцця галерэі творы рашэннем камісіі размяркоў-ваюцца ў іншыя мастацкія музеі рэспублікі.

  • - Дадзеныя аб творах і біяграфічныя звесткі аб аўтарах, уносяцца ў каталог “Расонская акварэльная галерэя”, першае друкаванае выданне якога плануецца здзейсніць у 2021 годзе.

  • - Аўтары работ будуць інфармаваны аб экспанаванні сваіх твораў у пастаянных, перасоўных і іншых выставачных праектах, якія праводзіць галерэя.

  • - Мастакам-сябрам Галерэі прадстаўляецца першачарговае права браць удзел у планавых мерапрыемствах галерэі: персанальных выстаўках, пленэрах (калектыўных і персанальных), майстар-класах, канферэнцыях, фестывалях і іншых форумах акварэлістаў.

На сённяшні дзень:

 - 19 чэрвеня 2019 адкрыта выстава акварэльных твораў, перададзеных ў дар Галерэі. Сярод іх творы Г.Паплаўскага, З. Літвінавай, С. Катковай, В. Ляховіч, Ф. Гумена, Ф. Кісялёў, І. Лобан, А. Кастагрыза, В. Каўзановіч і іншых.

- У маі 2015 выдадзены насценны перакідны календар (тыраж 108 тыс. экз.), які ілюстраваны акварэлямі з фонду Расонскай акварэльнай галерэі.

- У верасні 2019 г. у Расонскім раёне плануецца правядзенне Рэспубліканскага акварэльнага пленэру, прысвечанага 225-годдзю з дня нараджэння Яна Баршчэўскага.

Кантакты:

Рынкевіч Уладзімір Іванавіч, навуковы кансультант галерэі. Тэл. +375 29 5749713

E-mail: Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра. www. aquavir.by

Лукашэнка Наталля Мікалаеўна, галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Расонскага райвыканкама. 8 02159 56789; +375 29 2112161

 

Апошнiя навiны