«Восеньскі салон» з Белгазпрамбанкам 

Арт-праект, 8 кастрычніка - 8 лістапада 2015

Запрашаем мастакоў з Беларусі ва ўзросце ад 18 да 40 гадоў, якія працуюць у любых відах і жанрах мастацтва, прыняць удзел ва ўнікальным арт-праекце «Восеньскі салон» з Белгазпрамбанкам, які пройдзе ў Мінску ў Палацы мастацтва з 8 кастрычніка да 8 лістапада 2015 года!

Склад удзельнікаў экспазіцыі вызначыцца паводле вынікаў адборачнага туру. Падчас выставы міжнароднае журы і наведвальнікі абяруць найлепшыя праекты, якія будуць узнагароджаны прэміяй «Арт-Беларусь», адмыслова заснаванай ААТ «Белгазпрамбанк».

http://artbelarus.by/be/projects/23.html