Літаратурна-музычны праект Рыгора Сітніцы «Канцэрт для скрыпкі і завірухі»

23 студзеня 2018 г. а 19 гадзіне ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі (пр. Незалежнасці, 50) адбудзецца літаратурна-музычны праект вядомага мастака і паэта Рыгора Сітніцы. Імпрэза рэалізуецца супольна з ансамблем салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Байдава. У канцэрце таксама бяруць удзел Алег Хаменка і гурт “Палац”.

Рыгор Сітніца

Вядомы беларускі мастак і паэт, лаўрэат літаратурнай прэміі “Залаты апостраф”, лаўрэат Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва, ганаровы акадэмік Расійскай акадэміі мастацтваў, старшыня ГА “Беларускі саюз мастакоў”, сябра ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. 

Апошнiя навiны