Кампанія ў падтрымку новага выдання кнігі Міхала Анемпадыстава «Колер Беларусі»

12 сакавіка пачалася кампанія ў падтрымку новага выдання дызайнерскага альбома выбітнага мастака, дызайнера і паэта Міхала Анемпадыстава “Колер Беларусі”.

Чаму ў беларускай традыцыйнай культуры амаль няма апісанняў зімовых краявідаў і снегу? Як звязаны чырвоны колер з развіццём тэхналогій? Што яднае шэры і зялёны? Чаму «красным» у Беларусі называлі зялёны колер? І ўрэшце - якім ёсць колер Беларусі? Адказы на гэтыя пытанні - не проста забаўныя цікавосткі, гэта падставы для прафесійнай працы. Для архітэктараў, дызайнераў, мастакоў і краязнаўцаў гэта новая веда. Яна дае магчымасць уключаць сваю працу ў гістарычны кантэкст, прастору культуры і мясцовы ланшафт, чаго сёння так моцна бракуе ў стварэнні гарманічнага асярроддзя.

Сем стылёвых даследчых эсэ раскрываюць паходжанне назваў колераў, гісторыю іх распаўсюду на асобных тэрыторыях, сімвалічны змест, чыннікі фармавання каларыстычных прэферэнцый і стыляў. Эсэ дапаўняюцца моцнай візуальнай часткай з 120 неверагодных фатаграфій, што даюць чытачу магчымасць не проста ўбачыць, але і адчуць жыццё колераў в прыродзе, фактурах, пабытовых рэчах і мастацтве.

Кампанія будзе ісці да 25 красавіка.  Падтрымаць кампанію і перадзамовіць кнігу можна па спасылцы https://ulej.by/project?id=683803

Рэцэнзія на кнігу Вольгі Лабачэўскай http://fly-uni.org/novosti/koler-belarusi-recenziya-na-knigu/



Апошнiя навiны