Запрашэнне да ўдзелу ў выставе, прысвечанай юбілею Станіслава Манюшкі

Шаноўныя калегі!

​5 траўня 2019 года спаўняецца 200 гадоў нашаму славутаму земляку, вялікаму кампазітару Станіславу Манюшку. 

​З нагоды гэтага юбілея ў пачатку чэрвеня плануецца правядзенне мастацкай выставы. Просім верагодных удзельнікаў гэтай імпрэзы праінфармаваць сакратарыят ГА “БСМ” аб вашых намерах і магчымасцях.

​Інфармацыю пра кампазітара ды мясціны, звязаныя з ягонай асобаю, шукайце ў інтэрнэце ды Музеі музычнай і тэатральнай культуры.  

Сакратарыят ГА “БСМ”