Тэматычны план для сімвалічнага пленэра ў гонар 200-годдзя выдатнага сына беларускай зямлі, класіка беларускай і польскай музыкі Станіслава Манюшкі

Пленэр мае сімвалічную форму і не прадугледжвае звыклы фармат традыцыйнага пленэру. Мастакі, зацікаўленыя прапанаванай тэматыкай, працуюць самастойна. Вынікам працы будзе шэраг выстаў, прысвечаных юбілею нашага славутага земляка.

Прапануем Вашай увазе магчымыя вобразы і аб’екты, сюжэты і ідэі дзеля стварэння Вашых мастацкіх работ, прысвечаных 200-годдзю айчыннага Класіка музыкі Станіслава Манюшкі, і ўдзелу ў сёлетніх тэматычных выставах. Безумоўна, магчымы і іншыя, блізкія па тэматыцы ўвасабленні, але нам бачацца найперш такія тэмы для працаў:

Партрэты персаналіяў:

• Партрэты Манюшкі, магчыма ў спалучэнні з іншымі адпаведнымі персанажамі – сябрамі, калегамі, сваякамі Кампазітара

• Партрэт Фларыяна Міладоўскага – равесніка, калегі і сябры Манюшкі, юбіляра, якому 4 мая адзначаецца таксама 200 год

• Персанажы з кола Манюшкі і Міладоўскага: музычны настаўнік – Дамінік Стафановіч, сям’я Манюшкі, манюшкавы сваякі Ваньковічы, лібрэтыст Корвін-Мілеўскі, літаратар Дунін-Марцінкевіч, выдавец Аляксандр Валіцкі, паэт і краязнаўца Уладзіслаў Сыракомля

Геаграфія і краявід:

• Малая радзіма генія: сядзіба ў фальварку Убель (Чэрвеньскі р-н), палац у мястэчку Сьмілавічы (Чэрвеньскі р-н)

• Мінскія адрасы Манюшкі: былыДом масонаў”, Дом Манюшкі на вулВалоцкай, 21 (Інтэрнацыянальная), будынак Мінскай гімназіі

• Вільня. Касцёл Св. Янаў, Касцёл Св. Кацярыны, Вострая брама

• Варшава. Прыезд і праца ў тэатры

• Берлін. Вучоба ў Маэстро Карла Рунгенхагена, кіраўніка пеўчай акадэміі

Сюжэтыка:

• Манюшка музіцыруе на раялі перад сяброўскім колам у Мінску

• Манюшка вучыцца ў мінскай музычнай школе Дамініка Стэфановіча

• Манюшка за арганамі ў Вільні (Касцёл св. Яна, Касцёл св. Кацярыны і інш.)

• Манюшка на выкананні “Вострабрамскіх літаній” у Вільні каля Брамы

• Манюшка дырыжыруе сваёй операй у тэатрыу Мінску, у Гародні, у Вільні і Варшаве

(Але важней для нас старонкі з малой радзімы, мінскія, і віленскія з яго біяграфіі – асноўныя ў яго жыцці).

З павагай, аўтар ідэі Юбілейнага Пленэра, лаўрэат міжнародных конкурсаў, саліст-фагатыст, музыказнаўца і дырыжор Аляксей Фралоў.

Этот адрес электронной почты защищен от спам-ботов. У вас должен быть включен JavaScript для просмотра.