Выстава скульптуры Віктара Мурашова

17 чэрвеня (серада) 2015 года а 17-й гадзіне ў  ВУП "Рэспубліканская мастацкая галерэя" ГА "Беларускі саюз мастакоў" (Палац мастацтва, вул. Казлова, 3, г. Мінск) адбудзецца адкрыццё персанальнай мастацкай выставы Віктара Мікалаевіча МУРАШОВА.

Мурашоў Віктар Мікалаевіч, 27. 07.1935 – 29.05.2009 г., нарадзіўся ў г. Кранштаце, Ленінградскай вобласці. Зкончыў інстытут імя І. Рэпіна Акадэміі Мастацтваў ў Санкт-Пецярбурзе, скульптурны факультэт (1961). З 1959 года – удзельнік мастацкіх выстаў. З 1961 года - член Саюза мастакоў, член Беларускага саюза мастакоў – з 1977 г.

Аснову канцэпцыі творчасці скульптара Мурашова складае глыбокі гуманізм і пошук прыгожага ў чалавеке. Чалавек і яго праўда – вось тая сутнасць, што робіць яго значным у вачах мастака, а гэта значыць і гледача.

Героямі твораў В. М. Мурашова становяцца розныя асобы.  Гэта пісьменнік Яршоў, акадэмік Мічурын, пісьменнік Лужанін, доктар Раўнейка, оперны спявак Зіновій Бабій, дзіцячыя вобразы “Валерка-першакласнік”, вобразы сялян і салдат (“Маці”, “Другі хлеб”, “Баба Вера”).

Часцей за ўсё гэта людзі паклікання, і ўсе яны ствараюць як бы ланцуг лёсаў, раскрываюць розныя ракурсы жыцця. Іх лёсы ўзнімаюць пытанні гонару, абавязку, кахання і маралі ў чалавечым грамадстве.

Часам аўтар выкарыстоўвае патэтыку, але гэта гаворыць пра яго ўпэўненасць у перавазе жыцця і яго сцвярджэнні. Пластыка змяняецца, пераходзячы ад інтымных, акругленых формаў (“Мацярынства”), дзіцячых (“Пецька Спічкін”) да стрымана-аскетычных, манументальных у фігуры генерала Карбышава.

Дыпломная праца “Маці” – гэта гімн зямлі і чалавеку, што жыве на ёй, жанчыне, якая годна нясе свой сялянскі крыж.

Скульптар В. М. Мурашоў удзельнік шматлікіх мастацкіх выстаў у Расіі, Беларусі, а таксама выстаў за мяжой: выставы маладых мастакоў Велікабрытаніі (1960 г.), Міжнароднай мастацкай выставы ў Бельгіі (1967, Манрэаль), мастацкай выставы “Сибирь сегодня” у Японіі (1973 г., Токіо), міжнароднага сімпозіўма па скульптуры ў Кітае (1998 г., Чан-Чун).

Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі РБ, у Музеі Вялікай Айчыннай вайны, фондах Беларускага саюза мастакоў, Траццякоўскай галерэі ў Маскве, мастацкіх музеях і галерэях Омска, Цюмені, Улан-Удэ, Табольска, Екацерынбурга, Пярмі, Растова-на-Доне (Расія), фондах Міністэрства культуры РФ.


Выставу можна наведаць: з 17 чэрвеня па 1 ліпеня 2015 года, штодзень з 11.00 да 19.00.

Тэлефоны для даведак: (017) 288-15-49 – Палац мастацтва; (017) 296-67-84 – Беларускі саюз мастакоў.


Таксама з інфармацыяй пра мінулыя, дзеючыя і будучыя выставы можна азнаёміцца на сайце Беларускага саюза мастакоў: www.belartunion.by, таксама на старонцы Палаца мастацтва ў Facebook: https://www.facebook.com/mastatstva


















Апошнiя навiны