Персанальная выстава жывапісу Элеаноры Бубашкінай «Адлюстраванні»

Мастацкая галерэя Беларт запрашае на персанальную выставу жывапісу Элеаноры Бубашкінай “Адлюстраванні”, адкрыццё якой адбудзецца а 18-ай гадзіне 27.05.2015 г. па адрасу: г. Мінск, вул. К. Маркса, 4.

Выстава будзе працаваць 27.05 – 10.06 2015 г. штодня, акрамя нядзелі, з 11.00 да 20.00, субота - з 11.00 да 19.00

 

З уступнага артыкула мастацтвазнаўцы Галіны Багданавай:

 "Элеанора Бубашкіна ад прыроды адорана рэдкім на сёння талентам бачыць гармонію ў рэальным жыцці… будучы сапраўдным прафесіяналам, яна здолела захаваць непасрэднасць успрымання і светлы, натхнёны, дзіцячы погляд на свет. Сваімі творамі яна быццам прыадчыняе перад намі шлях да гармоніі, да гармоніі з самім сабою і навакольнай рэчаіснасцю, ад якой не варта ўцякаць у свет фэнтазі. Лепш спыніцца і прыгледзецца, прыслухацца, пра што перашэптваюцца дзікія ружы, перамаўляюцца ракавіны на беразе мора ці казачна прыгожыя коні…

 Хараство, гармонія разлітыя вакол нас, і сапраўдны мастак, пераўтвараючы сваё захапленне ў жывапісную рэальнасць, дае кожнаму з нас магчымасць іншымі, не стомленымі, а захопленымі вачыма зірнуць на свет.

 ... Самае цяжкае ў творчасці далучыць гледача да філасофіі быцця праз вобразы простыя, зразумелыя. Лірычны, інтымны, гранічна шчыры жывапіс Элеаноры Бубашкінай хавае ў сабе высокі прафесіяналізм, дакладнае ўспрыманне натуры, музычнае валоданне колерам. Яе творы дапамагаюць адчуць хараство і смак натуральнасці. Яе жывапісныя сны кранаюць да глыбіні душы і заварожваюць…”

Падрабязней глядзiце на сайте мастацкай галерэi "Беларт".

 

Апошнiя навiны