«Аpple смак»

Міжнародны ПРАЕКТ-ВЫСТАВА, прысвечаны святу «Яблычны спас»

У праекце прымаюць удзел мастакі з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Эстоніі, Латвіі, Балгарыі, Славакіі, Італіі і Азербайджана. 

Тэрмін падачы заяў да 15 чэрвеня 2017 года. Даставіць творы ў Палац мастацтва (г. Мінск, вул. Казлова, 3) неабходна да 20 ліпеня 2017 г. Куратарам і каардынатарам праекта з’яўляецца Г.А. Отчык, першы намеснік старшыні ГА «Беларускі саюз мастакоў» (кантактныя тэлефоны: +375 29 362 33 83; +375 29 630 12 89).

Яблык у творчасці мастакоў розных часоў і пакаленняў з’яўляўся сімвалам натхнення і жыццёвай моцы. Гісторыя хрысціянства  пачынаецца з біблейскага расповеду пра Адама і Еву, дзе яблык – галоўны аб’ект разладу. З гэтым сімвалам звязана і праваслаўнае свята Яблычны спас, якое  штогод адзначаецца ў сярэдзіне жніўня. Гэтае свята ў народным календары з’яўляецца святам першага ўраджаю. Акрамя таго, вядома, што ў гэты дзень  па народным календары заканчваецца лета і надыходзіць восень. І пасля гэтага ночы становяцца халоднымі і пачынаецца пара збору ўраджаю. Так і мастакі збіраюць свой творчы патэнцыял і раскрываюць мастацкі вобраз сімвала ўраджаю, яблыка, у сваіх творах.

- Прыём заяў на ўдзел у выставе будзе адбывацца да 15 чэрвеня 2017 г. у электроннай форме. На е-mail applesmak@tut.by неабходна даслаць здымак твора (300 dpi), інфармацыю пра яго змест, тэхніку выканання, год стварэння, а таксама кароткую біяграфію аўтара (не больш за 300 сімвалаў).

- Адбор прац будзе праводзіць міжнароднае журы і ГА «БСМ»

- Лепшыя працы патрапяць у каталог выставы.