Вынікі ХХІІ з'езду ГА «БСМ»

14 снежня 2016 г. у Рэспубліканскім палацы культуры прафсаюзаў адбыўся ХХІІ з'езд Беларускага саюза мастакоў. На з'ездзе прысутнічалі больш за 500 дэлегатаў з Мінска і розных рэгіёнаў Беларусі. Асноўным пытаннем з'езду было абранне новага старшыні ГА «БСМ». Кандыдатамі былі дзейны старшыня Рыгор Сітніца і скульптар Аляксандр Шаппо. Перамогу атрымаў Рыгор Сітніца, які набраў 316 галасоў. За Аляксандра Шаппо прагаласавалі 89 дэлегатаў.