Рэспубліканская мастацкая выстава «ПЕРАМОГА! 70»

З 8 па 28 мая 2015 года ва УП “Рэспубліканская мастацкая галерэя” ГА “Беларускі саюз мастакоў” (Палац мастацтва, вул. Казлова, д. 3) ў Мiнску праходзiць рэспубліканская мастацкая выстава “ПЕРАМОГА! 70”.
Вайна і мастак -  гэта вельмі няпросты саюз. У ім вельмі лёгка страціць ісціну. Мастак, адлюстроўваючы рэчаіснасць адваротнага самой сутнасці чалавека працэсу, не павінен страціць сябе, як творцу, пры гэтым вайна не павінна ператварыцца ў набор рафініраваных паштовак. Складаная задача…

У Беларусі, дзе ў поўнай меры людзі адчулі ўсе жахі перажытага, мастацтва атрымала новы імпульс. Пасляваенныя гады сталі залатым стагоддзем беларускага мастацтва - сфармавалася нацыянальная мастацкая школа і яе традыцыі, закладзеныя пасляваеннымі пакаленнямі, якія развіваюцца мастакамі і ў ХХІ стагоддзі. Але беларускае мастацтва ўвесь час шукае актуальныя формы выражэння сваёй сутнасці, і на гэтай выставе сучасныя мастакі выказваюць свае пачуцці адносна той выключнай Перамогі, якая адбылася 70 год таму.

У выставе ўдзельнічаюць 150 мастакоў з усёй краіны – звыш 400 прац жывапісу, графікі, скульптуры і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Паказальна і тое, што выстава аб’яднала прадстаўнікоў некалькіх пакаленняў: маладзейшаму ўдзельніку – толькі-толькі 20, старэйшаму – амаль век.

У выставе “Перамога! 70.” бяруць удзел слынныя беларускія мастакі – ветэраны Вялікай Айчыннай вайны – В. А. Грамыка, Л. Д. Шчамялёў, М. А. Назарчук, Т. М. Паражняк, А. М. Заспіцкі. Апроч іх гледачы ў экспазіцыі ўбачаць творы беларускіх мастакоў-ветэранаў, якія, нажаль, у розныя часы пакінулі гэты Свет. Гэтыя творы – даніна іх светлай памяці.

У межах выставы, прысвечанай 70-годдзю Перамогі, праводзяцца 2 праекты – персанальныя выставы Ул. Кожуха і Ул. Чарнышова.















Апошнiя навiны